Выбрать главу

26. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Не забываеце Сашу…– Белакоз Алесь (нар. 1928) — краязнавец, педагог, мемуарыст; заснавальнік Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея (1965). “Запалянкі” – паэтычны зб. Д. Бічэль.

27. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле час. “Полымя”, 1995, №8. Публікацыя Т. Кекелевай. Казлоў Васіль (1903—1967) – дзяржаўны дзеяч БССР, Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі (1947—1967), Герой Савецкага Саюза (1942).

28. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Міла я правяла час у сваіх “дзяцей”…– відаць, гаворка ідзе пра Леакадзію і Кастуся Шышэяў. Валодзя [Караткевіч] жэніцца на нейкай выкладчыцы…Ватковіч Валянціна (у першым шлюбе Нікіціна; 1934—1983) – гісторык, даследчыца помнікаў ахітэктуры.

29. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Шутовіч Янка (1904—1973) – грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар віленскага часопіса “Калоссе”.

30. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Гілевіч Ніл (нар. 1931) – паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, фалькларыст, грамадскі дзеяч. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Народны паэт Беларусі (1991). Марціноўскі Пятро (19322006) — настаўнік, краязнавец, аўтар кнігі ўспамінаў пра Л. Геніюш “Наша Лорка” (Слонім, 2002). Жыў у мястэчку Дзярэчын на Зэльвеншчыне.

31. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Сябра Тонік Антон Шантыр (1919—1976), сын Зоські Верас і Фабіяна Шантыра (1887—1920). Шышэя Кастусь (1922-2004) – сябра Беларускай незалежніцкай партыі; у 1944 г. быў дэсантаваны на вызваленую саветамі тэрыторыю для арганізацыі беларускай нацыянальнай партызанкі; арыштаваны НКВД, пасля вызвалення жыў у Вільні. Абураныя паводзінамі Бядуліхі…маецца на ўвазе Марыя Плаўнік, жонка беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі (1886—1941). ШнаркевічыхаШнаркевіч Надзея (1897–1974), настаўніца, супрацоўніца галоўнай управы Таварыства беларускай школы, рэдактар часопіса «Жаночая справа».

32. Юльяну Пшыркову (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Ю. Пшыркова (ЦНБ НАН Беларусі, ф. 30, воп. 1, спр. 964). Пшыркоў Юльян (1912-1980) – літаратуразнавец, аўтар прадмовы да зб. Л. Геніюш “Невадам з Нёмана”.

33. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Грынчык Мікола (1923—1999) – літаратуразнавец, прафесар Менскага інстытута культуры, доктар філалогіі. Марыя Канстанцінаўна Хайноўская – загадчыца бібліятэкі Саюза пісьменнікаў. Жонка пісьменніка Бароўскага…маецца на ўвазе Баркоўскі Сцяпан (1905—1966) – літаратуразнавец і этнограф. Быў арыштаваны ў 1936 г., у Гулагу правёў 10 гадоў. Таўлай Валянцін (1914—1947) – паэт, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі. Панізнік Сяргей (нар. 1942) — беларускі паэт, краязнавец, перакладчык, грамадскі дзеяч. Бібіла Юлія (1897–1974) — бібліёграф; ліставалася з Л. Геніюш. Мальдзіс Адам (нар. 1932) — літаратуразнаўца, празаік, доктар філалагічных навук (1987). Новік-Пяюн Сяргей (1906—1994) – беларускі паэт, эсперантыст, вязень польскіх, нямецкіх і савецкіх турмаў. Кісялёў Генадзь (1931—2008) – гісторык і літаратуразнавец, доктар філалогіі.

34. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Луцкевіч Лявон (1922—1997) – малодшы сын Антона Луцкевіча; каля дзесяці гадоў правёў у Гулагу. Берыя Лаўрэнцій Паўлавіч (1899–1953) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з галоўных арганізатараў і кіраўнікоў палітычных рэпрэсіяў у СССР у 1930–1950-я гг. Дубоўка Уладзімір (1900–1976) – беларускі паэт і перакладчык.