Выбрать главу

10 кастрычніка

Выклжалі да пракурора па наглядзе за рэжымам утрыманьня - старшага саветніка юстыцыі Пазоўскага. З гэтай сінюшнай мордай алкаголіка спрабаваў гаварыць пра ўмовы майго ўтрыманьня, маю заяву на ймя генпракурора. Але нічога новага, усё па сістэме: ты ім адно, яны табе другое. На чарговым шмоне ў Траля Барохі адшманалі кепку а-ля сьпецназ. Маўляў, нельга арыштаванаму насіць форменнае адзеньне, хай сабе гэта ўсяго толькі кепка-підарка ў плямы брудна-зялёнага колеру.

Вечарам прыйшло малачко, але абяцанай дыеты няма й ня будзе.

12 кастрычніка

Ноччу сьніліся цікавыя сны. Першы сюжэт: мяне сустракаюць знаёмыя, бачу аксэсуары ката, катуюць. Другі: я ў кампаніі сваіх, Вячорка побач. Усе разам на нейкім лятальным апараце мы падаем у вадаём, што i ўратоўвае нас ад сьмерці. Пасьля сну настрой прыўзьняты. I цёплае, сонечнае надвор’е.

Ноч з 12-га на 13-га кастрычніка

Гляджу фільм „Мярцьвяк”. Пра амэрыканскага паэта Уільяма Блейка. Пасьля фільму - рок-канцэрт „Рок па вакацыях”. Камоцкая сьпявае: „Мая свабода – зь ветрам нязгода”. Камэра дрыхне.

14 кастрычніка, панядзелак

У „хаце” генеральная прыборка. Васемнаццацігадовы пацан (Троль), як высьветлілася, няведае, што была такая вайна - другая сусьветная. Гэта ўразіла, дальбог. На фоне такіх тролікаў адчуваеш сябе старажытным егіпецкім жрацом-фараонам.

Днямі заехаў да нас „дзед” з Віцебскай дэсантнай дывізіі - за дзедаўшчыну, вядома. Родам з Ваўкавыску. Цяпер будзе яму дзембель гадоў два ўдысбаце!

Зараз вось Ж.С. падсьміхаецца з беларускай мовы Алега Туронка, падла. Растуманілі апошняга на добрую зімовую шапку.

Гадзін дзесяць раніцы. Атрымаў перадачу: сала, cyшкі, масла, 2 пачкі цыгарэтаў „Бонд”, сшыткі, асадку, швэдар. На прагулку выводзіў начальнік рэжыму Захаравіч. Паабапал сьценаў прадолу - рэзервовая трупа ў масках i шлемах. Відаць, на волі неспакойна.

15 кастрычніка, аўторак

Прыйшоў новы, ё-маё, псіхолаг - высокага росту капітан Шахурын. Спатканьня з маткаю не дазволілі - не было каму. Судзьдзя Даўлюд ня мае такіх паўнамоцтваў, бо справа № 182 цяпер за Вярхоўным Судом. Ізноў шмон. Прычына: рэвізоры са сталіцы едуць правяраць рэжым утрыманьня.

16.10.96

Аляксей Кузьняцоў, 15 гадкоў. Першы раз быў асуджаны ўмоўна. Не зразумеў. Цяпер судзяць за крадзеж („аформіў” тры кватэры).

Сусед шукае ў галаве вошай. Колю-Юру, які ідзе па 115-м, падпісваюць на підара. Пакуль што жартам, а там i ўсур’ёз. Адзінаццацігадовы брацельнік Троля выламаў настаўніцы пальцы на руцэ за тое, што тая асьмелілася яму вуха накруціць. Сядзіць разам з намі цяпер гэты супермалалетка, галімы зэ-ка.

Працягваецца ўзмацненьне рэжыму ўтрыманьня. Вечарам Шахурын пaпpaciy чаю для тубікаў, але ў нас не было. Камеры сухотнікаў - чатыры - насупраць. Сядзіш i думаеш: міне ці не міне цябе палачка Коха?

17 кастрычікка, чацьвер

На турме шухер - едзе пракурор. Выдалі: газэты „СБ” i „ЗЮ” за аўторак, мойкі, іголку i ніткі; замянілі лямпачку на ярчэйшую; адшкадавалі камсы. Нават медсястра з санчасткі прыйшла. Але пракурор так i не прыехаў.

* * *
Ізноў кастрычнік. Час пасадкі дрэваў. На саджанцах раса дрыжыць, а ты, ты ўспамінаеш падарожжа ў Крэва, значэньня стратэгічнага масты, любімы шлягер, інтэрнат, свабоду, турму, сабак, іржавыя драты, супраціўленьне мужных, слабых згоду, неадэкватнасьць зла i дабраты; ты ўспамінаеш, як заходзіць сонца, як на цэнтрал навальваецца змрок, як з вымені каровінага ў донца струменем б’е антысухотны сок. Ах, памяць, памяць! Файная ўласьцівасьць, яна табе ня дасьць асатанець, яна сілкуе годнасьць i гідлівасьць, да усяго, што западло цярпець. Ты ўспамінаеш, як цьвітуць вяргіні, як лес шуміць, як асядае пыл на жыта прыдарожнае, як гіне блакітны чмель у белай конскай грыве, як баба ў лазьні свой шаруе тыл; ты ўспамінаеш, як шманалі „хату”, як ты ня стаў з рукамі на сьцяну, як дапамог свайму блатному „брату” жывот ускрыць, прачнуўшыся ад сну.