Выбрать главу
Жыло у палатках у сцюжы i ў буры, Каб горад узняўся хутчэй на Амуры, Стаяла на варце дзяржаўнай граніцы I помніла: трэба вучыцца, вучыцца.
Трымала вінтоўку, кайло i лапату I слухала лекцыі па сапрамату, Ішло вечарамі ў партыйную школу I ворагаў біла каля Халхін-Гола.
Маё пакаленне, мае аднагодкі, Пачуўшы трывогу, надзелі пілоткі I ў цеснай зямлянцы кляліся ўрачыста: — Лічыце мяне камуністам!
I кожны быў братам, I кожны быў другам Ля сцен Ленінграда, У пекле над Бугам.
Куды б ні вяла нас крутая дарога, За намі заўсёды ідзе перамога — У льды Антарктыды, у неба прасторы, Дзе новыя ўсходзяць савецкія зоры.
1957 г.
КАМІСАРЫ
Тачанкі i коні знікаюць за хмары — У дыме i ў пыле ляцяць камісары: На чорных скуранках — чырвоныя банты, А ў сёлах гуляюць кулацкія банды.
Па ўсім небасхіле шугаюць пажары... Ляцяць конармейцы, ляцяць камісары. Грукочуць тачанкі, напяліся лейцы, Шалёныя коні ірвуць павады, Чырвонагвардзейцы, чырвонаармейцы У дыме i ў пыле ляцяць праз гады.
На шапках сузор'і гараць, як стажары, Над сцягам чырвоным у першых радах У полымя бою ідуць камісары,
I дым асядае ў дваццатых гадах.
Як толькі на Захадзе хмары навіслі, Крывёй замуціліся хвалі на Вісле I бомбы на брэсцкія ўпалі бульвары, Зноў першымі сталі у строй камісары.
Чубы пасівелі, прыгнуліся спіны, Пакуль распісацца дайшлі да Берліна. Гарачыя коні знікаюць за хмары — I толькі ў адстаўку не йдуць камісары.
1966 г.
ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
Яшчэ на ўзлессі снег ляжыць, Але шпакі ужо шчабечуць, Звіняць да змроку капяжы, I кроплі падаюць на плечы.
Ідзе вясна, а Не адліга, З вятрамі, ліўнямі, цяплом: I крыгі крушацца аб крыгі, А хутка грымне першы гром.
Плывуць над Волгай хмары нізк а> Маланкі тушачы ў вадзе. Вось у такі вясновы дзень Радзіўся хлопчык у Сімбірску.
У свет з'явіўся чалавек З вялікім сэрцам i натхненнем. I ў дзень ягоны нараджэння Пачаўся новы светлы век.
1957 г.
НА ВОЛЗЕ
На Волзе непагадзь. Ляцяць на бераг пырскі, Над Волгай не змаўкае ветру свіст. Завулкамі купецкага Сімбірска Ідзе на стромкі бераг гімназіст.
Яму ад нараджэння дарагая Вялікая расійская рака. Ён бачыць, як у змроку дагарае На тым баку агеньчык рыбака, Ён бачыць, як у непагадзь i спёку На узбярэжжах бурлакі снуюць, I чуе, як над Волгаю шырокай Тужлівую «Дубінушку» пяюць.
Ён бачыць вочы гнеўныя i шыі У пісягах ад мулкага ярма. Яму здаецца, што уся Расія Прыйшла сюды, а ёй канца няма;
Няма канца i краю цяжкім стратам I песням пра пакуты i бяду, Няма канца i тым, што брат за братам У турмы i на катаргу брыдуць.
Яны праходзяць, скутыя у пары, З узнятаю высока галавой... Гарцуюць захмялелыя жандары, I ляскае затворамі канвой. Стаіць адзін хлапчук каржакаваты, I бліскаюць агеньчыкі ў вачах. Ён паўтарае сам сабе, як клятву: «Мы адшукаем самы пэўны шлях».
Над Волгаю заняўся золак сіні, Над Волгай непагадзь, над Волгай ветру свіст... Глядзіць i бачыць заўтрае Расіі Пакуль што невядомы гімназіст.
1957 г.
АГАНЁК УНАЧЫ
Ідуць дажджы i днём i ноччу, Апалі мокрыя лісты, Вада асенняя булькоча, Старыя зносячы масты.
Размокла на дарозе гліна, Канавы поўныя вады, I у разбітых каляінах Па трубкі грузнуць абады.