Выбрать главу

Масье Фіпар, Вант гід па Турнэ, быў пастолькі ласкавы, што ахвотна згадзіўся паказаць франка-бельгійскую граніцу. Нават прапанаваў трохі прайсціся па Фрапцыі, і Вы з задавальненнем скарысталі ягоную прапанову.

Нейкія жартаўнікі павалілі пагранічпы знак, не слуп, а менавіта знак, звычайны, дарожны, з тлумачэннем таго, што па розныя бакі знаходзяцца розныя дзяржавы. Вы паднялі зняважаны знак і аднеслі на некалькі крокаў у глыб французскай тэрыторыі. Няхай маленькая Бельгія пабольшае. За гэта масье Фіпар, як санраўдны патрыёт, шчыра Вам падзякаваў.

Дзяржаўная світка Бельгіі скроена з двух лапікаў. Аднаго шыкоўнага, ахвяраванага Ватыканам, а другога зрэбнага, паганскага, з кашулі Ціля Уленшпігеля. Невядомыя дойліды, што ўзводзілі ў Турнэ сабор Боскай маткі, яшчэ ў 1140 годзе цудоўна адчулі гэтую дваістасць. Таму з пэўнай мастакоўскай свядомасцю яны аздобілі ўпутраныя калоны сабора дахрысціянскім арнаментам, што, вядома, супярэчыць каталіцкім дагматам.

Адна з гэтых калонаў звышадметная. На яе карнізе выяўлена трагічная постаць чалавека, які згубіў раўнавагу на высокіх рыштаваннях. Паказаны момант падзення. Гэта, мусіць, самы нечаканы помнік безыменнаму будаўніку.

Турнэ — апошняя старонка Вашага вандроўнага знаёмства з Бельгіяй. I на развітан-не з ёй, радзімай Ціля Уленшпігеля, папрасіўшы ў хлапчука-араба кавалачак крэйды, Вы малюеце на тратуары контур давыд-гарадоцкага дома, з прамяністым сонцам на франтоне і гармонікам плота.

1986

* * *

Ступіў і ты за месяцам услед На вуліцы вячэрняга Бруселя, Як госць п'яны, які згубіў вяселле, Пакрыўджаны на той і гэты свет.
Шануюць непарушны этыкет Кавярні дарагія і гатэлі. Арабы свае танныя кактэйлі П'юць у шынках, дзе сплеснявеў паркет.
У сэрцы і алах, і Магамет, А ў небе — сцягі натаўскіх краінаў. Пад іх аховай — сумная навіна — Стаіўся выпадковы мінарэт.
Жанчыны, паднавіўшы марафет, У крэслы свае мяккія паселі I з вокнаў запрашаюць у пасцелі, У той, вядомы толькі ім, сакрэт...
I ўласны табе ўбачыцца партрэт — Не ў золаце празрыстай акварэлі, Намаляваны крэйдай па панелі I крэйдаю падпісаны «Poete».

* * *

У гэтай цемрадзі густой, У гэтай цемрадзі дажджлівай I мне патрэбны — крэсла, стол I куфаль сонечнага піва.
У гэтых вулках і дварах, У горадзе фламандскім гэтым I мне патрэбен цёплы дах I ўтульны водар цыгарэты.
У тваіх нетрах, Свет Стары, Дзе крок спакусы вельмі хуткі, Мне даспадобы ліхтары I сёстры Бога — прастытуткі.
Я нібы птушка, для якой I ў цемры шлях ляжыць дадому, Якая ў далечы чужой Шукае на гняздо салому...

* * *

Я не зпайшоў сабе супакаення На вулках Браціславы і Масквы, На вулках Бруге, што абклаў каменнем Фламандскія каналы і ставы.
I нават Мінск мне не дае спакою, I роднага Палесся паплавы, Пакрытыя чарнобыльскай лускою...
Не супакоіць гэты свет і той Вандроўніка, што зайздрасцю сляпою Працяты, як атрутнаю стралой.

ВАНДРОЎКА Ў ТАТРЫ I ДЗВЕ ПОСТАЦІ СПЕВАКА

Тэадору Крыжку

Я нават разгубіўся.

Мае клапатлівыя сябры прапанавалі проста каралеўскую праграму адпачынку. Чаго ў ёй толькі не было — і экскурсія па «славацкім раі», з яго бясконцымі вадаспадамі і каньёнамі, і агляд гары Поляна. і паездка на Саліску, на вяршыню якой (2400 метраў) можна ўзняцца толькі на ланоўцы (канатным пад'ёмыіку), і яшчэ шмат экзатычнага значылася ў той праграме...