Выбрать главу
На калені стань ты без вагання Перад ім, ніжэйшым ад блыхі, I прасі да скону дараванне За свае нялёгкія грахі.

* * *

Адзін пяе, другі сапе — Працуюць творчыя натуры Не для культуры, для сябе, Але ж выходзіць для культуры,—
Бо ж ёсць нядрэнныя тамы, Карціны, фільмы і брашуры... Няўжо й Купала, як і мы, Таксама не дзеля культуры?..

АДЛЕГЛАСЦЬ

Была напачатку дарога, Пасля з'явіліся колы... Цікава, але адлегласць, Увасобленая ў дарозе, Не заўважыла колаў дагэтуль.
I як яе не скарачаюць Наіўныя круглыя колы, Яна ж усё тая — з блакітам У цёмнай крыві, з каранямі I з мараю жыць у Парыжы.

ПАЭТ I ВАНДРОЎНЫЯ АКЦЁРЫ

Нас цікавіць паэт, ягоная адпаведпасць прыродзе, гісторыі, і цікавяць разумовыя вытокі мастацкага мысленпя.

Каб пазбавіцца ад уяўна літаратуразнаў-чай і ўяўна артыкулярнай сур'ёзнасці, ператворымся ў вандроўнікаў, ступім на бесклапотныя сцежкі рамантычнай адвольнасці, бо ўжо рухаецца да нас вандроўны тэатр — увасабленне юнага, наіўнага мастацтва, што забылася на такія важкія рэчы, як час і межы дзяржаў.

Па-над будай вандроўнага тэатра ў традыцыйна-сіняй пространі адбываецца дзея — чародкі аблачынак, узгадаваныя вятрамі ўсіх мацерыкоў, акіянскімі хвалямі і рачнымі плынямі, сваёй незалежнай ад чалавека прысутнасцю ўслаўляць гармонію зямлі і неба. Акцёры ўспрымаюць дасканалыя рухі, разгадваюць псіхалогію вобразаў нечаканай дзеі, захопленыя, плешчуць у ладкі пространі, бо ператварыліся ў гледачоў. Мусіць, у такія хвіліны і ствараецца залаты круг мастацва, калі творца адначасова з'яўляецца гледачом, а глядач — творцам.

Трэба сказаць, што на сценах буды па розныя бакі месцяцца «анёл» і «д'ябал». Стомленыя выступленнямі і бясконцымі вандроўкамі, акцёры, пэўна. забыліся на старанна вырабленую з каляровых лапікаў сімволіку, хоць у сваёй працы падсвядома кары-сталі яе штодня. Яны неслі да людзей «анёльскае» бачанне свету, стваралі на часовай сцэне вечныя стасункі дабрыні і згоды, тым самым адмаўляючы «д'яблу», усім варункам ягонага пеклавання. Відавочна, што акцёры вандроўнага тэатра таксама — паэты. Яны не схільны лічыць сябе паслядоўнікамі Шэкспіра, бо свет ім бачыцца гарманічным, адчуванні іхнія не пакутуюць ад ваяўнічай прысутнасці антыхараства. Яны не здольныя ўбачыць ні ў людзях, ні ў прыродзе вар'яцкіх зрухаў і нечаканасцей, што разбураюць суладдзе. Яны вандруюць па краінах і стагоддзях, пакепліваюць з часу, захапляюць гледача сваім казачным мастацтвам і вучацца гармоніі ў вечнага руху аблачынак у небе Алабамы альбо Палесся. Іхняй паэзіі не стае скразнога псіхалагічнага бачання і тонкай іроніі.

Калі ўпершыню пачуліся радкі: «...на кроне ў высі яснай не аблачынак белы пух — дзярэ анёла ястраб», ім было дзіўна бачыць свае ўлюбёныя вобразы ў руху распаду і новага вонкавага пераўтварэння. Не, пачутае не адмаўляла гармоніі, блізкай да выразна-псіхалагічнага ўспрымання быцця. Маецца ў пачутым роднаснае вандроўным акцёрам пакепліванне з часу, а таксама прадбачыцца вольны рух-імкненне па краінах і стагоддзях. Невядома ім, калі напісаліся радкі, што глыбінёй сваёй дапасаваны да ўсіх напрамкаў прасторы і часу. Вядома толькі, што дабрыня — ўсёабдымная і ўсёісная, мае вечную патрэбу дзяліцца да бясконцасці, каб да кожнага дайсці, каб кожнага сагрэць. Яна ахвяравана зямлі як неабходнасць і сама здатна да ахвяравання. Гэта яе дзярэ ястраб-д'ябал, таму згаданы імпрэсіяністычны малюнак дакранаецца да трагічных вышыняў, каб існаваць у нашай свядомасці рэальным болем. Вандроўным акцёрам будзе ставаць творчай шчырасці і жыццёвай трываласці, каб таленавіта скарыстаць пачутае на сваёй часовай сцэне пад небам Алабамы ці Палесся.

Мастацтва — няўрымслівае і прагнае, як рух акіянаў і рэк, што даюць жыццё і такой звычайнай з'яве, як воблакі. Мастацтва заўсёды рухомае і зменлівае. Толькі ў адным сваім запавеце яно пастаяннае — любіць чалавека, які заслугоўвае любові. Так, мастацтва заклікае любіць людзей, менавіта вартых любові, і толькі ў гэтым яно супярэчыць хрысціянскай філасофіі.

Паверым слову паэта, а больш таму, што сваім жыццём паэт адпаведны любой нечаканай праяве свету.

Паэт знаходзіць сябе ў пэўным часе і сярод пэўнага народа. Ён імкнецца да гістарычнай пэўнасці і, каб выявіцца найдастаткова, прамаўляе да нас — досыць уяўнай вандроўкі па-над часам, ушануем межы дзяржаў і стагоддзяў.