Выбрать главу
Трымае, дрыжыць, нібы маці над сынам I хоча паслаць, i шкадуе пусціць, А ён ужо лічыць не дні, a хвіліны, Калі развітаецца i паляціць.
Ляціць летуценнік у бездань сусвету, Туды, дзе гараць Арыён, Казярог, I нават маленечкай наша планета Здаецца у замеці зорных дарог,
То знікне, то зоркай маленькай забліскае То песняй, то словам сагрэе здаля, Такая знаёмая, блізкая-блізкая, Такая далёкая наша зямля.
Касмічныя сцюжы, i слабасць, i стома Яго не крануць у нямой вышыні. У цеснай кабіне утульна, як дома, I свецяць яму у дарозе агні. Ляціць летуценнік у бездань сусвету, Спакойна ляціць, без трывог i турбот. Ён бачыць за мэтаю новую мэту, За першым палётам — наступны палёт.
1961 г.
СНЫ
Лячу, лячу, маленечкі, бяскрылы, I ўсё вышэй, усё вышэй хачу — Займае дух i не хапае сілы: То падаю, то зноў i зноў лячу.
Крычу ад шчасця, радасці i страху, A гукі заміраюць на губах... Лячу i не зайздрошчу болей птаху, Што гнёзды ўе на соснах i дубах.
Усё сцярплю — пакуты, боль i кару, За ўсё жыццём уласным заплачу, I хоць на крок, але далей Ікара Пад зорамі i сонцам пралячу.
Унізе знікне хмарка залатая, Адолею i страх i немату... Гаворыць маці, — калі ў сне лятаю, Дык, значыць, i сталею i расту.
1962 г.
ДЗЯЦІНСТВА
У памяці жыве ўсё да кроплі: Маленства горкае, баі, дваццаты год, Бабуля нас хавала у каноплі, Убачыўшы варожы самалёт.
А мне карцела, выцягнуўшы шыю I кулачок падняўшы ўвышыню, Сачыць i слухаць, як ён глуха вые, I ўслед крычаць: «Пабачыш, даганю!»
1962 г.
ЮНАЦТВА
Глядзяць у неба прагна вочы, I сэрца просіцца к агню, Яно ляцець кудысьці хоча I адчувае вышыню.
Не ведаю, якія зоры Мігцяць іскрынкамі ўваччу, A толькі веру — скора, скора I я над імі пралячу.
Пакуль узняцца немагчыма I паляцець яшчэ не час... Значок Асаавіяхіма Здаваўся ордэнам для нас.
Юнацтва хлапчукоў чакала I сотняй клікала дарог, A ўжо з Масквы Валерый Чкалаў Ляцеў над полюсам, як бог.
Блакітныя вычэрчваў дугі Да новых светаў i планет Вучоны з горада Калугі Для неіснуючых ракет.
I самалёты, як на свята Над Краснай плошчаю, гулі... Бацькі славутых касманаўтаў Яшчэ бацькамі не былі.
1963 г.
ПЕРШЫ ПАЛЕТ
Да Полацка ўсяго гадзіна лёту, I я ізноў спяшаюся туды, Дзе воблакі, як першыя сумёты, I белыя, як воблакі, сады.
Зялёная зямля ляціць пад намі, I горад хіліцца, нібыта ў буралом, А вось ужо i поле з валунамі, I вёскі, i азёры пад крылом.
Успомнілася першая дарога, Салёны смак дзіцячае слязы, Калі прасілі літасці у бога, Цалуючы старыя абразы.
Плылі аблокі белыя кудысьці, Парэпалася шэрая зямля, Ад смагі пазакручвалася лісце, A літасці не меў прарок Ілья.
Трызнілі з голаду закураныя сёлы, Засмягла жыта, ссохла сенажаць, А у царкве ружовыя анёлы, Здавалася, ад смеху задрыжаць.
Я гэта ўспомніў, можа, недарэчы... Пілот свідруе хмары напралом, Яны лажацца на крутыя плечы, А мы ix рэжам сонечным крылом.
Мы уладарым на зямлі i ў небе, У нас хапае сонца i вады, Мы больш ужо не молімся аб хлебе, Як некалі ў дзіцячыя гады. Ляцім, ляцім над полем i над лесам, Задзвінне перакрэсліў самалёт. На нас глядзіць анёлам сцюардэса I, як Ілья-прарок, сівы пілот.
1961 г.
ТАЛАСЦЬ
Курыцца пыл над Млечным Шляхам, Мігаюць Марс i Эрыдан, Між імі ўрэзаўся з размаху «Усход» у зорны акіян.