Выбрать главу
Ды ўсё ж і гэтыя сто грам Не костка, кінутая Лыску,— Нектар, дарованы багам, Бо яны выпітыя ў Мінску.
Ах, Мінск! Ты праз усе вякі Жаданым будзеш як сталіца... I гэта ж трэба, сум які, У Маладзечне нарадзіцца.
Як далей жыць з бядой такой?» ...Адкажа столік у «Мядусе». I так праз хвілю мой герой Зноў у «Мядусе» апыпуўся.
Пакуль са стомай на ілбе I саркастычным тым плюмажам Ён адпаведнае сабе На халасцяцкія закажа,—
Я шчодра гушчы чарпяну З яго біяграфічнай місы, Складу, пашкрэбаўшы па дну, Партрэт да канчатковай рысы,
Анкетнай форме волю дам, Яе дакладнасці надзейнай... Дык вось, імя ў яго Адам, Адам па прозвішчы Нядзелька.
Узрост паважны — сорак год, Але ж і дня не быў жанаты, Прафесія — рахункавод, Жыве з зарплаты да зарплаты.
Была вучоба, інстытут, Было бадзяжнае юнацтва I без клапотаў і пакут Жаданне ў Мінску прапісацца,—
Кватэра каб, работа каб... I каб з тых розных «каб» і «кабак» Кішэня поўнаю была б, Як люмпены гавораць, бабак.
Стаялі дні, калі «сто грам» Маглі да літра разрастацца,— I цешыўся жыццём Адам, Як цацкай, бразгацеў юнацтвам.
Праз гэта, інстытут, бывай, Бывай, жаніцьба з Евай мінскай, I Маладзечна, родны край, Паўстаў адвечнаю прапіскай.
I там штодня «няшчасны» ён Да дробных клопатаў прыкуты, Няўдачнік, і такіх мільён, Як школьнік скажа, вальтанутых.
Пад баязлівасці луской Недатыкальныя персоны Дрыжаць за свой адзін пакой I халасцяцкія кальсоны.
А каб не цёк жыццёвы пыл У плыні нуднай, аднастайнай, То кожны з іх на свой капыл Гуляе ў гульні розных тайнаў.
Хто спасцігае тайну Дзэн, А хто над акультысцкай вазай Дух выклікае, нейчы цень, Пад спорны плёхат унітаза.
Таўкуць у ступцы драбязу, I што ні макаўка — падзейка! I любяць хмельную слязу, Як мой герой Адам Нядзелька.
Глядзяць, як на шэдэўр Лежэ, На манекеннае зіхценне, I кожны гузік, і манжэт Для іх чарговае здзіўленне.
I што ні ёсць — прагрэс, рэгрэс, Таксі, трамваі, магазіны I цень Чарнобыльскай АЭС — Усё ім пералік адзіны.
Вазон у шчыліне гардзін I той, як дзіўная раптоўнасць,— Дык вось, герой мой не адзін, I ў тым уся яго каштоўнасць.
...«Бяду» прыцішвае Адам, На стол успёршыся з рукамі, Ён заказаў сабе сто грам I п'е маленькімі глыткамі.
Адам нырае ў мутны сон, У цеплыні вандруе млечнай, Ды ўрэшце схамянецца ён, Назад паедзе ў Маладзечна.
Але ў наступны выхадны Прыедзе зноў і без утомы Ён будзе славіць, хоць бы хны. Кавярні ўсе і гастраномы.
I зноў дастане бутэрброд, I стукнецца ў шынок той самы... «Бяда, бяда — мне сорак год. А ў Мінску я не прапісаны».
Парой любой і днём любым Ён поўны дробнаю турботай, Каб толькі ў Мінску, у адным. Нядзелі бавіць і суботы,—
I з халасцяцкае тугі Пазіркваць на мінчанак ласа. Адам, герой мой дарагі, На глупствы не шкадуе часу.
У чым ягоная бяда, Зусім не цяжка здагадацца. I мне шкада яе, шкада Душы — пад стрэшкаю лайдацтва.
У свае поўных сорак год Душа і думаць не гатова, Што ёсць зямля, што ёсць народ. Што беларуская ёсць мова,—
Якою пішуцца радкі Паэмкі гэтае малое... I што тут сталася віною Таго, што стыль яе такі —
На злыя кепікі багаты? Адкажа: «Аўтар вінаваты, І твор пачаў ён, смех які, Як шчыры графаман — з цытаты...
Мяне ўшчувае і грызе, А ў вёску ж не схацеў падацца I абабіў парогі ўсе, Каб толькі ў Мінску прапісацца.
Праз цешчу, толькі праз яе, Выгоды ўсе да аднае Займеў — пасаду, лыжку, міску I ў Караткевіча прапіску.