Мігаюць сняжынкі,
Як срэбныя спіцы.
Такімі начамі
Не кожнаму спіцца.
А недзе на нашыя
Зімы i леты
Глядзяць астраномы
З далёкай планеты,
Спрачаюцца, мараць,
Мяркуюць нясмела,
Чаму наша зорка
Ізноў пасвятлела,
Радзіруюць, клічуць,
А ix тэлеграмы,
Напэўна, да нас
Далятаюць грамамі.
Вякамі шукаюць
Надзейныя коды,
Ды зорка маўчыць
I святлее заўсёды.
То хмары яе
Закрываюць, як здані,
То рантам чамусьці
Зялёнаю стане.
У космасе свеціцца
След чалавечы,
I ўжо недалёка
Да першай сустрэчы.
Сузор'і гараць,
Каб з дарогі не збіцца...
А снежаньскай ноччу
Чаго не прысніцца.
1963 г.
«РЭЧАНЬКА»
За снамі сны плылі кругамі,
Ляжаў на шыбах ночы цень,
Але няўпэўненыя гамы
Мяне будзілі кожны дзень.
Над столлю нехта невядомы
Грымеў ад рання да начы,
I я заўжды спяшаўся з дому
Хутчэй упрочкі уцячы.
Няўмелыя хадзілі рукі
Па клавішах то ўніз, то ўверх,
I пакалечаныя гукі
Будзілі наш увесь паверх.
Але надоечы нясмела,
У ранішнім трывожным сне,
Ледзь чутна «Рэчанька» звінела
I закалыхвала мяне,
Іскрылася i булькатала,
Лілася i плыла, плыла;
Здавалася, што рассвітала
У доме ад яе святла.
Здавалася, трымцяць стракозы
У хвалях чэрвеньскай смугі,
I пахнуць мятаю пракосы
I — Цёплым жвірам берагі...
I ўсё замоўкла нечакана,
Усё прайшло, нібыта ў сне,
А на падворку, ля паркана,
Ляжаў вільготны цёплы снег,
Прытоптаны, у цёмных крапках
(Відаць, не доўга праляжыць).
I я угледзеў — з нотнай папкай
Дзяўчынка сцежкаю бяжыць.
Цяпер я разам да прыпынку
Хаджу заўсёды, крок у крок,
З маленькай тоненькай дзяўчынкай,
Яе даслухаўшы урок.
1962 г.
* * *
Іскрацца промні ў чыстых кроплях,
Курыцца парай мокры дах.
Вясна на леташніх каноплях
I на абвіслых правадах
Шкляныя вешае званочкі,
Стачыла ўзгоркі i груды.
Звіняць у парудзелых бочках
Патокі колкае вады.
Гудзе, булькоча поўны жолаб,
Над ім лятае мокры грак.
А на зямлі азімак-жолуд
Цяплом i вільгаццю набрак.
Булькочуць стромыя струмені...
На чорным лапіку грады
Грабуцца i склікаюць пеўні
На свята сонца i вады.
1966 г.
РАСІЯ
Вясёлкі i ліўні касыя,
Сумёты i замеці зім,
I сонца, i песні Расіі —
Заўсёды у сэрцы маім.
Мне блізкія ледзь не з маленства
Узвышшы i шум баравы,
I стромкія кручы Смаленска,
I гулкія плошчы Масквы,
I плёсы за Волгаю сіняй,
I сцежкі на роснай траве —
Расія, Расія, Расія
У сэрцы заўсёды жыве.
На ўсходзе яна палымнее,
Світальныя песні пяе.
Як маці, яна разумее
I мову, i думы мае.
Гараць, як праменні касыя,
Пункціры завоблачных трас.
I сонца i шчасце з Pacii
Заўсёды прыходзяць да нас.
1963 г.
ЛЕТУЦЕННІК
Да, я возьму тебя с собою
И вознесу тебя туда,
Где кажется земля звездою,
Землею кажется звезда.
Ён ходзіць у сквер, у кіно, на спатканні,
Ён слухае Ліста, гуляе ў кракет,
А потым складае да самага рання
Маршруты наступных касмічных ракет.
Усё да апошняй драбніцы знаёма
У цеснай кабіне яго карабля —
Утульна i светла, i цёпла, як дома,
Ды толькі чамусьці трымае зямля.