Выбрать главу
Zabij, czym mozesz tego drania. Pruj z automatu, wal toporem, rozwal mu czerep bez wahania i wrzuc do sracza za obora.
Zabij to scierwo wiecznym piorem, kozikiem zabij, parasolka lub zrob piekielna mu miksture i zadaj w szklance z monopolka!
Zabij jak wroga, bys mlodosci nie zgnoil swej w kolchoznym gnoju. Niech kraj nasz slawi sie wolnoscia nie zniewolenia paranoja!
Zabij zuchwale i do konca, jak umie tylko Bog zabijac, Niech wreszcie sie ohyda skonczy! Usun ja z domu, jak pomyje.
Dom bialoruski oczyszczony zamkniety dla wasatych katow i jasnym sionkiem rozswietlony wolnemu otworzymy swiatu.

Ha плоьскую мову пераклаў

Чэслаў Сенюх

ВЕРШЫ САЛІДАРНАСЬЦІ
ЗАБІ ПРЭЗІДЭНТА!

(заклік да сапраўднага грамадзяніна,

натхнёны С. Адамовічам)

Ня дзеля свайго праслаўленьня - для нас, для нашчадкаў зрабі той крок, што вядзе да збаўленьня: забі прэзідэнта, забі!
За хісткую нашу Свабоду, за шчырую нашу Любоў забі, каб грамадскую згоду i мэту мы ўбачылі зноў!
Агідную зьнішчы пачвару, у пекла яе накіруй, жыцьцё на аўтар, як ахвяру, ты кінь i Краіну ўратуй!
Хай зноўку Радзіма квітнее, хай славіццарод крывічоў! Забі, хай паўсюль чырванее звыродцы бязбожнага кроў!
Стань Збаўцам ды нашым Героем, нас верыць ізноўку прымусь, што спраўдзіцца суджана мроям, бо ёсьць і жыве Беларусь!

Алесь Ш-н

Менск, 1997

* * *
Дыктатар i Муза - зусім немагчымы дуэт, Адзінае ёсьць падабенства такому дуэту: Калі заклікае забіць прэзідэнта паэт, Тады прэзідэнт без разваг забівае паэта!
ЛЮБІ ПРЭЗІДЭНТА!
Калі як драпежнік пад маскай ягняткі на трон Імкнуўся узьлезьці нядаўні калгасны патрон, Хлусіў ён бязь меры пра блізкія шчасьце і рай... Ну што ж ты, народзе, зьбірай-пажынай ураджай,
І ўсёж, абылганы дашчэнту, Любі прэзідэнта!
Пры возе ягоных, пражэктаў ты - вечны бурлак. Дубінкай па карку. Пад рэбры ці ў голаў кулак. Бо як жа навесьці парадак, прынесьці спакой? Хіба ж не бязрукі! А нават з у ладной рукой!
Да скону ад кулі ці прэнта Любі прэзідэнта!
Любі прэзідэнта, як любіш ты ГЭТА жыцъцё! Любі прэзідэнта! Хай сьвет у друзы, на шмацьцё! Любі прэзідэнта! Спявай яму славу! Трубі! Але і ня думай пра іншыя рыфмы зь "любі"!
Любоў не дае дывідэндаў. Любі прэзідэнта!
О, раб прывыкае i любіцъ ня чуцца рабом, Званы на званіцах яму не набатнае "бом". Цэмент пастаменту. Халодны як лёд монумент, А "бом" - гэта слава таму, у каго пастамент.
Таму не прагапай мамэнту - Любі прэзідэнта!

Сяргей Сокалаў-Воюш,

"Наша Ніва" (№ 14,1996)

* * *
...Жыву ў краіне, дзе любяць да сьмерці паэты свой горкі, зьнявечаны Край. Мой браце Паэт, нікому ня сьцерці вершу твайго. Дык жыві i сьпявай!

Алесь Паднябесны,

"Наша Ніва" (№20, 1996)

СЬВЕДЧАНЬНЕ ЖУРНАЛІСТА

Падмочаная столь у кабінеце сьледчага ў цэнтральным корпусе КДБ у Менску, куды мяне, рэдактара газэты "Наша Ніва", абавязалі зьявіцца як сьведку ў справе журналіста i паэта Славаміра Адамовіча, найлепшым чынам сьведчыць пра тое, што былая "савецкая інквізіцыя" сёньня ня ў форме. Праўда, варта было выйсці з кабінету i азірнуцца на дзьверы зь вялізнай табліцай "Идёт допрос" у тоўстай чорнай рамцы, як атмасфера камісара Цанавы адразу нагадала пра сябе. Упершыню са сталінскіх часоў "органы" пасадзілі за краты беларускага паэта. Упершыню з часоў царскай ахранкі ў рэдакцыі "Наша Ніва" быў праведзены ператрус.