Выбрать главу

3. Естественно, само по себе умение забывать страшное прошлое еще не гарантировало желанное будущее. Но весь витальный смысл «забывания» был (и остается) в том, что оно отвлекало внимание от смерти и концентрировало его на жизни. Без этого невозможно было бы усвоение науки адаптации к самым неприемлимым для выживания условиям и обстоятельствам, что и уберегло нас от исчезновения сначала как этноса, а затем - как нации. Іначе говоря, умение адаптации мы никогда бы не освоили в достаточной для выживания мере, если бы сначала не научились забывать свои катастрофы.

Если человек когда-нибудь сможет приспособиться к радиации (пусть и на самом ее низовом уровне), то первым таким человеком будет не японец, а белорус.

О том, что психологический этап этой адаптации мы уже прошли, свидетельствует наше вызывающее невнимание к Чернобылю.

Быстро забыв очередную катастрофу, белорусы тем самым освободили территорию смерти для новой жизни. «Ну какая, говорю им, тут радиация, когда и бабочка летает, и шмель жужжит. И мой Васька мышей ловит», - рассказывает бабушка в «Чернобыльской молитве». А вот ещё сюжет о тех, кого силой выселили из критической радиоктивной зоны, но которые вскоре вернулись в свои дома. «Больше нас никто не обманет, никуда мы со своего места не сдвинемся. Магазина нет, больницы нет. Света нет. Сидим при керосиновой лампе и при лучине. А нам хорошо. Мы дома».

Все эти наивно-простодушные и при этом невероятно трагические свидетельства можно оценивать с самых разных точек зрения. Но для меня они прежде всего означают тот факт, что мы несомненно обустроим территорию былой катастрофы новой жизнью. А те, кто считает иначе, плохо знают историю белорусов. Мы так уже делали - и не однажды».

***

А далей зноў пра цяпершчыну. Спутаная крыўдамі "чырвонага чалавека" (блізкага, роднага ёй чалавека), які раптам страціў сваю вялікую Радзіму і з героя сусветнай рэвалюцыі ператварыўся ў спажыўца адкідаў еўрапейскай цывілізацыі, Святлана Алексіевіч так і не змагла разгледзець ні Новы час ў нябёсах, ні Новую зямлю пад нагамі. З розных падставаў не змагла, але перадусім таму, што гэта была аптымістычная трагедыя, а не звыклы ёй голы боль.

Якім горнім быў "Час сэканд-хэнд"! У мільёны вачэй мы ўсхавалявана сачылі, як крышыцца на драбкі яшчэ ўчора магутная імперыя зла, як у трывалы ланцуг праз усю Прыбалтыку сашчэпліваюць рукі літоўцы, лаышы, эстонцы, як немцы бураць жалезабетонны мур, што будаваўся на вякі, як у мностве паўстаюць з нябыту новыя краіны па ўсім еўразійскім кантыненце. І ўсё гэта (у анталагічным вымеры), лічы, без чалавечых ахвяр. Такога яшчэ ў гісторыі людства не было.

І ўсяго гэтага, радаснага, Святлана Алексіевіч як бы і не заўважыла! Толькі для мяне тут самае галоўнае, што яна не заўважыла, як паўстала і Незалежная Беларусь. Як пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Мінску раз-пораз выходзілі на вуліцы і плошчы дзясяткі тысяч людей, як аптымістычна загучала рок-музыка, як запар без перапынку ўзнікалі вольныя духам газеты, часопісы, выдавецтвы, адукацыйныя інстытуцыі, палітычныя партыі і безліч усяго іншага...

Што праўда, раз-другі яна персанальна апазнавалася ў віхуры нашай пагоні за страчаным часам, але хутчэй як замежніца, што недаверліва дзівіцца ўбачанаму і няўпэўнена прамаўляе нешта наўздагад.

А наастачу зусім пра іншае. І нават навыварат. Пэўна, апошні мой фрагмент выглядае як дакор Святлане Алексіевіч. Ні ў якім разе. Тое, што яна за панылай эпохай "сэканд-хэнду" не заўважыла высокія парыванні беларусаў "разам ляцець да зор" кажа адно пра тое, што хаця мы жылі з ёй на адной той самай зямлі, але ў розным часе. А час, як вядома, не выбіраюць - у ім жывуць і паміраюць.

Святлана Алексіевіч пражыла (пражывае) свой час магутна. І што тут яшчэ сказаць? Прыміце маё хлапечае захапленне!

КАМЕНЬ СІЗІФА

(Замест эпілога)

Пад такой назвай калісьці даўно я надрукаваў у часопісе "Крыніца" эсэ, справакаванае тэкстам Альбера Камю "Міф пра Сізіфа". Цяпер скарыстаюся абодвума тэкстамі, каб на іх асноведзі завяршыць сваю кнігу.

Толькі спачатку пра майго ўлюбёнца, гэта значыць пра ўласна Сізіфа.