Выбрать главу
Спакойна яму i сьпіцца, i соладка п’ецца яму, тутэйшы начальнік паліцыі яго ня кіне ў турму.
Ён любіць гасіць плявочкамі агмені самотных душ i пільнымі шэрымі вочкамі глядзець скрозь садовы плюшч.
Ён пляга твая адвечная, штодзённы твой госьць у дом, i ты, як лаза надрэчная, праходзіш праверку на злом.
03.05.96

Перадача ад В. Страшэўскай. Дзякуй табе, дарагая!

Візуальная ацэнка работнніа КДБ (кантралёры, сьледчыя, аператыунікі): нейкая агульная заношанасьць зьнешняга выгляду, суглобістасьць (варыянт - масластасьць), абгрызеныя пазногці, нячыстыя, проста элементарна брудныя рукі.

Я бачыў альфу, бачу амегу, а бэту ўбачаць нашчадкі!

Вечар. На чарговай сэсіі Вярхоўнага Савету разьбіраюць падзеі 26 красавіка, выступіў С. Шарэцкі. Арыштавалі Ю. Хадыку, за якога перад ВС хадайнічае дэпутат Г. Карпенка. Знайшлося каля трыццаці чалавек, якія падрыхтавалі тлумачэньне прэзыдэнцкім гербу i сьцягу.

4 траўня

У раншшім аглядзе газэт - пра міліцыю, якая атакавала групу моладзі каля сталічнай філармоніі. Сусед-»соты» кажа, што, відаць, разганялі якіх-небудзь панкаў-рокераў ці анархістаў. Хваліцца, што яшчэ ў школе сам разганяў такіх.

16:00. Травеньскі гром i лівень! Божа, як там файна!

5 траўня 1996 году

Дзень прэсы, устаноўлены ўказам ППРБ. Зрэшты, так было и пры саветах.

7.05.

Прынесьлі газэты „Труд” i „Звязду”. Тры гадзіны дня. У сьледчага. Канчаткова адмаўляюся даваць паказаньні i падпісваць якія-небудзь паперы. Сьледчы нэрвуецца, грубіяніць, нарэшце просіць мяне заявіць яму адвод, на што я не пагаджаюся. „Узяўся, сука, за справу, дык рабі да канца”, - думаю я пра гэтага кратаеда.

Жыць хочацца, бадай што, як ніколі, тым больш любіць, тым больш, калі вясна, тым больш, калі ў цябе дачка на волі, тым больш, калі яе ў цябе няма.

Гэтыя радкі пicaў я 5 траўня.

У кнігах турэмнай бібліятэкі знаходжу актуальныя i справядлівыя думкі:

мяне будуць слухаць, пакуль будуць баяцца, нянавісьць - наш запавет, помета - наш баявы кліч!

„Паэт, ты без разбору выкрываеш тых, каго называюць катамі радзімы, ты прыбіў Карла V i Філіпа II да ганебнага слупа гісторыі, - ты не так!, як сава, ты не прагматык. Ці ўпэўнены ты, што ў гэтым сьвеце ўжо няма ні Карлаў Пятых, ні Філіпаў Другіх?” - пicaў Шарль дэ Костэр.

11 траўня 1996 году

Сёньня сьніў дачку, якой у мяне няма, а ёсьць яна ў Сашкі-сотага, забойцы. Сьніў, нібы дачушка мая напісала верш, адзін радок асабліва ўдалы. Мы абдымаліся, я рады за яе. Шкада, што не запомніліся радкі. Сон у камеры - другая рэальнасьць: там i дачка, i вершы, i каханая жанчына, i Радзіма, вольная ад набрыдзі... Перачытваю раман „Угрюм-река”. У нас тут усе змрочныя, спадылбастыя. Ніводнай роднай душы блізка, толькі душагубы ды мярзотнікі побач, ублюдкі, спадкі соцыюму, хоць жа таксама чалавекі.

Верш, напісаны дзевятага раніцай.

СУСТРЭЧА

(Афіцэрам Смаргонскага пагранатраду)

- Дзень добры, палкоўнік! Я Славамір. Будзем знаёмыя? - Будзем. Трашчыць і рвецца ад гукаў эфір, і рвуцца ад кашлю грудзі.
- Палкоўнік, прыступім. Вось карта i план, Далей мы цярпець ня можам... - Я ведаю, гэты паршывы клан мы зьнішчым i пераможам.
- Выдатна, палкоўнік! Вы, бачу, наш, сапраўднай касьці беларускай. Вы будзеце нішчыць здраднікаў саш нават на глебе рускай.
- Я буду, аднак жа, дзе нашы арлы? Час „ч” мы павінны прызначыць. Мы выступім ціха на самай зары, пакуль вораг сьпіць на дачах.
Мы жаль i спагаду адкінем прэч. За нашых жанчын i дзетак мы будзем головы варожыя з плеч здымаць, як жытцо з палетак.
Атрады зьнішчальныя ўжо ў лясах, чакаюць толькі загаду. Што ж, кожнаму здродніку свой пасаг. Гатова ўсё да нападу.