Выбрать главу

Мне сапраўды было весела.

***

Жыццё ў свабодзе, але без радзімы неўпрыкмет адбілася як на стылі, так і на стылістыцы пісьма Максіма Жбанкова (натуральна, і на мысленні таксама). Усё, што ніжэйшае за Эйфелевую вежу ці Біг-Бэн і вузейшае за 45-ю авеню было не вартым ягонай оптыкі. Як і не вартым увагі было ўсё, што не было Эндзі Уорхалам, Луі Армстрангам, Чарльзам Букоўскі, Стывенам Спілбергам і г.д, і да т.п.

Вось адзін з безлічы прыкладаў ягонай візіі культурніцкай сітуацыі ў Беларусі: "Почему можно жить без белорусского искусства? Потому, что его легко не замечать. И в твоей картинке мира практически ничего не изменится. Глаз, скользящий по дурным афишкам и агитрастяжкам, так же легко пробежит по очередной выставке. Не задерживаясь. Не удивившись.

Легитимный арт банален и скучен. Мятежный сбивается на памфлеты и агитки. Нонконформистский тормозит. Общая беда локального стиля - удручающая посредственность.

Есть отдельные удачи, точно зеркалящие родную шизу. Но они тонут в общем потоке декоративного шума. Наш артист предпочитает играть на привычном поле и легко переходит от детских проб пера к элегантным самоповторам".

Я чытаю ўсё, што друкае Максім Жбанкоў, не прамінаючы ніводнага ўбачанага тэкста (бо гэта заўсёды інтэлектуальнае свята). І магу адказна сцвярджаць, што ён ні разу не згадваў прозвішча буйнейшага метафізічнага паэта сучаснасці Алеся Разанава, як і прозвішча будучага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Тое ж тычыцца і Васіля Быкава, перакладзенага на паўсотні моваў свету.

Здаецца, Максім паводле азначэння не можа даць веры, быццам у нашай «дзіцячай пясочніцы» (адна з яго любімых метафар) можа быць насамрэч нешта значнае. (Што праўда, тут, верагодна, уплывае і яго заўважная адслоненасць ад мастацкай літаратуры ўвогуле.)

Дык чаму і з чаго тады мая глыбокая і шчырая прыязнасць да Максіма Жбанкова як да творцы і чалавека?

Усё досыць проста. Ён неверагодна таленавіты і этычна, лічы, беззаганны.

Ну і хай сабе, заўважыць нехта. Але як ён апынуўся ў цябе сярод знаных дойлідаў гмаху нацыянальнага мыслення?

Зараз патлумачу, толькі спачатку яшчэ некалькі момантаў з ягонай біяграфіі.

Максім Жбанкоў - кандыдат філасофскіх навук і вучыўся ў дактарантуры, скуль дабрахоць сышоў, бо на той час статус доктара філасофскіх навук перакрываў усе шляхі да любай яму свабоды. Між іншым, потым ён увогуле перастане згадваць сваё філасофскае мінулае і, здаецца, я ведаю чаму.

Паводле старых грэкаў, першая філасофія - гэта метафізіка, а Максім не мае сантыментаў да голых нябёсаў, дзе дамінуюць трансцэндэнтальныя дыскурсы. (Магчыма таму ён і скептычна паставіўся да маёй самай эўрыстычнай працы з назвай "Кніга пра Нішто".)

Максім a priopi культуролаг - толькі не абы-які, шараговы. Ён - інтэлектуал ад Бога. Ужо хаця б таму, што ў яго цудоўны стыль, а гэта ў кожным разе боскі дарунак - і ніяк інакш. У спалучэнні з бліскучым інтэлектам ды адважнай рэфлексіяй атрымліваецца вельмі і вельмі файна. І ён гэтае файнае, як сейбіт зерне, ужо колькі год нястомна закідвае ў глебу самых адметных беларускіх вы-данняў. А яшчэ з уласных вуснаў (наш Залатавуст) адорвае сваімі эўрыстычнымі ведамі студэнтаў Беларускага калегіюма і ЕГУ (тут удакладнім - ЕГУ ён ужо даўно пакінуў праз усё тую ж любоў да свабоды).

Што праўда, з яго нестомнасці прарастае менш, чым хацелася б, аднак узорны прыклад цяпер у кожнага беларускага інтэлектуала перад вачыма.

Каб не быць рытарычным пустамелем, працытую ладны фрагмент з "прабеларускага’ эсэ Максіма, да таго ж прысвечанага таксама аднаму з герояў гэтай кнігі.

"Фронт актуальной (а не парадной) отечественной культуры защищают одинокие герои - ее авангард и оправдание. Ее самая яркая - и поэтому самая уязвимая - часть. Вспыльчивые, рисковые. Часто нетрезвые. Сбивающиеся на самоповторы. Делающие глупости и моментально о них забывающие. Но именно они говорят со звёздами и слушают время.

Их не бывает много. Собственно у нас их можно пересчитать по пальцам. Акудович. Вольский. Глобус. Бабков. Хаданович. Кашкуревич. Пушкин. Плюс еще десяток имен. Если бы среди них не было Клинова, его бы стоило придумать.

Артур Клинов - яркий персонаж в монохромных культурных ландшафтах наших «нулевых». Режисер и сценарист отечественного андеграунда. Изобретатель буфетов, дизайнер скворечников, аранжировщик кастрюль. Конструктор брендов и разрушитель мифов. Мастер бросать в окно новогодние елки и ездить на такси из Минска в Питер. Враг всех и всяческих границ (и пограничников). Артист Клинов отличен анархичностью линии жизни и эстетическим радикализмом. Выдуманный друзьями термин «артуризм» (арт+артур+туризм) отлично подходит к его шальным маршрутам. Его фирменный стиль - движение против течения.