Выбрать главу

16 жніўня, пятніца

Ня спалі да познага - ладзілі дарогі. Пасылаў вестку ў пяць сем - не адказалі. Перадача ад маці. Лазьня. Канфлікт з-за картау. Санітарнаэпідэміялагічная праверка, прадстаўнікі прэсслужбы МУС. Начальнік ізалятара спытаў, ці не я гэта зь Менску.

У Віцебскім цэнтрале (сьледчай турме) чаляцца дзьве тысячы чалавек, 121 камера.

17 жніўня, субота

УЖ 15/із 2. 11 гадзін дня. Адзін малалетка сядзіць на парашы й дыміць самакруткай, другі ў тазіку мые свае лахманы. Бальшыня ўпавалачку сьпіць. Ноччу чатырнаццацігадовы хлапчук, якому далі мяно Чосік, поўзаў па мне, як таракан, - сьцяліў дарогі ў суседнія камеры.

20 жніўня

Заутра - круглы стол палітычных партыяў. Але мне што з таго? Няма той партыі, якая задавальняла б маім патрэбам i падыходам. Калі толькі выйду – займуся рэарганізацыяй сваей праварадыкальнай групы. Няхай паступова, кропля за кропляй, але Арганізацыя будзе! Арганізацыя з выразна пpaпicaнымі правшамі гульні, дысцыплінай i матэрыяльна-фіансавым грунтам.

...Чосік сядзіць на рэшцы i дзівіцца, як маленькія чырвоныя мурашы распраўляюцца з матылём. Малому хочацца падзяліцца ўражаньнямі, але няма з кім, ніхто не адгукаецца на яго поклічы.

Сьніўся сон, што Лукашэнка iгpae ролю ў нейкім сьпектаклі: з указкай у руцэ i надта худы. Бачу яго, праходзячы за кулісамі.

22 жніўня, чацьвер

Учора размаўляў з выхавальнікам Керзавым, перадаў яму некалькі нумароў „Нашай Нівы” i „Свабоды”.

Сёньня была маці, дабілася ў судзьдзі спатканьня са мною. Нехта Голуб зь ёю гаварыў вельмі нядобра.

Мароз Юра выстаўляе пікеты дзеля маёй абароны, за што яго i б’юць ублюдкі ў цывільным. 27 ліпеня маці была на мітынгу, дзе ад яе імя выступалі (сама яна хвалявалася i не магла гаварыць) i зьбіралі грошы. Пасьля спатканьня зайшла i перадачка-дачка: вінаград, яблыкі, чай i 4 пачкі цыгарэтаў з фільтрам. Газэтаў не прапусьцілі. Турэмшчыкі чакаюць дня, калі на сэсіі Вярхоўнага Савету будзе разглядацца пытаньне пра пенсійнае забесьпячэньне работніксаў МУС. Пытаньне ўнесена пунктам трынаццатым. Прозьвішча судзьдзі, які дазволіў маці сустрэчу са мною, - Даўлюд.

Ноч. Гукі гораду. У нашых казематах - духата і разборкі.

24-га, субота

Позны вечар. Баландзёры шумяць. Перад вячэрай - прагулка. Халаднавата. У камеры вэрхал, малалеткі шчэмяць адно аднаго. N сёньня пpaciў закурыць. Ходзіць у адных трусах ды чэша муды. Днём заехаў „баскетбаліст”, рост 2 мэтры 01 см. Каб трапіць на бальнічку, бедалага праглынуў цьвік.

Спадзяюся дні праз тры атрымаць абвніаваўчае заключэньне.

ВІЦЕБСКІ ЦЭНТРАЛ
Здаецца, нядоўгай была дарога з 62-га ў 96-ы, а зьведаў на ей i д’ябла, i бога, i доўгія-доўгія дні посту. Было! Пры сьвечцы чытаў Якуба, і нешта з Луцкевіча, i з Максіма, і п’яны npыxoдзiў з калгаснага клубу, i думаў жыцьцё закрыць, як Miciмa. Было, што зь людзьмі быў шчыры празь меру, а людзі думалі, што манюка, i дзеля сьмеху лупілі ў цэру, альбо проста ў сэрца левым хукам. Было! Любіў чужых i няцэлых жанчын, што потым кідалі мяне. Было: аддаваў i душу, i цела, і рэдка на просьбы адказваў „не”. Было, што пiy з крыніц i балотаў, i з кветак сьпелых вітальны сок, з падонкамі пiў i з бруднай галотай, пiў там, дзе сьветла, а больш - дзе змрок.

26 жніўня, панядзелак

„Хата” пяць дзевяць - жанчыны - вярнулася з прагулкі. Чуваць, як рыпяць шконкі Турэмныя пані залазяць у свае бярлогі, ёрзаючы нясьвежымі срачкамі па цяжкіх камеральных матрацах. Матрас, матрас, дай хоць раз, - кажуць у такіх выпадках як мужыкі, так i бабы. Некалі шэсьць нуль таксама была пад жанчынамі: у нас драуляная падлога i матрацы ў менструальнай крыві.

А пятай раніцы схапіў жывот. Панос. Пакутую да абеду. Камера пайшла на двор, а я - на дальняк. Адзіная магчымасьць застацца аднаму - не пайсьці на прагулку, завіснуўшы на парашы.

Жанчыну хочацца - хоць самую апошнюю. Халаднее, ужо ня так душна ў камеры. Панядзелак - генпрыборка. Мыем падлогу, „лебедзя”-урыльнік. Каб зараз дадому, шчакой прыхінуцца да кары дубоў маіх, бярозаў, сасонак! Удыхнуць паветра ляснога, выйсьці па грыбы, паваліцца ў мох аксамітны, у ігліцу. I прайшлі б тады мае хваробы... Да „опера” запісваюся шосты дзень, каб празь яго паспрабаваць адправіць лісты на волю.