Выбрать главу

79. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Загнетаў Эрык (1937—1983) – кінаінжынер, муж Д. Бічэль.

81. Раісе Жук-Грышкевіч (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа, які зберагаецца ў архіве Вольгі Іпатавай (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). Даражэнькая місіс Эванс…гэтак Л. Геніюш называла ў лістах Раісу Жук-Грышкевіч.

82. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Дзякуй Вам за радасную вестку аб падарку нашага роднага касманаўта…– маецца на ўвазе Клімук Пятро (нар. 1942) – касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза; прыслаў у Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей кнігу Л. Геніюш «Невадам з Нёмана» са сваім дарчым надпісам, што служыла своеасаблівай ахоўнай граматай для музея. Аляксандр Галавач – дырэктар Зэльвенскай школы-інтэрната.

83. Вячку Целешу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва В. Целеша. Целеш Вячаслаў (нар. 1938), беларускі мастак і філакартыст, аўтар альбома “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (1998); жыве ў Рызе. Уладзімір Міхайлоўскі юрыст, родам з Краснасельскага, жыў у Зэльве.

84. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). “Вечная жаноцкасць” – гэтак называе Л. Геніюш паэтычны зб. Д. Бічэль “Ты – гэта ты” (1976); прыведзеныя ў пачатку ліста радкі – з гэтай кнігі. Нават тая “батаніка” – па-беларуску…– гаворка ідзе пра “кветкавы” раздзел названага зб. “Водар і шолах”. Казакова Рыма Фёдараўна (1932—2007) – расійская паэтка, перакладчыца беларускай паэзіі. Загнетава Віка (замужам Ільіна; нар. 1960) – мастачка, дачка Д. Бічэль. Валерык (нар. 1965) – сын Д. Бічэль і Э. Загнетава.

87. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Салаухін Уладзімір Аляксеевіч (1924—1997) – расійскі празаік і публіцыст. Жанна д’Арк (каля 1412–1431) — нацыянальная гераіня Францыі. Узначальвала барацьбу супраць англічанаў падчас Стогадовай вайны (1337–1453); спалена інквізіцыяй на вогнішчы. Я напісала п. Мацею…– гаворка ідзе праМацея Юзафа Канановіча (1912—1986) – польскага пісьменніка, перакладчыка беларускай паэзіі; яго продкі паходзілі з Гарадзеншчыны. На якой мове размаўляў Ягайла з Сонькаю…– Ягайла (1352?–1434) – вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы і Соф’я Гальшанская (1405?—1451), заснавальнікі дынастыі Ягелонаў.

88. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Ахмадуліна Бэла Ахатаўна (нар. 1937) – расійская паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Ахматава Ганна (сапр. Гарэнка; 1889—1966) – расійская паэтка. Пісала Наташа – сястра Валодзі [Караткевіча]…–Кучкоўская Наталля(1922—2003).Мележ Іван (1921–1976) – народны пісьменік Беларусі (1972), аўтар трылогіі “Людзі на балоце”. Семяжон Язэп (1914—1990) – беларускі перакладчык. Купляю… Клімука…–відаць, маецца на ўвазе кнігаП. Клімука “Зоры – побач” (1977).

89. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Ткачоў Мікола (1918—1979) – празаік; працаваў у апараце Саюза пісьменнікаў, узначальваў выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Куляшоў Аркадзь (1914–1978) — паэт, перакладчык, кінасцэнарыст, народны паэт Беларусі (1968). Салавей Алесь (сапр. Альфрэд Радзюк; 1922—1978) – беларускі паэт; жыў у Аўстраліі. Саўчук Пётра (1920–1996) – фармацэўт, сулагернік Я. Геніюша; жыў у Баранавічах. Паслаў ім Клімука…маецца на ўвазе кніга П. Клімука “Зоры – побач” (1977). “Пад белымі крыламі”кніга У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі” (1977).

90. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Арабей пра Цётку…– маецца на ўвазе кніга Лідзіі Арабей (нар. 1925) “Стану песняй” (1977). Бёрнс Роберт (1759—1796) – шатладскі паэт. Дзюма Аляксандр (1802—1870) – французскі раманіст. Хэмінгуэй Эрнэст Мілер (1899—1961) – амерыканскі пісьменнік; жыў у Францыі і на Кубе. Сіманаў Канстанцін Міхайлавіч (1915—1979) – расійскі пісьменнік, Герой сацыялістычнай працы (1974).