Выбрать главу
Дзе ўзялі такую моду Дарагія землякі — Пасылаць мне слоік мёду I паўторбачкі мукі?
Аглядаю ўсё дазвання I дзіўлюся, што няма Ад знаёмых прывітання — Hi запіскі, ні пісьма.
Што ж пісаць, калі i гэтак Сам павінен зразумець, Што па тоне мёду з кветак Можа кожны зразу мець.
Паспытаў, аж стала млосна: Пахне ліпай за сялом, Сенам, дзяцельнікам росным, I гарэніць палыном,
Bee спелымі лугамі, Белай грэчкаю — здаля, Жытам, просам, пірагамі Пахне глуская зямля
I крутым пшанічным хлебам, Што ў дзяжы, як пух, расце. Вось i прачытаў, што трэба Я ў няпісаным лісце.
1964 г.
ПЦІЧ
He гані гусей дахаты I не кліч, Глянь, зрабілася крылатай Рэчка Пціч.
Крылы белыя лапочуць На Пцічы, I, здаецца, гyci хочуць Уцячы
На шырокія азёры, З асакі, Ды стаяць, як у дазоры, Гусакі.
Перасохла, абмялела Рэчка Пціч. Не махай хусцінкай белай I не кліч
Hi гусей, ні шызых качак На лугі, Бо рака без ix заплача Ад тугі.
1966 г.
ГРУЗАВІКІ
Ад вечара i да зары I ад зары да вечара Грукочуць МАЗы ў Мазыры I круцяцца дыспетчары:
То адпраўляй па сто мяхоў Цэменту ў школу новую, То патрабуе прыстань Пхоў Разгрузку тэрміновую.
То швелер, бэлькі i слупы Паслаць патрэбна ў Петрыкаў, — I, быццам у палёт сляпы, Ляцяць машыны з ветрыкам.
Наскрозь бензінам пыл прапах, А пылам — кветак венчыкі. Імчацца ноччу па шляхах Чырвоныя агеньчыкі.
Імчацца МАЗы ў цемнату Ад вечара да раніцы, I пыл за імі на хаду Бясконцым шлейфам цягнецца.
Ляцяць машыны па начах I рэжуць змрок на сектары. Нібыта здані, у плашчах Стаяць аўтаінспектары.
А побач гулкі шлях курыць Ад Мазыра да Турава... Інспектар просіць закурыць; Хоць сам i мае курыва,
Але выходзіць на шашу, Запылены i змораны, Адвесці ж хочацца душу З мазырскімі шафёрамі.
I так ад змроку да зары I ад зары да вечара Працуюць МАЗы ў Мазыры, Шафёры i дыспетчары.
1963 г.
ІГРАЕ РЫБАЧКА
На прыстані Мага[1] Іграе гармонік, То шэпча, то некага ціха гукае, Празрыстая хмарка, Як срэбраны коннік, За сінію сопку плыве I знікае.
Іскрыцца Амур, А рыбачка іграе, I ёй не патрэбна Інакшага раю, Чым гэтыя плёсы, Чым гэтыя горы, Чым звонкіх I чыстых ладоў Пераборы.
Рыбачка іграе «Амурскія хвалі», А побач стаяць Рыбакі на прычале I слухаюць моўчкі Былую салдатку, Што некалі з гора Купіла трохрадку. Вясною i ўлетку, Увосень i ўзімку Хадзілі жанкі Да яе на заімку. Хадзілі нявесты I ўдовы сівыя I песні спявалі Да дня франтавыя.
З гаручай слязою Іскрыліся ў хоры Надзея, трывога, I радасць, i гора.
Іграе рыбачка на прыстані Мага. Стаяць i маўчаць юнакі i мужчыны I слухаюць песню, як слухаюць мага, Глядзяць на Амур i чакаюць пуціну.
1963 г.
РАЗМОВА З АМУРСКІМ РЫБАКОМ
Прамокла да рубца цяльняшка I распаўзлася на спіне. — Табе, рыбак, напэўна, цяжка? — Не.
Кіпіць у невадзе гарбуша I б'ецца ў смаляное дно. — Ты быў, відаць, даўно на сушы? — Даўно.
— Тупыя чорныя кунгасы Вадзіць i ў штормы ты мастак. А пагуляць не маеш часу? — Так.
вернуться

1

Мага — прыстань на Амуры.