Выбрать главу

У другой палове XIX ст. і першай палове XX ст. беларуская філасофія зна-ходзіць сябе ў межах літаратурнай творчасці. Падчас панавання марксісцкай дыялектыкі беларускую філасофію выратавалі заходнебеларускія пісьменнікі і мысляры Ігнат Канчэўскі і Уладзімір Самойла. (...)

Мне тут хацелася б сказаць колькі слоў пра метад падачы матэрыялаў. Справа ў тым, што мова чыстай філасофіі для такога выдання наўрад ці будзе прыдат-най, як і вузкаспецыяльныя матэрыялы. I ў гэтым сэнсе літаратурна-філасофскі сшытак "ЗНО" падае прыклад, як арганізоўваць тэксты, каб яны былі цікавымі і прафесійнаму філосафу, і проста адукаванаму чалавеку.

Мікалай Крукоўскі (доктар філасофскіх навук):

- Вялікія надзеі мною звязваюцца і з літаратурна-філасофскім сшыткам, і з часопісам. "ЗНО" я разглядаю як значнае дасягненне. Я, прызнацца, не надта верыў, што ў нас атрымаецца такое. Дазволю сабе спыніцца на пытанні - у якім накірунку развівацца будучаму часопісу. Колькі б мы ні радаваліся таму, што называем плюралізмам, усё-такі ідэя ёсць нешта такое, што аб’ядноўвае людзей. I не толькі фармальна, не толькі ўвогуле, але і практычна, як кажуць дзэн-будысты: цяпер і тут. Таму што калі мы не аб’яднаемся - у нас нічога не атрымаецца. Вельмі цяжка, калі ты ў параненым стане апынаешся на полі, пакінутым сваімі... У часопіса пэўны накірунак павінен быць. Сёння можна ру-хацца і на поўнач і на поўдзень, і на захад, і на ўсход, а некаторыя ідуць назад у мінулае. Таму свой накірунак павінен быць, але не трэба спяшаць вызначыцца з нейкім адзіным шляхам, таму што можна паўтарыць трагічны вопыт філасофіі мінулых часоў...

Алег Бембель (філосаф, паэт, святар):

- Тут ішла гаворка пра галоўнага рэдактара будучага часопіса. Я лічу, што ён павінен быць адзіны ў трох асобах: АкБаР (Акудовіч, Бабкоў, Разанаў). Далей - пра творчую апазіцыю. Палітычныя страсці адыходзяць, хто яшчэ імі поўніцца, той жыве фармальна. Беларусь ёсць з’ява дзяржаўная, з’ява сусветная, з’ява ў самоце. Зараз будуць і ўжо ёсць разломы ў самой творчай эліце, заснаваныя на спрэчвах. I калі гэтыя спрэчвы, натуральныя ў працэсе духоўнага станаўлення, будуць вырашацца традыцыйнымі метадамі адміністрацыйнага гвалту апанента - усё разбурыцца. (...) Ніцшэ казаў: зоркі павінныя быць самотнымі, яны не могуць быць блізка адна ад адной, а тут збіраюцца нібыта блізка. I добра было б, каб яны не выклікалі акаянную рэўнасць...

Алесь Разанаў (паэт):

- Філасофія ў прынцыпе не збор тэкстаў, не вынік, які, тым больш, узнікае як гатовы адказ, а само сутнаснае мысленне. Тут ужо гаварылася, што кожная філасофія мае нацыянальную адметнасць, а што ўвогуле гэта ўніверсальная з’ява. I яна адбываецца ўсюды, дзе ёсць для яе прастора. I калі адразу ўпасці ў напрацаваныя недзе тэксты, плыні, структуры, як у нешта гатовае, як у вынік, і казаць, што гэта філасофія, то мы памылімся. Таму што галоўнае тут працэс мыслення, працэс шляху. А мы ж яшчэ не ўзялі ў суразмоўнікі беларускую мову, не "разгаварылі" яе. Наш арыенцір, наш ратунак - заставацца на сваім шляху. І не проста заставацца, а тварыць гэты шлях. Усё астатняе прыйдзе.

***

Калі я ўжо, лічы, падрыхтаваў да друку матэрыялы "круглага стала" (нават фотаздымкі ўдзельнікаў пазбіраў), мне зусім нечакана патэлефанаваў мой сябар, які неаднойчы хадзіў са мной у горы. Цяпер ён сабраўся на Палярны Урал з групай дзесяцікласнікаў, якіх ужо даўно трэніраваў.

- Валянцін, мой намеснік, казёл, знянацку захварэў. Пайшлі. Табе трэба адно сабраць заплечнік і заўтра быць на вакзале...

Цяжка сказаць чаму, толькі Поўнач я любіў болей за ўсе тыя месцы, што абхадзіў/аблазіў. Хібіны, Палярны і Прыпалярны Урал заўсёды апрычона вабілі мяне. Я іх згадваў і на Алтаі, і на Паміры, і на Цянь-Шані. Хаця касмічная веліч апошніх уражвала неверагодна, і ад працы на тых паднябёсных скалах я атрымліваў ні з чым не параўнальны экстаз. А якія ноччу зоры на вышыні чатырох-пяці тысяч метраў! Здавалася, калі добра падскочыць, дык рукой можна памацаць.

А на Паўночным Урале ні велічы, ні вышыні, ні кідкіх колераў. Далікатныя пастэльныя фарбы, чуйная цішыня і паветра шызае, як неба, а неба непрыкмет-нае, як паветра. Да таго ж куды вокам ні кінь - усюды адно роўнядзь, пакрытая карлікавай бярозкай ды мохам. І хіба адно дзе-нідзе на даляглядзе пабачыш сціплы хрыбет з нізкімі вяршынямі (самая высокая сярод іх, Нэтэм-Пэ, трохі вышэй за тысячу метраў).

Я паклаў слухаўку, пайшоў у кабінет да Людмілы Крушынскай і грымнуўся перад ёй на калені.