110. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Пол Пот (сапр. Салот Сар; 1928—1996) – камуністычны дыктатар Камбоджы (Кампучыі), падчас кіравання якога загінула да 3 мільёнаў чалавек.
111. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Казько Віктар (нар. 1940) – пісьменнік і публіцыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
112. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Хвораст Янка (1902–1983) — балетмайстар, збіральнік харэаграфічнага фальклору. Новік-Пяюн Сяргей (1906—1994) – паэт, эсперантыст, вязень польскіх, нямецкіх і савецкіх турмаў. Перадавалі новую оперу Д. Смоліча…– трэба: Дзмітрыя Смольскага. Бергман Аляксандра (сапр. Кучкоўская; 1906–?) – гісторык, даследчыца нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі; з 1946 г. жыла ў Польшчы. Савіцкі Міхаіл (нар. 1934) – мастак, народны мастак СССР (1983). Доба (укр.) – час, пара.
113. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Перадаць Вам і Веры Андрэеўне…– відаць, маецца на ўвазе Ніжанкоўская Вера Андрэеўна, жонка Браніслава Тарашкевіча.
115. Дануце Бічэль (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва Д. Бічэль (Гарадзенскі музей М. Багдановіча). Света адвезла Максімку…– гаворка ідзе пра жонку Міхася Чарняўскага Святлану і іх сына Максіма. Дудар Алесь (сапр. Дайлідовіч; 1904—1937) – паэт, крытык, перакладчык; у 1936 г. быў арыштаваны і праз год расстраляны.
116. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). “Пад гоман вясёлы, пад звон чары поўнай…”– радкі з “Песні змагання” П. Мядзёлкі, напісанай у 1921 г.
117. Пятру Рашэтніку (с. ). Друкуецца паводле час. “Беларускі рэзыстанс”, 2006, №3. Публікацыя С. Ярша. Рашэтнік Пётра (1926–2008) – удзельнік беларускага незалежніцкага руху, сябра Саюза беларускай моладзі. У 1948 г. быў арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў няволі; пасля вызвалення жыў у Баранавічах. Чаму не прыехаў Яначка з Тафіляю…– Іван Дудка (1922–2006) – жаўнер Беларускай краёвай абароны, адбыў 10 гадоў у Гулагу; пасля вызвалення жыў у Баранавічах; Тэфілія Дудка (сапр. Дараховіч; 1928—2003) – сябра Саюза беларускай моладзі, адбывала пакаранне ў Гулагу; жонка І. Дудкі. Вайтовіч Андрэй (1920—2008) – сябра Беларускай незалежніцкай партыі, служыў у Навагрудскім эскадроне Б. Рагулі. У 1944 быў арыштаваны савецкай дзяржбяспекай і этапаваны ў Гулаг; пасля вызвалення жыў у Слоніме.
119. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Яўгінні Аляксандраўне я ліста напісала…– відаць, маецца на ўвазе настаўніца Яўгенія Казлоўская (1909–?). Галіна Тумаш – дачка Вітаўта Тумаша.
123. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 46). Ядвігін Ш. (сапр. Антон Лявіцкі; 1869—1922) – пісьменнік; пахаваны ў Вільні на могілках Росы. Пецюкевіч Мар’ян (1904—1983) – этнограф, педагог, мемуарыст, рэдактар час. “Шлях моладзі” (1930—1935), дырэктар Бібліятэкі імя Урублеўскіх (Вільня). У 1949 г. арыштаваны; пасля вызвалення ў 1957-м выехаў у Польшчу.
124. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 47). Кузьмін Аляксандр (1918—2003) – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, другі сакратар ЦК КПБ (1971—1986).
125. Зосьцы Верас (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва З. Верас (БДАМЛіМ, ф. 318, воп. 1, спр. 47). Працуе ён у Дзярэчыне…– маецца на ўвазе настаўнік Пятро Марціноўскі, які жыў у мястэчку Дзярэчын на Зэльвеншчыне.
126. Вячку Целешу (с. ). Друкуецца ўпершыню паводле аўтографа з архіва В. Целеша. Марачкін Аляксей (нар. 1940) – беларускі мастак і грамадзкі дзеяч. М. Купава будзе ілюстраваць… маю кніжку “На чабары настоена”…– Купава Мікола (нар. 1946) – беларускі мастак-графік і грамадскі дзеяч. Вокладку для зб. “На чабары настоена” намаляваў мастак У. Мілеўскі. Трыгубовіч Валянціна (нар. 1947) – журналістка і грамадская дзеячка, у 1970—1983 гг. супрацоўніца газеты “Голас Радзімы”. Кулік Яўген (1937—2002) – мастак і грамадскі дзеяч.