Выбрать главу

19. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва з. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Верас Зоська (сапр. Сівіцкая Людвіка; 1892–1991) — пісьменніца і грамадска-культурная дзяячка; жыла ў Вільні. Клімовіч Адольф (1900–1970) — грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец; жыў у Вільні. Ластаўка Пятро – паэт, дзеяч культурна-асветнага руху ў Заходняй Беларусі; жыў у Варшаве. Швед Віктар (нар. 1925) – беларускі паэт; жыве ў Беластоку. Бурш Яша (сапр. Якаў Анісэровіч; нар 1929) – беларускі паэт і мастак; жыве ў Варшаве.

20. Зосьцы Верас (с.). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Бычкоўскі Адам – сустаршыня (разам з ксяндзом Ф. Грынкевічам) Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі (1909—1913), сябры якога ладзілі выязныя спектаклі, чыталі лекцыі, арганізавалі хор і аркестр. Пазней А. Бычкоўскі вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта, удзельнічаў у тамтэйшым беларускім руху. Warszawa, ul. Łowicka, 1/5, m. 19, W. Szwed…Warszawa, Senatorska 8, Zarząd Oddziału Białoruskiego Tow. Społeczno-kulturalnego (польск.) – Варшава, вул. Лавецкая, 1/5, кв. 19, В. Швед… Варшава, Сенатарская, 8, Управа філіі Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Anima vilis (лац.) – паддоследная жывёла.

21. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Ведаю, быў гэта Ваш муж…– гаворка ідзе пра першага мужа З. Верас Фабіяна Шантыра (1887—1920). Лапаў Барыс (1925—1967) – мовазнавец; працаваў у Менскім педагагічным інстытуце. Алексютовіч Мікола (1921—1967) – філосаф, з 1963 г. чытаў лекцыі ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. Машэраў Пятро (1918—1980) – партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ (1964—1980). Мядзёлка Паўліна (1893–1974) — мемуарыстка і грамадская дзеячка; жонка Т. Грыба. Грыб Тамаш (1895—1938) – беларускі палітычны і культурны дзеяч, сябра Рады БНР, народны сакратар земляробства ва ўрадзе Я. Варонкі. Жыў у Празе, пахаваны на Альшанскіх могілках. Сенатовіч Аксана (нар. 1941) – украінская паэтка, жонка паэта У. Лучука, які перакладаў вершы Л. Геніюш.

22. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Казека Янка (нар. 1915) – крытык, літаратуразнавец, складальнік зборнікаў пісьменніцкіх аўтабіяграфій, у адным з іх меркаваў надрукаваць жыццяпіс Л. Геніюш “Сто ранаў у сэрца”. Былі з Прашковічам у Гудзевічах на хрысцінах…– маюцца на ўвазе хрысціны сына А. Белакоза Міхася.

23. Юрку Голубу (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1996, №6. Краўцоў Мікола (1949—2000) – фізік, у 1967 г. вучыўся ў БДУ. Іпатава Вольга (нар. 1945) – пісьменніца і грамадская дзеячка, намесніца старшыні, а потым старшыня Саюза пісьменнікаў (1998—2002). Што з Валодзем, ці вярнулі яму правы?Уладзімір Голуб (1943—2007), брат Ю. Голуба. Няхай тата Голуб пасадзіць яго шыць…– Уладзімір Васільевіч Голуб (1913—1993), бацька Ю. Голуба. Лучук Уладзімір (нар. 1934) – украінскі паэт і перакладчык вершаў Л. Геніюш на ўкраінскую мову.

24. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Homo sapiens (лац.) – чалавек разумны. Татур Мікола (1919–2001) – пісьменнік; быў дырэктарам Літфонда Саюза пісьменнікаў (1966—1970). Дворжак Антанін (1841—1904) – чэшскі кампазітар і дырыжор.

25. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Гамзатаў Расул (1923–2003) – аварскі паэт, народны паэт Дагестана, Герой сацыялістычнай працы. Брыль Янка (1917—2006) – народны пісьменнік Беларусі (1981), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982). Панчанка Пімен (1917—1995) – народны паэт Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968). Пшыбась Юльян (1901—1970) – польскі паэт. Славік – унук З. Верас. Панчанка Пімен (1917—1995) – народны паэт Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968). “Ужэнд” (ад польск. rząd) – урад. Жаль мне вялікі п. Смоліч…– Смоліч Алеся (?—1989) – педагог, аўтар беларускіх падручнікаў; жонка Аркадзя Смоліча (1891—1938), народнага сакратара, намесніка старшыні Рады народных міністраў БНР. Валодзіна мама...–Караткевіч Надзея (1893–1977) — маці Уладзіміра Караткевіча. Саламевіч Янка (нар. 1938) — беларускі літаратуразнавец і фалькларыст, аўтар першага ў гісторыі беларускага літаратуразнаўства «Слоўніка беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў XVI–XX ст.» (1983). Лойка Алег (1931–2008) — паэт, празаік, літаратуразнавец; член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989), доктар філалогіі (1969). Ванда ЛёсікаваЛявіцкая Ванда (1895—1968) – беларуская пісьменніца, дачка Ядвігіна Ш., жонка Я Лёсіка.