Выбрать главу
Пусты занятак, марнатраўства Гібее ў цемры-варажбе... Ніяк не зразумець табе — Ёсць неабходнае махлярства!
Яно існуе ў варажбе, Каб у хвіліны найцяжкія, Мой друг, не выпала табе Ні сцежкі горкае, ні кія.

* * *

Жыццё Сцяпана Гаўрусёва Вадой Дняпра і родным словам Было прасвечана да дна. У ім віры былі і сховы,— А зайздрасці? Хоць выпадковай? I нават кропля не відна...
Усё, браткі, усё, усё вам, А мне паэзія адна.
Харон свае не сушыць вёслы. Па годзе восемдзесят восьмым Паэт дайшоў да лодкі сам Узнёсла — ў годзе высакосным...
I гэта так, ён быў узнёслы, Як Лысагорскі напісаў.

* * *

Паменела святла, А змроку стала болей. Паменела цяпла У горадзе і ў полі.
I холадна двару, I холадна трамваю — У гэткую пару Я кепку надзяваю.
Я адчуваю сам Яшчэ ў сваім пад'ездзе, Як холадна дамам Траецкага прадмесця;
Як холадна табе,— Галінка, на карнізе, I даўпяй варажбе, Схаванай у Нямізе.
I хочацца тады З наіўнасцю дзіцячай Усе свае гады, Як журавоў, убачыць...
Здаецца, што яны Над галавою нізка Лятуць у туманы Над Свіслаччу, над Мінскам.
Ад іхняга крыла, Ад холаду і болю — Паменела святла. А змроку стала болей.

1830

У гэтым годзе Пушкін, як пра добра вядомае, але зусім звыклае, мімаходзь заўважаў: «Любоў да бацькаўшчыпы ў душы паляка заўсёды была пачуццём безнадзейна-змрочным. Згадаем іхняга паэта Міцкевіча...»

У гэтым годзе часта згадвалі Міцкевіча-паэта і не радзей — Міцкевіча-палітыка.

Эстэты дарэмна хваляваліся, што вялікі Міцкевіч забудзецца на чыстую паперу і вершы пачне, ды і то толькі зрэдку, запісваць на скамечаных краях карты былой Рэчы Паспалітай.

Але таго, вядома, не магло стацца, бо і палітыка ў разуменні паэта засноўвалася на думцы аб радзіме, а гэта значыць — на паэзіі.

ПУШКІН

Не цягніце да Пушкіна прагныя рукі — Не асвенціць іх сёмым крылом серафім. Не лічыце паэта адно толькі рускім I з прычыны такой назаўсёды сваім.
Не рабіце праз меру з яго дзекабрыста. Не ўзбуйняйце паэтавы гнеў да цара... I туману паменей на воблік празрысты, I ялею паменей па твар песняра.
Гіменей прадракаў яму добрую долю — Ён ні мужам, ні бацькам шчаслівым не стаў. Апалон заклікаў да ахвяры святое — Ён на заклікі тыя ўсур'ёз не зважаў.
З весялосцю сляпою ішоў да ахвяры I трагічнасць нябачную нёс у душы. Як дзіця, пра замежжа далёкае марыў, Як дзіця, па глушэчы расійскай тужыў.
Думкі-мроі, што чыстай паперы прасілі, Пад такім неспакойным і лёгкім пяром Мелі клопат адзін — аб магутнай Расіі, Самаўладнай Расіі з разумным царом.
Хоць і кляў самаўладцу ён і самаўладдзе, Клікаў вольнасць, але жыў у часе сваім I рабіў усё тое, што час яму радзіў, Не пярэчачы наканаванню ні ў чым.
Пушкін быў манархістам і быў дэмакратам — Гэткі Пушкін нязвыклы для догмаў-праграм, Што курылі заўжды фіміямны парадак Бенкендорфам сучасным і іхнім царам.
Не Дантэс, вінаваты паэт асабіста... Не ў даптэсавым стрэле, трагедыя ў тым, Што паэт не забіў у сабе манархіста, I вядома чаму — жыў у часе сваім.
I таму не ахоўвайце замілаваннем, Не апраўдвайце ў нуднай сваёй чарадзе Супярэчнасці генія, бо апраўданне Не заўсёды да ісціны чыстай вядзе.
Адыдзіце, не рушце і позіркам музу, Што спазнала, напэўна, пайбольшы прымус... Вам — Расія і Пушкін, а мне, беларусу, I Расія, і Пушкін, і ўся Беларусь.