Выбрать главу
Загадку адгадваў — рака, Як наша Гарынь альбо Прыпяць, Я піў з іх... і хоць з паўглытка I з Сены хацелася выпіць.
I зараз я прагну таго ж, I зараз у вершы — дзяцінства. Праз тое і назва лацінкай, «А гэта ужо «выпендреж»,— Мне скажуць,— не вельмі дасціпны, Эстрадны, бравадны»... I ўсё ж
Парыж мой, карцінны Парыж, Парыж мой экранны і кніжны. Вядомы з газет і афіш — Не стануся госцем я лішнім.
Ад сноў сваіх трапяткіх Прыеду абавязкова, I тут, на бульварах тваіх, Сканае мой дух местачковы.
Мне трэба сустрэцца з табой, Як з новай нязвыклаю воляй... Прыеду парою любой, Як толькі Авір мне дазволіць.

КУРАСОЎШЧЫНА

Паэма

На Курасоўшчыне ставала соў, Па Курасоўшчыне хадзілі куры, Лясы шумелі, і з усіх лясоў Не жменькі совак, а навалы соў Курэй сачылі позіркам панурым.
I з кожным годам менела курэй... Гаспадары па совах як прыпала Стралялі з вышак, з вокан і з дзвярэй, Ды толькі больш палохалі курэй — Савіная ж не менела навала.
Ці стрэльбы ў іх няўдалыя былі, Ці поначы страляць не мелі спрыту — Хто ведае, апроч самой зямлі I неба, што ва ўсе часы былі Хаўруснікамі пэўнымі нябыту.
Здавалася, што з нейкага там дня, Калі дарэшты папусціцца, совы Апошняе пацягнуць кураня... На седалы пустыя з таго дня Пасядзе страх... дай божа, каб часовы.
I так... на вёсачку сыходзіў страх, I пасля кожнае начы савінай На кожны комін і на кожны дах Ён ціснуў больш, той ненажэрны страх,— Аж храбусцелі кроквы і цагліны.
Ды ў роспачы, няхай сабе якой. Ратунак ёсць, нібы тапельцу трэска, I толькі варта зварухнуць рукой — У роспач Вашу, злучаны з якой, Ратунак прыйдзе радаснаю весткай.
Дык вось, адзін вясковы жартаўнік, Раблезіянец з гузікаў да шлунак, I халасцяцкай ніўкі працаўнік. I так далей... дык гэты жартаўнік Сказаў суседзям: «Ведаю ратунак.
Між соваў ёсць галоўная сава, Драпежніца і, як і ўсе, дурніца. Але не то, што вока, а брыва Мне не здзяўбе галоўная сава, Бо з той савой надумаў я жаніцца». Суседы ў рогат, кінуліся ў смех,
«Жаніх» таксама ў смех, аж вочы граюць, I, нібы шлюбны вэлюм, просіць мех I рады думцы, што дарэчы смех, Бо там смяюцца, дзе надзею маюць.
Прынеслі мех. Пад паху — і з кійком Пайшоў і знік за метраў сто ці дзвесце... Хлеб чорны запівае малаком I недзе там арэхавым кійком Ён крылы абаб'е сваёй нявесце.
Ці змовіны з савою ў іх былі, Ахрышчаныя пачуццём нібыта? Хто ведае. апроч самой зямлі I неба, што ва ўсе часы былі Хаўруснікамі пэўпымі нябыту.
Калі саву той жартаўнік прынёс — Яшчэ анёлы ў комін заляталі, Яшчэ світанак зоры не абтрос, А вёска бегла. крычучы: «Прынёс!» I ў ладкі гучна пляскала платамі.
«Вылазь!»... I з меха вылезла сава, Звычайная. з бульбатымі вачыма I з рожкамі сівая галава. I па-дзіцячы сонная сава Ад вільгаці пацепвала плячыма.
Яе сляпіла зыркае святло I галасы палохалі людскія, I як даўмецца, беднай, ёй было, Што галасы і гэтае святло Ёй зычаць змены ў лёсе неблагія.
«Ты мудрая, мудрэйшая за ўсіх, Ў табе я жонку бачу, не гультайку»,— Так распавёў абранніцы жаніх. I нахіліўся раптам, і пры ўсіх Саву пагладзіў, як жывую ляльку.
Сава змікіціла, што да чаго. I хоць не бачыла яна прамоўцу, Бліжэй падсунулася да яго I крылцы ў бокі — вось, маўляў, чаго Яна натрэбна гэтаму вяскоўцу.
А той працягваў: «Жыць сярод людзей Ты здолееш, бо мудрая адвеку. Стань жопкай мне і лепшаю з падзей. Папросім блаславенне у людзей. Патрэбнае саве і чалавеку».
I быў яшчэ апошні аргумент, Які пераканаў саву адразу — Пра хараство звычайны камплімент... Калі забудзеш гэты аргумент, Жанчына тое прыме за абразу.