Выбрать главу

* * *

Мы разам, і расстанне, што было, У свой кароткі вырай паляцела. Сышліся крылы у адно крыло На даляглядзе — аблачыне белай.
Не вер, што адышло на доўгі час! З любой нагоды дробнай ці прычыны Імгненна вернецца, нястрымнае, да нас У ценю, што ад белай аблачыны.
Але пакуль дарожная жарства Не засціць у святочнасці спаткання Яшчэ адну праяву хараства — Кахаць, не прадчуваючы расстання.

* * *

Што мне зрабіць, каб ты была Сабой, і мпой, і ветрам, і спакоем, I кропелькай ашчаднага цяпла На выстуджанай шыбіне пакоя?..
Я ведаў бы, не стомлены хадой Кахання і чаканага натхнення, Каб меў у той хадзе сваёй Абачлівасці паляшуцкай меней.

* * *

Шчасце сустрэне цябе, быццам холад. Дзверы за спінай зачыняцца самі. Шчасце былое ў халаце дадолу I з непрыбранымі валасамі.
Кінецца ў страху вялікім да люстра. Спыніцца раптам у спешцы нязручнай. Нефарбаваныя вейкі і вусны З твару пагоніць, як цень падакучны.
Ты без дазволу і недарэчы, Але ты ведаеш лепей за Бога — Не дачакацца дазвол на сустрэчу I на пяшчоту ад шчасця былога.
I не пакліча яно ўжо ніколі Ў сонечны ранак ці прыцемак шэры, Выратавальнае маючы кола Двухпакаёвай уласнай кватэры.
Спадзеючыся на мужа, што прыйдзе, Вернецца ўрэшце ад іншай жапчыны Сёння ці заўтра, а можа, праз тыдзень Ці праз жыццё, што таксама магчыма.
А на цябе спадзявацца даволі, Колькі было іх, пустых спадзяванняў! Ты аб сям'і не забудзеш ніколі, Ты патануў у хвілінным каханні.
Тое хвіліннае цвеліць няўпынна, Страшна! Бо часам хвіліннае вышай, Вышай за жонку тваю, і за сына, I за ўсе вершы з дзвюх тваіх кніжак.
Але адданы ты снам нечаканым, Д'яблавай празе і д'яблавым ведам. Вось і цяпер, як былы закаханы, Шчасце былое падумаў наведаць.
Покуль яно каля люстры ў адчаі Воблік шукае выратавальны, Пад палітом адчуваеш плячамі Холад прыцемненай пачакальні.
I забыццё палюбоўнага раю Бачыцца таннай пустой пазалотай – Гэта ў табе Дон Жуан намірае Ад справядлівай рукі Дон Кіхота.

* * *

1.
Агорне ноч. Не бойся ночы! I страх, што месціцца ў душы, Як ворага свайго, па-воўчы Зубамі люта задушы.
2.
Ці маладога, ці старога — Цябе заўсёднага сюд-тут Той страх палохае хваробай, Страшнейшаю за Страшны суд.

* * *

А страх заўсёды — зблізку ці здалёк — Прыходзіць уладарны і таемны, Ды ўсё ж і ён — звычайны матылёк
Перад прасторай, матылёк імгненны. Слых пасталелы, паглыбелы зрок Не выявяць прычыны вераемнай —
Як свет пачаўся? Кружыць матылёк, Не чуючы адказу, над пытаннем, Якое пібы велічны папрок I нашым сненням тлумным і жаданням.

НОЧ 26 КРАСАВІКА 1986 года

Ноч села на палескія гароды Радыеактыўнаю імглой, I змізарнеў той ноччу назаўсёды Уласны страх — стаў пташкаю малой.
Уласны страх — сапраўдны ён ці ўмоўны,— Як верабей, што ціўкае ў галлі... Ёсць большы страх, і ён цяпер галоўны — Страх неба роднага і роднае зямлі.

* * *

Розніцы паміж царквой і тэатрам, здаецца, ніякай. I там, і тут — спектакль, I там, і тут — гледачы і акторы. I там, і тут — храм. Толькі ў царкву я заходжу проста — Адно толькі зняўшы кепку, А каб трапіць у тэатр — Патрэбен білет. Але хутка надыдзе час, Калі знікнуць білеты I ў тэатр можна будзе заходзіць, Як і ў царкву,— Адно толькі зняўшы кепку.