Выбрать главу

У гэтым і было стратэгічнае прызначэнне "ЗНО" - паспрыяць самаспазнаваль-най рэчаіснасці ў карэкцыі зроку, зрабіцца органам з н о.

Як агонь залежыць ад свечак, але з імі не супадае, гэтак і з н о залежыць, але не супадае са "ЗНО". "ЗНО" ўсё больш застаецца ў гісторыі, у тым, што адбылося, з н о застаецца з намі.

Намацанае і абуджанае, яно пазірае, як гараць, паціху знікаючы ў незваротнасць, свечкі.

Алег Бембель

З Н О

о а д

л б у

а р м

к ы у

н

я

л

а

г

а

... іду па в а с т р ы і ...

па з л о м е

сэнсаў...

нібы па бітым шкле - хоць галасі!..

... шукаю МЕТА - СЭНС...

. а над усім -сІвы СутВАр...

і ўсмешка Solus Rex-a...

(Тут патрэбнае невялічкае тлумачэнне. Solus Rex - Самотны кароль - назва першай паэтычнай кнігі Ігара Бабкова.)

***

Нават не ўпэўнены, што варта на гэта марнаваць час прастору тэксту. Тут я маю на ўвазе круглы стол "Нацыянальная філасофія: вектары кірунку", які зладзіла газета "Культура".

Ужо быў падрыхтаваны другі выпуск "ЗНО", і мы, лічы, забыліся, што Міністэрства адукацыі пакуль не выканала загад спадара Кебіча - стварыць філасофскі часопіс. Відаць з гэтай, зусім непатрэбнай міністэрству вярэды і быў ініцыяваны круглы стол ў нашым тыднёвіку.

Хаўрус удзельнікаў налічваў адзінаццаць чалавек - сярод іх чатыры дактары філасофскіх навук. Ды і астатнія былі нязломкі. Дыскусія атрымалася жывой, разумнай і досыць шчырай. Здаецца, было б нават цікава перадрукаваць тут бальшыню выступаў, прынамсі, самае адметнае з таго, што ў іх прамаўлялася. Але, па-першае, нават у такім абскубаным варыянце матэрыялу было б зашмат, як да фармату маіх успамінаў. А па-другое, калі гутарка скончылася, дык стала зразумелым, што яна ладзілася толькі дзеля птушачкі, для нечага патрэбнай Міністэрству адукацыі, якое і не збіралася ствараць філасофскі часопіс. Прынамсі, болей адтуль да нас ніхто не звяртаўся. Таму я вылучу пераважна тое, што мне бачыцца вартым згадкі само па сабе.

Акцябрыта Рашчынская (галоўны інспектар упраўлення ВНУ і педагагічнай адукацыі Міністэрства адукацыі РБ):

- Перад Міністэрствам адукацыі цяпер сапраўды пастаўленае пытанне аб стварэнні літаратурна-філасофскага часопіса. Міністр, спадар Гайсёнак, падтрымлівае гэты праект. Але якім быць часопісу - гэта пакуль вырашаецца. І таму мы з задавальненнем сустрэнемся з вашай ініцыятыўнай групай, каб больш дэтальна прааналізаваць прапанаваны тут варыянт праекта.

Ігар Бабкоў (філосаф, літаратар):

- Я б хацеў сказаць колькі слоў пра своеасаблівую функцыю нашай ініцыятыўнай групы. Справа ў тым, што неабходнасць у інтэлектуальнай прасторы, дзе б арганічна спалучаліся літаратура, філасофія, культуралогія і да т.п., адчувалася даўно, і апошнія гадоў пяць у прыватных гутарках пра гэта шмат гаварылася. Не было толькі людзей, якія б узяліся за штодзённую будзённую працу, не чакаючы ад яе матэрыяльных выгод. У пэўны момант мы сабраліся ўтрох і сказалі самі сабе, што адступаць далей няма куды, што гэтым трэба практычна заняцца. На пачатку ідэя часопіса бачылася як аўтарскі праект, які мы збіраліся рэалізоўваць праз камерцыйныя структуры. Але пазней зразумелі, што дарма маем нейкую перасцярогу да дзяржаўных інстытуцый, што гэтая ідэя ўжо выспела не толькі ў "нефармальных" колах. І ўрэшце вылілася ва ўнікальнае, я лічу, супрацоўніцтва з газетай "Культура", унікальнае ў тым сэнсе, што практычна ўсе людзі працавалі на самаахвярнасці, і працуюць пакуль што на самаахвярнасці. Першы літаратурна-філасофскі сшытак ужо выйшаў, гатовы да друку другі, складзена некалькі наступных. Больш за тое, не чакаючы, будуць грошы ці не будзе грошай, мы пачалі рыхтаваць першы нумар часопіса, патроху асвойваць гэтую прастору.

Уладзімір Конан (доктар філасофскіх навук):

- У нас добрая, радасная падзея. Асмелюся сказаць, што, магчыма, з літаратурна-філасофскага сшытка "ЗНО" мы пачынаем новы этап у беларускай філасофскай традыцыі. Гэтая традыцыя заўсёды была звязаная з культуралогіяй, літаратурай і народнай творчасцю. Так склалася, што недзе да XVI ст. уключна, прынамсі, да Сымона Буднага, наша філасофская традыцыя развівалася ў рамках асветніцтва, сутнасна звязанага з літаратурай. Быць можа, толькі ў XVII-XVIII стст. і ў першай палове XIX ст. (да закрыцця Віленскага ўніверсітэта) была прафесійная філасофія на Беларусі, так званая неасхаластыка (...).