Выбрать главу

35. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Вялюгін Анатоль (1923–1994) — беларускі паэт і кінасцэнарыст. Семашкевіч Рыгор (1945–1982) — паэт, празаік, літаратуразнавец, крытык.

36. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Шырма Рыгор (1892–1978) – беларускі харавы дырыжор, фалькларыст і грамадскі дзеяч, народны артыст СССР. Аляксандр АляксандравічАляксандр Галавач, дырэктар Зэльвенскай школы-інтэрната.

37. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Гоўгель Ніна Паўлаўна (сапр. Міклашэвіч; нар. 1929) – стрыечная сястра Л. Геніюш. Закончыла факультэт замежных моваў Гарадзенскага педагагічнага інстытута, дзе доўгі час працавала метадыстам завочнага аддзялення; жыве ў Гародні.

39. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Коўтун Валянціна (нар. 1946) — пісьменніца і грамадская дзеячка.

40. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Марынкай я захопленая…– Марына Пяткевіч (замужам Загідуліна; нар. 1965), дачка літаратуразнаўцы Аляксея Пяткевіча (нар. 1931) і настаўніцы Марыі ПяткевічШумскіх; нар. 1930). Лось Еўдакія (1929—1977) – беларуская паэтка і перакладчыца.

41. Максіму Танку (с. ). Друкуецца паводле выд.: Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983). – Мінск, 2005, стар. 209. Ермачэнка Іван (1894—1970) – дзеяч беларускага палітычнага руху і эміграцыі. З 1940 г. – старшыня Беларускага камітэту самапомачы ў Празе. У 1941 г. пераехаў у Менск, узначаліў Беларускую народную самапомач, быў дарадчыкам генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. З 1943 г. жыў у Нямеччыне, з 1948 г. – у ЗША. Захарка Васіль (1877—1943) – палітычны дзеяч, з 1928 да 1943 г. намеснік старшыні, старшыня Рады БНР. Вярба Вера (сапр. Сакалова Гертруда; нар. 1942) – паэтка. Мастак Салавей…– гаворка ідзе пра пейзажыста Аркадзя Салаўёва.

42. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Жалкоўскі Аляксандр – рэдактар мастоўскай раённай газеты “Зара над Нёманам”.

43. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Ёсць два белых ад п. Кароль…– маецца на ўвазе жонка Усевалада Караля (1919—1984) – актывіста Беларускай незалежніцкай партыі, па прафесіі лекара; у 1946 г. быў арыштаваны, пасля вяртання з Гулагу жыў у Баранавічах.

44. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Шлык Іван – журналіст, працаваў у зэльвенскай раённай газеце “Праца”; пазней стаў рэдактарам карэліцкай раёнкі “Полымя”.

45. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Сардэчнае прывітанне п. Марыі…Марыя ПяткевічШумскіх; нар. 1930), настаўніца, жонка А. Пяткевіча.

46. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 42). Шамардзіна Зося (Соф’я; 1894—1980) – у 20-я гады супрацоўніца Наркамата юстыцыі, старшыня Галоўпалітасветы БССР; жонка Я. Адамовіча. Адамовіч Язэп (1897—1937) – дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Савета народных камісараў Беларусі (1924—1927). Стаяць на ганку два юнакі і дзяўчына…– у 1968 г. у Зэльву прыязджалі тагачасныя студэнты БДУ В. Коўтун, Л. Барташ, А. Разанаў і В. Ярац. “Узлёт” – літаратурнае аб’яднанне, якое дзейнічала на філфаку БДУ.

47. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Халянкова Аліна (сапр. Мацыевіч; 1940—1979) – літаратуразнавец, педагог; працавала ў Зэльвенскай школе-інтэрнаце, у Гарадзенскім педінстытуце.

48. Міколу Прашковічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле копіі аўтографа, перададзенай складальніку светлай памяці Ірынай Крэнь. Арыгіналы лістоў перададзеныя ёю ж у Музей Максіма Багдановіча (Гародня). Грынблат Масей (1905—1983) – этнограф, фалькларыст, гісторык. Ніна Лойка (нар. 1947) – настаўніца, пляменніца пісьменніка Алега Лойкі; на той час – студэнтка філфака БДУ. Багіна Іосіф (нар. 1940) – журналіст, у 1960-я гг. намеснік рэдактара зэльвенскай раённай газэты “Праца”, потым – галоўны рэдактар “Гродненской правды”.