Выбрать главу

I вось студэнты політэхнічнага інстытуту стварылі нейкую “грамадскую арганізацыю. па барацьбе з алкагалізмам і апалітычнасьцю”. Усюды паразьве- швалі маляўнічыя плакаты, абвесткі, але склалі іх так, што пэўны кантынгент моладзі зразумеў, якая сапраўдная мэта ў гэтых хлопцаў.

“Пробныя зборы”, як яны назвалі ў афішах сваіх: “вечарынку” правялі ўчора ў гонар найлюбімейшага пісьменьніка сучаснай беларускай моладзі. Прывалаклі аднекуль вялікі корч, падрыхтавалі яго, аздобілі ўзорамі ткацтва і паставілі на яго вялікі партрэт свайго куміра. Было багата выступленьняў сацыяльнага зьместу, літаратуразнаўчага, былі мастацкае прафесійнае і аматарскае чытаньне, музычнае выкананьне і твораў вылікага пісьменьніка, і твораў іншых аўтараў, прысьвечаных яму.

Чынны ўдзел прынялі таксама студэнты іншых навучальных установаў. Было нямала і “дарослай” публікі. Сярод іх - пісьменьнікі, мастакі.

Гэты “ЖЭС”, здаецца, нумар яго 85, знаходзіцца ў такім месцы, што пакуль цяжка зрокава вызначыць яго “адміністрацыйную” тэрыторыю, недзе на стыку вуліцаў Сурганава, Бяды, Някрасава.

1 сьнежня 1985 году. Янка Брыль паставіў перада мною некалькі важных пытаньняў па тэлефоне:

“ 1. Данута Бічэль і ў друку, і так прапануе выдаць поўную спадчыну Васілька, ачысьціўшы яе ад непатрэбнага “рэдагаваньня”.

Яе пачынаў рэдагаваць Таўлай, захварэў і памёр, канчаў Танк. Гэта было яшчэ пры Клімковічы. А ён быў уладалюбівы чалавек. Звычайна гаварыў: “Уладаю, дадзенаю мне Богам, я павінен паглядзець”. “Паглядзіць” і заўсёды крэмзае.

Асабіста Таўлаю ён ня мог дараваць артыкулу ў “ЛіМе”, дзе крытыкаваўся Клімковіч. Так Таўлай да сьмерці не дачакаўся сваёй кнігі, што была “ва ўладзе, Богам дадзенай Клімковічу”.

Янка Брыль кажа, што Леў Талстой не прызнаваў правіла: “Аб памерлых альбо добра, альбо нічога”. Ён лічыў гэты прынцып язычніцкім і казаў, што праўда павінна быць некалі выказанай, магчыма, пра кожнага - ці пры жы- цьці, ці пасьля сьмерці. Так што чаму ж мы цяпер пра Клімковіча ня можам казаць праўду.

Той Васількоў зборнік, што выдаў Клімковіч, грунтаваўся на двух яго кнігах, якія, як і “На этапах” Максіма Танка, выдаваў Р. Шырма.

Можа факсіміле выдаць?

Дарэчы, у мяне адзін з тых двух зборнікаў ёсьць.

2. У новы зборнік Васілька можна б уключыць і вершы, што прысьвечаны яму і чыталіся на яго юбілеі.

3. Можа, выдаць Tveny Kochanowskiego. Разам з імі хораша глядзіцца цыкл Bronеwskiego з “Na smierc corki”.

На Украіне гэта выдалі ў перакладзе Лубкіўскага. Найлепшым у сьвеце перакладчыкам польскай паэзіі лічыцца адзін немец з Франкфурту-на-Майне (Ён з польскіх немцаў, 4 гады быў у савецкім палоне). З якім натхненьнем прачытаў ён гэты твор Бранеўскага на семінары перакладчыкаў у Варшаве (і чэх гэтую рэч чытаў тады ў сваім перакладзе).

Янка Брыль паведаміў мне пра сьмерць С. Р. Дабравольскага, спаслаўшыся на А. Сідарэвіча і “Trybune Ludu’^ 28/ XI-85 г.

Была гаворка і пра Канановіча (4. III. г. г. яму споўнілася 79 гадоў). Даўно, маўляў, маўчыць, не адказвае на лісты і віншаваньні.

Сустрэча маёй сям’і з савецкім бытам. Сёньня Галя прынесла з Дому мадэляў пашыты там гарнітур з дарагой тканіны. Прымерыла - усё ня так. На пінжачку гузік трэба быў адзін, пад поясам зрабілі дзьве пятлі. На поясе спадніцы шлёўкі заказваліся пад вузенькі, сантыметровы паясок, панашывалі гэтых шлёвак разоў у чатыры даўжэйшымі, там замест гузікаў - гаплікі, там яшчэ што. Спражку і гузік згубілі. Усё засталося на той стадыі, што і тыдзень таму назад!

Я бачыў, як учора яны з мамаю вярнуліся адтуль сярдзітыя. Iрынка так і сказала ў прысутнасьці Колі: (Шэляговіча - рэд.) “мабыць, з савецкім бытам сустрэліся”. А сёньня я на свае вочы пабачыў ужо. Вачыма душы пабачыў заадно і чарговы асінавы калок на Ленінскай магіле-маўзалеі - гэта ж ён пачынальнік усяго гэтага сьвінства. Уся гэтая фальшывая магіла ўтыканая такімі падзякамі яму за яго гэвалюцыю, за яго нагодную гаспадарку.)

2 сьнежня 1985 году. Падалі на подпіс стос папер. Чытаю далёка ня ўсё: сьпецыялісты ж пісалі, сутнасьць справы “лаўлю” - і на гэтым.

Адну прачытаў - падпісаў. Другую, гляджу подпіс старшыні прафкаму Ва- дзіма Спрынчана ёсьць (“узгоднена”), трэба і мой подпіс яшчэ (“зацьвярджаю”), паставіў, а пасьля вырашыў прачытаць. I вось што вычытаў: “Дополнение к положению о премировании работников издательства на 1985 год (вводится с 1 апреля 1985 года).