Выбрать главу

Сваю бібліятэку і рукапісы А. Абуховіч аддаў Казіміру Аколаву, які жыў тады ў Слуцку і часта наведваў яго, асабліва калі ён захварэў. Па словах Федаровічыхі, кнігі і пісьмовы стол пасля пахавання прыяцеля Аколаў перавёз да сябе. Я спадзяваўся, што хоць што-небудзь магло застацца ад бібліятэкі Абуховіча, і прасіў дазволу дачкі Казіміра Аколава агледзець свіран, у якім была складзена бібліятэка. Аднак ніякага следу ад яе я там не знайшоў.

Дачка Казіміра Аколава расказвала, што яе брат, які працаваў у Варшаве, запрасіў бацьку прыехаць жыць да сябе. Казімір Аколаў, забраўшы з сабою бібліятэку і рукапісы Абуховіча, пераехаў са Слуцка ў Варшаву, дзе ў 1913 ці 1914 годзе і памёр. Разам з кнігамі, напэўна, у Варшаву трапілі і шматлікія закладкі — пераклады пісьменніка. Было б, вядома, вялікаю ўдачай, калі б цяпер пры дапамозе польскай Акадэміі навук і польскіх пісьменнікаў удалося знайсці ў Варшаве Аколавых, бібліятэку і рукапісы Альгерда Абуховіча[54][...]

Я ў 1920 годзе знайшоў на каталіцкіх могілках Слуцка магілу А. Абуховіча з невысокім каменным помнікам, на якім быў просты надпіс з імем і прозвішчам пісьменніка і датамі нараджэння і смерці. Як зойдзеш праз вароты могілак, яго магіла чацвёртая па левы бок у крайнім радзе, побач з магілаю доктара гімназіі Машэўскага.

МЕТРЫЧНЫ ВЫПІС АБ НАРАДЖЭННІ

Са справы Мінскай дваранскай дэпутацкай зборні пра дваранскае паходжанне роду Абуховічаў (ЦДГА БССР у Мінску, ф. 319, воп. 2, спр. 2292, л. 23).

Выпись метрики о рождении и крещении двуименного Ольгерд[а] Яков[а], сын[а] Рихарда и Каролины Обуховичов, из подлинной книги Глусского римско-католического приходского костела, страницы 17, требующей стороне выдана...[55]

Перевод с польского

Из Колатич. 1840 года июля 27 дня ксендз Петр Конто[но]-вич[56], викарный Глусского костела, крестил самою только водою по опасности жизни ребенка, нареченного двумя именами Ольгерд Яков, сына благородных Рихарда и Каролины урожденной Эстко Обуховичов, законных супруг[ов], судей Мозырского уезда, родившегося во дворе Колатичах 25[-го] числа текущего месяца и года. Восприемниками были коллежский советник и кавалер доктор Бобруйского уезда Август Погль с женою судьи того уезда г[оспожо]ю Елисаветою[57] Эстковою, сопровождали благородный Иван Недзведский с благор[одною] Анелею Погоржельской, девицею. С польским верно: бывший Минской палаты гражданского суда переводчик тит. совет. Поплавский.

Что сия метрика о крещении Ольгерда Якова сына Рихарда и Каролины Обуховичов с подлинною Глусского костела, бывшею в рассмотрении комиссии, высочайше учрежденной, верна и имеет законную достоверность, в том с приложением костельной печати собственноручно свидетельствую.

Числа 30 месяца апреля года 1857-го Ксендз Викентий Томашевич, настоятель костела Глусского и депутат уезда Бобруйского[58]

вернуться

54

Па іншых звестках, Ярэміч апошнія гады жыў у Томску.

вернуться

55

Багалепаў Мікалай Паўлавіч (1846—1901) — міністр асветы ў 1898—1901 гг., праводзіў рэакцыйны курс. Памёр ад раны, нанесенай П. У. Карповічам.

вернуться

56

Апушчаны польскі тэкст.

вернуться

57

Папраўлена паводле польскага тэксту.

вернуться

58

У дакуменце: Елисафетою.