Выбрать главу

91. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Церашкова Валянціна Міхайлаўна (нар. 1937) – першая ў свеце жанчына-касманаўт, Герой Савецкага Саюза (1963). “Как это звучит гордо!” (дакладная цытата: “Человек – это звучит гордо!”) – цытата з п’есы М. Горкага “На дне”. Драздовіч Язэп (1988—1954) – мастак і пісьменнік. “Зеўс не любіць ганарлівых галоў” (Антыгона)…– Л. Геніюш прыводзіць цытату з трагедыі старажытнагрэцкага драматурга Сафокла (497—406 да нашай эры) “Антыгона”.

92. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Салжаніцын Аляксандр Ісаевіч (1918—2008) – расійскі пісьменнік, палітвязень, аўтар рамана “Архіпелаг Гулаг”; быў высланы з СССР, доўгі час жыў у ЗША. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1970). Шаховіч Міхась (нар. 1953) – беларускі паэт; жыве ў Беластоку. “Ветразі Адысея” – кніга У. Калесніка. Элеанора Вецер (нар. 1933) – гісторык; працавала ў Дзяржаўным мастацкім музеі, потым у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі. Сергіевіч Пётра (1900–1984) — мастак; жыў у Вільні. Смольскі Дзмітрый (нар. 1937) – кампазітар; опера “Сівая легенда” пастаўленая ў 1978 г. Шыманка Мікола (1901—1986) – культурны дзеяч і перакладчык, выпускнік Карлавага універсітэта (Прага).

93. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Жылка Уладзімір (1990—1933) – паэт, крытык, перакладчык; у 1930 г. быў арыштаваны, памёр у высылцы ў г. Уржум (Расія). Уітмэн Уолт (1819—1892) – амерыканскі паэт. Сіпакоў Янка (нар. 1936) – паэт, празаік і перакладчык; кніга Уітмэна “Лісце травы” ў ягоным перакладзе выйшла ў 1978 г.

94. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). “Белавежа” – пра згуртаванне беларускіх літаратараў, якое дзейнічала пры тыднёвіку “Ніва” (Беласток). Разін Сцяпан Цімафеевіч (каля 1630—1671) – данскі казак, кіраўнік Сялянскай вайны ў Расіі (1670).

95. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Распуцін Валянцін Рыгоравіч (нар. 1937) – расійскі пісьменнік, Герой сацыялістычнай працы (1987). Darling (англ.) – дарагая.

96. Уладзіміру Мазго (с. ). Друкуецца паводле газ.Праца” (Зэльва), 1994, 9 жніўня. Мазго Уладзімір (нар. 1959) – паэт; нарадзіўся ў Зэльве, жыў у суседнім з Геніюшамі доме.

97. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Чарняўскі Міхась (нар. 1938) — археолаг, пісьменнік, грамадскі дзеяч, публікатар мемуараў Л. Геніюш «Споведзь» (1990).

98. Адаму Мальдзісу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Мальдзіса (БДАМЛіМ, ф. 327; не апрацаваны). Мальдзіс Адам (нар. 1932) — літаратуразнавец, празаік, доктар філалагічных навук (1987).

99. Пятру Машэраву (с. ). Друкуецца паводле выд.: Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983). – Мінск, 2005, стар. 330. Машэраў Пятро (1918—1980) – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, першы сакратар ЦК КПБ (1964—1980). Карпееў Анатоль (нар. 1943) – на той час інструктар Зэльвенскага райкама, пазней намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама. Ein Volk, ein Reich, ein Fuehrer (ням.) – адзін народ, адна дзяржава, адзін кіраўнік. Вярстак Анатоль (нар. 1934) – старшыня выканкама Зэльвенскага пасялковага савета дэпутатаў (1971—1985).

100. Аляксею Пяткевічу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Пяткевіча. Няма весткі і ад мілага нашага Археолага…– гаворка ідзе пра Міхася Чарняўскага.

101. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Барткевіч Леанід (нар. 1949) – эстрадны спявак, саліст ансамбля “Песняры” (1970—1980).

102. Алесю Белакозу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва А. Белакоза. Як маецца Коля? – гаворка ідзе пра сына А. Белакоза Мікалая, які на той час служыў у войску.