Выбрать главу

“ГДР”. Прыгадваюцца ўсе цяжкасьці, якія штучна стваралі бальшавікі немцам, каб не дапусьціць аб’яднаньня абедзьвюх частак краіны, каб ня выпусьціць нівод- нага “гэдээраўца” ў Заходні Берлін. Мноства людзей было забіта - “гэдээраскіх” “грамадзянаў” “гэдээраўскімі” салдатамі з савецкіх аўтаматаў. Нарэшце, камуністы пераканаліся, што могуць застацца ў “першай нямецкай дзяржаве працоўных” бяз тых самых працоўных і пабудавалі на “граніцы”, што праходзіць праз Бер- лін, даўжэзную высокую жалезабятонную сьцяну. Яна “аздобленая” калючым дротам пад электратокам На ёй - кулямёты, уздоўж яе, з савецкага, вядома, боку, ходзяць узброеныя салдаты. Страляюць у тых сьмельчакоў, якія ўсё-такі пускаюцца на рызыку - заходнія ж немцы сваіх грамадзянаў не сьцерагуць. I яны зусім ня хочуць ісьці ў “сацыялістычны рай”. Больш 20-ці гадоў жывое цела агромністага гораду дзеліць гэтая пачварная сьцяна - галоўны стрыжань марксізму-ленінізму.

Чэхаславакія. Антыкамуністычная рэвалюцыя пачыналася спакайней, чым у Польшчы. Нават пад лозунгам “за сацыялізм з чалавечым тварам!”. Эва- люцыя ішла пад эгідаю ЦЭКа на чале з яе першым сакратаром Аляксандрам Дубчыкам. Савецкія акупанты не маглі даць рады. Арышавалі ўсё кіраўніцтва гэтай “брацкай” краіны і завезьлі ў Маскву. Тут ім выкручвалі рукі. Нічога не атрымалася. Iнсьпіравалі ананімны зварот “групы кіраўнікоў ЧССР” да СССР з “просьбаю дапамогі”. Уведзены “абмежаваны” вайсковы кантынгент”. Рэвалю­цыя задушаная. Уладу ўзялі ў свае рукі славакі - Гусак, Біляк і іншыя. Старое кіраўніцтва скінулі. Пад старасьць Гусак паразумнеў, пачаў крыху адыходзіць ад “старэйшага брата”, набліжацца да дзелавых заходніх калегаў.

Венгрья. Увесь сьвет уздрыгваў ад грукату савецкаў танкаў, якія напрасткі баразьдзілі сталіцу і ўсю краіну. Мужныя мадзяры сваімі целамі стрымлівалі танкі. Але гэта іх не спыняла. Найбольш жорстка праходзіла барацьба ў 1956 годзе. Таксама арыштавалі ўрад, стварылі новы на чале з Янашам Кадарам. Ён у іншых “сац. краінах” тады быў узорам здрадніцтва народу. Цяпер паразумнеў, як і Густаў Гусак. Нават крыху раней за яго. Венгрыя, дзякуючы гэтаму, цяпер найбольш разьвітая краіна ў савецкім лагеры.

Маленькая Албанія адкалолася даўно і, відаць, назусім.

Югаславія каманд з Масквы не прымае. I здаецца, ужо Масква зразумела, што і ня трэба пакуль югаславаў дражніць: “усё роўна вернуцца да нас”.

Румынія - прыкладна, як і Югаславія, вядзе сваю ўнутраную і зьнешнюю палітыку. Дыпламатычныя адносіны падтрымлівае. Цярпліва чакае, калі будзе Малдавія ёй вярнута.

Зьнешне цудоўнымі выглядаюць адносіны з Балгарыіяй - на ўзроўні Крамля і Жыўкава. Ніжэй відны расколіны. Часам савецкія турысты адчуваюць непры- хаваную варожасьць да сябе з боку балгараў.

Манголія - цалкам верхаводзіцца Масквою. Толькі фармальна яна не абвешча- ная часткаю СССР, - каб захаваць лішні голас у міжнародных арганізацыях.

Кітай - няма ўжо даўно ў савецкім лагеры, пакуль ня верне СССР 1,5 млн. кв. км. тэрыторыі (!)

Карэя - вельмі ўмоўна лічыцца “ў сябрах” савецкіх. Яна больш арыентуецца на Кітай.

В’етнам. Адносіны ў апошні час палепшыліся за кошт пагаршэньня іх з Кітаем. Яблыкам раздору стала Кампучыя, якую раней акупаваў Кітай, а цяпер

- В’етнам пры падтрымцы СССР. Генацыд ажыцьцяўлялі і тады, і цяпер.

Асабліва жорстка здабывае сабе СССР Афганістан. Тут ён ажыцьцяўляе сапраўдны генацыд. Была здабыта і Куба. Яе СССР ператварыў у свайго жандара ў Лацінскай Амерыцы, праз яе ажыцьцяўляецца экспарт камуніс- тычнай рэвалюцыі туды. Дастаткова прыгадаць гісторыю з Чэ Геварам, з Грэнадай.

А Ангола? А Нікарагуа? А Эфіопія?.. Вось такія эмоцыі выклікае ў мяне “сьвяткаваньне” чарговых гадавінаў “вялікага кастрычніка”, які я лічу альфаю найвялікшай трагедыі сучаснага сьвету!

21 лістапада 1985 году. Дачытаў (каторы ўжо раз!) першы зборнік вершаў Сяржука Сокала-Воюша “Агмень”. Ён быў яшчэ 10 гэтага месяца прынесены мне В-ом В-ам (Вінцуком Вячоркам - рэд.) - згодна з маёй прапановаю.