Выбрать главу

На выгляд хлеб чорны, але па сваёй сутнасці белы.

Плот

Плот мае клопат: пільнаваць забароненыя плады — каб ix не ўгледзелі не тыя вочы i не аблатошылі не тыя рукі.

Плот дзеліць пляц, плато ці плантацыю на часткі: знадворную i ўнутраную, на сваю i чужую,— i з'яўляецца плоццю падзелу.

Калі плот цэлы — ён аплот, калі ён дзіравіцца, яго латаюць, як палатно.

Плот складаецца з клічнікаў, але на плоце вісяць заўсёдныя «пытальнікі» — rap шкі, гладышы, глякі, латушкі, а то i патэльні.

На плот, каб праспяваць сваё «кукарэку», лапочучы крыллем, узлётвае певень.

Пад плотам буязоць лопух, палын i тры путнік.

Да плота прытульваецца лапата.

Ля плота блукаюць усялякія чуткі, у плот ублытваюцца ўсялякія плёткі накшталт гэтай, што Лот вунь уцёк, а Лотава жонка вунь стала слупам, нібыта плот мае нейкае дачыненне да Лотавай жонкі i да яго самога.

Плот платанічны: да ўсіх ён ставіцца роўна, да ўсіх аднолькава, але ўспрымаецца ён «палітычна»: аднымі — з патыліцы, другімі — з твару.

Плот тут, але i там, цяпер, але i потым, ён лётае, але не скранаецца з месца, ён уцякае — Дае лататы — i даганяе ся бе самога — дае пытлю, ён — натоўп, але j гэтым натоўпе няма больш нікога, апроч яго аднаго.

Скруха

Усё, што яна збудавала, скрышылася, i ўсё, што яна ўзвяла, зрушылася i стала крушэннем.

Сагнуўшыся крукам, скруха сядзіць між крушняў друзу i пацярухі, абведзеная нябачным кругам, i пазірае, як ацярушваецца з крушыны i ясакара лісцё, i не мае ахвоты распачынаць што-небудзь спачатку, i не мае ахвоты куды-небудзь рухацца.

Яна ссушана ўнутранай старасцю, скручана душэўным раматусам, напоена шркім крушонам адмоўнай мудрасці, i ніякі малюнак ca скрутку ўспамінаў не раскатурхвае i не цешыць яе.

У белым дні скруха — пахмуры i нерухомы цень — «кухарка», i, каб не запэцкацца, дзень адцураецца ад яе; але для цемры скруха свая, цемра — яе свякруха, i калі яна настае, то ахутвае скруху, нібы тая малое дзіця, сваёю апраткай i адхуквае сваім дыханием.

I вось ужо скруха — крыху віхура, i i вось ужо скруха — крыху святло, i вось ужо скруха — крыху радасць.

Піла

Ці гэта ліпень, ці лістапад, у пілы — пільніца, напружаная часіна: нібы навачасны Пілат, яна заўзята дапытваецца ў ліпы, піхты, яліны, клёна адказу на адно i тое ж пытанне: у чым ісціна? — і, намерваючыся любою цанОю «даплыць» да ісціны, то плаўна, а то з запалам паглыбляецца ў іхнюю сарцавіну, у іхнюю «замкавіну», але ўсялякі раз плён яе допытаў — пыл, пілавінне.

У палоне сваёй заўзятасці, сваёй паляўнічасці піла засляпляецца: яна перапалавіньвае дрэвы наскрозь, разнімае ix на палены, i там, дзе яна спадзяецца набыць большую глыбіню, яна набывае большую плыткасць, што неўзабаве заканчваецца карою, якая ледзьве ліпіць, ды голай, пустой паверхняй, i там, дзе яна спадзяецца сустрэцца з ісцінай, яна сустракаецца з парадоксам, якога ніяк не можа засвоіць i які ўвесь час перажоўвае-перапіліквае ўголас: калі глыбей, то плытчэй, калі глыбей, то плытчэй...

Піла адмаўляецца ад якой бы там ні было платы: яна аскетычна-пляскатая, i што яна п'е, тое выплёўвае.

Пілатаж у пілы просты, пілігрымка аднастайная: наперад — назад, назад i наперад, аднак яны немінуча «ўліпаюць» у запамежную рэчаіснасць канцэнтрычных кругоў i капілярных трубак i адбываюцца паводле законаў ірацыянальнай лічбы «Пі» — лічбы, якая не ведае завяршэння.

Трава

Траву мнуць, топчуць, дратуюць, але трывалая, як само жыццё, трава неўзабаве распростваецца, вяртаецца, паўтараецца, выратоўваючы гэтай сваёй непераможнай дбайнасцю i нястрымным старанием жыццё ад аварыі i заняпаду.

У травы няма свайго твару, але твары ўсіх жывых істот павернуты да травы, i трава жыватворыць —не даючы ёй падставы ўвярэдзіцца i расчаравацца — іхнюю веру i вартуе даючы ім падставу i права тварыцца i спраўджвацца — іхнія вартасці.

Трава на двары, у равах, на ворным полі i на адстароненым востраве.

Траву вараць, гатуючы з яе тое, што дае чалавеку моц,— страву i гатуючы тое, што моц адымае,— «атраву».

Трава заўсёды таварышуе дрэву, але калі дрэва цвёрдае, то трава ядвабная, i вятры, што трасуць i шкамутаюць дрэва, лашчаць траву.

I самы ласкавы месяц травень названы імем травы.

Наваколле

Наваколле вясковае: у ім відаць вокны хатаў, колле платоў i сцежкі, вытаптаныя паводле немудрагелістага лякала людской хады. Яно адначасова разамкнёнае, бы каляіны, і, быццам кола, замкнёнае, i акаляецца відавочнасцю — здольнасцю вока сягаць далёка.