Выбрать главу
Усё цябе кудысьці цягне, Заснуць да рання не дае: То ты ідзеш па топкай багне I сцежкі свецяцца твае,
То пралятаеш над ракою, То зноў пытаешся сама, Чаму ранейшага спакою Hi днём, ні вечарам няма.
Здаецца, побач навальніцы Грымяць i б'юць за сіні лес, А гэта ж бліскаюць зарніцы I ціха лопаецца бэз.
Мінаюць першыя трывогі — I вось ты бачыш з-пад рукі, Як разбягаюцца дарогі Ba ўсе кірункі i бакі. І ты становішся упарцей, Нібы збіраешся ў палёт, Нібы адна стаіш на старце, А за спіной — семнаццаць год.
1964 г.
СУНІЧНЫ СОК
Праходзяць цёплыя дажджы, Сляпыя, ціхія, грыбныя. Ты рукі ў росах палашчы, Пакуль аж сэрца не заные,
Суніцы спелыя збірай, Пакінь на вуснах сок барвовы I напрасткі, нібыта ў рай, Ідзі у цёмныя дубровы,
Дзе пад дажджом i перуном Іскрыцца i мігціць улонне. Прапахнуць горкім багуном Твае i шчокі, i далоні.
I я знайду твае сляды На багунах i мокрых травах. Калі ж ты вернешся сюды Уся ў вясёлкавых аправах,
У кроплях сонца i дажджу, У сініх пырсках навальніцы, Цябе я болей не путчу Адну па спелыя суніцы,
А за табою крок у крок
Пайду збіраць сунічны прысак I пакаштую спелы сок, Што на тваіх губах не высах.
1958 г.
ХМЕЛЬ
Гудзе у вербах жоўты чмель, I млее ўсё ў ліпнёвым звоне. Цвіце званец, i горкі хмель К зялёнай цягнецца кароне,
Паўзе па беламу ствалу I кожны раз мяняе позу, Нібыта ўзяў у кабалу Ён адзінокую бярозу.
А мы з табою ў гэты дзень Прытулку іншага не мелі — Прыбеглі пад шырокі цень I тут ад шчасця анямелі.
На роснай маладой траве Пад тонкім i празрыстым хмелем Здавалася, што ў галаве Званочкі сінія звінелі.
Гады сплылі у забыццё, I рэкі нават абмялелі, А мы з табой на ўсё жыццё У гэты поўдзень ахмялелі.
1963 г.
* * *
Як я жыў без цябе? I не ведаў, што недзе на свеце, За глухімі лясамі, За сотнямі ўзгоркаў i меж, Не на дальнім сузор'і, A ў нас на планеце Ты ў зялёным i ціхім Завулку жывеш.
Як я жыў без цябе? A маглі ж не сустрэцца ніколі, За паўкроку адно Аднаго абмінуць, Разысціся, як сцежкі Расходзяцца ў полі, I не знаў бы, За страту каго папракнуць.
Мабыць, трэба было Праваліцца у пекла, Траціць блізкіх, пакутаваць, Мерзнуць, гарэць, Ратавацца, Каб лютая бура не ссекла, Каб цябе Пад Палярнаю зоркай Сустрэць, I пазнаць, I адразу забыцца аб крыўдзе, Каб убачыць праменьчыкі У зрэнках тваіх, Нарадзіцца ізноў I паверыць, што прыйдзе I збавенне, i шчасце Адно на дваіх; Падабрэць, памякчэць, Назаўсёды скарыцца Непадкупнай Суровай тваёй чысціні, Каб істоты тваёй адкрываць Таямніцы, Каб душу гартаваць на высокім агні.
Час ляціць i ляціць, Завіруха завеяла скроні, Пакідаюць насечкі Гады на ілбе. Я гляджу на цябе, Я дзіўлюся i сёння, Чым я жыў без цябе, Як я жыў без цябе?..
1964 г.
* * *
Нас разлучалі вёрсты i гады, I стылыя аснежаныя далі. Мае дарогі, сцежкі i сляды Зыбучыя снягі пазамяталі.
За пластам пласт лажыліся пласты, Завеі скавыталі, як шакалы. З усіх дарог вярталіся лісты, А ты ішла, ты зноў i зноў шукала.
Ішла на поўдзень, захад i на ўсход, Мяняючы кірункі i вакзалы. Ляцелі дні, мінаў за годам год, I сэрца шлях на поўнач наказала.