Выбрать главу

Перш, чым падаць у выдавецтва сапраўды першы свой паэтычны збор- нік, Сяржук прынёс, як я ўжо нядаўна пісаў, эпічную “Быліцу пра Шыбара”

- “Асілкі Белабога” - першая частка з задуманых пяці. У гэтай быліцы каля трох з паловаю тысячаў радкоў, альбо цэлых пяць аркушаў. Значыць, Сяржук наважыўся ствараць свой эпас аб’ёмам 25 аркушаў.

Я з задавальненьнем прачытаў яго. Ведаю, што будзе праходзіць праз стадыі і “інстанцыі” вельмі цяжка, ня выключана, што зусім забароняць.

Я пакуль даў некалькі парадаў Аўтару, накіраваных на аблягчэньне “пра- ходжаньня” твору:

1. Ні ў прадмове, ні ў заяўцы, ні ў анатацыі не пісаць, што гэта толькі не- вялікая частка з цэлай будучай кнігі. “Частка” вострая, дык тым лёгка будзе ад яе адмахнуцца. Скажуць: напішы ўсю, а тады паглядзім.

2. У размове з Сяржуком я зразумеў, што ён зьбіраецца хутка прынесьці з тысячу радкоў сваіх вершаў. Я, пазнаёміўшыся крыху з яго “Быліцаю”, вырашыў, што пакуль яна будзе праходзіць свае “стадыі”, трэба хутчэй прапусьціць яго вершы ў серыі “Першая кніга паэта”. Iнакш тым, каго будзе шакіраваць “Быліца”, зьявіцца добры аргумент: як гэта ён, ня маючы першай кніжачкі, рызыкнуў на стварэньне так званага нацыянальнага эпасу і г. д.

Што можна сказаць пра абодва рукапісы?

Яны вартыя таго, каб іх надрукаваць. I чым хутчэй, тым лепш. Там-сям адчуваецца неспрактыкаванасьць аўтара ў падрыхтоўцы твораў да друку. Але гэта драбяза ў параўнаньні з самімі творамі, іх ідэяй, з таленавітасьцю. Сяржук

- патрыёт. Патрыёт не такі, што “сьмела” думае пад коўдраю, а “на людзях”

- ён, як і “ўсе”, паслухмяны, рахманы. Сяржук - мужны, ваяўнічы патрыёт. Ён свае думкі імкнецца вынесьці на публічны суд, суд грамадскі, суд грамадзянскі. Мала таго. Ён шчыра чакае адпаведнага сваім творам водгуку ў сэрцах сваіх чытачоў. Мне імпануе яго задзірыстасьць, яго максімалізм, яго - мэта. Гэта ўсё яшчэ і мае найдаражэйшыя мне якасьці, хоць узрост наш, узрост дэ-юрэ, “крыху” розны. Але ж гэта ўсяго толькі “дэ-юрэ”. А куды больш справядлівым зьяўляецца тут дэ-факта!

У Сержуковым зборніку вершаў 43 вершы і адна паэмка “Маскарад”. Усяго недзе тысяча дзьвесьце радкоў, як казаў В-к В-ка (Вінцук Вячорка - рэд.), я не пералічваў. Вершы разьбітыя на тры цыклы:

“З нізкі вершаў “Паходня і хлеб”

“З нізкі вершаў “Эрас”

“З нізкі вершаў “Песьні касінераў”, з падзагалоўкам “(паўстанцам 1863 году прысьвячаецца)”.

Адкрываецца зборнік аўтарскаю “Прадмоваю”. Яна напісана ў духу і стылі Францішка Багушэвіча і са спасылкамі на яго і ягоную “Дудку”.

Аўтар смуткуе з прычыны, што “страціліся ад тых часоў шмат якія добрыя традыцыі, што закладаў Мацей Бурачок”. Ён параўноўвае “добры тузін (сучасных

- М. Д.) паэтычных зборнікаў маладых” з першымі зборнікамі “таго ж Купалы ці Танка”. I робіць выснову: “Ні табе ўнутранай будовы, ні табе прадмовы, як колісь у вышэй згаданых аўтараў (“Купалы, Коласа, Багдановіча, Танка і іншых.

- М. Д.), ні табе хаця б якога праграмнага вершыка”.

Сяржук скардзіцца, што пісьменьнікі ўжо ня дбаюць пра свой народ, а толь- га пра сябе. I народ перастаў чытаць іх кнігі, апроч, вядома, кніг “Караткевіча ці Быкава, Мележа ці Гарэцкага”. Шмат сучасных беларускіх кніг знойдзеш, кажа Сяргей, на складах з макулатураю і ў букіністычных кнігарнях. Нават з аўтарскімі аўтографамі. “На добры ўспамін.”

Аўтар з жалем піша, што пісьменьнікі ня ведаюць ужо добра мову свайго народу, а гэты, вядома, сьмяецца над імі.

Канчаецца “Прадмова” таксама заахвочвальнымі словамі Мацея Бурачка, што трэба пісаць і “пісаць ёсьць шмат чаго.”

Наўрад ці пакінуць “жывой” гэтую прадмову. Яе пачнуць крэмзаць яшчэ ў выдавецтве. А там, вышэй!? А вершы? Прадмова не галоўнае. Патрэбны сьвежы голас гэтага паэта. Яго “Песьні касінераў” - цуд. !х усяго адзінаццаць (я не люблю гэты лік! А ў “дванаццаць”, напрыклад, закаханы). Усе яны лёгка кладуцца на музыку.

У “касінерскім” цыкле ёсьць таксама Багушэвіцкае - “Маналог Францішка Багушэвіча”. Нібыта словамі вялікага Дудара Сяржук добра выкладае свае думкі, свой настрой, сваю мэту.

Характэрная страфа з наступнага верша “Воля і Пятля”:

I няма спакою ў юначых душах,

I зямля пад коньмі, як агонь дрыжыць.

Воля дасьць ім крылы, А Пятля задушыць.

Ды ўжо лепш з Пятлёю, чым бяз Волі жыць.

26 лістапада 1985 году. Генадзь Шупенька расказаў мне, як цікава ўчора былі адсьвяткаваны 55-ыя ўгодкі Уладзіміра Караткевіча.

Недзе ў тым раёне, дзе ён жыве, пабудавалі, мабыць, першы ў Менску салідны “ЖЭС” - двухпавярховы, з канферэнц-залаю, са сцэнаю. Вядома, разьлік быў на “ажыцьцяўленьне грамадска-палітычнай работы сярод насельніцтва на мес- цы яго пражываньня” (гэта афіцыйная “блок-фраза”). Пачалі ствараць зьверху нейкія гурткі, семінары, клубы і г. д.