Выбрать главу

Юрый Кавалеўскі

(1906–1936)

Нарадзіўся ў вёсцы Шылавічы. Актыўны беларускі дзеяч на Слонімшчыне ў 20–30-х гадах мінулага стагоддзя. Узначальваў Слонімскі акруговы камітэт камсамола.

Леў Сапега

(1557–1633)

Беларускі дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, слонімскі староста. Адзін з самых адукаваных людзей свайго часу, які спрыяў культуры і прамысловасці Слоніма, яго палітычнай значнасці.

Сяргей Каралёў

(1907–1966)

Савецкі вучоны і канструктар у галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Да Беларусі і Слоніма ніякага дачынення не мае.

Сяргей Лазо

(1894–1920)

Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Сібіры і ў Прымор’і Расіі. Ніякага дачынення да Беларусі і Слоніма не меў.

Ганна Кароль

(1902–1948)

Нарадзілася ў вёсцы Чамяры. Прымала актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху ў Заходняй Беларусі. Была дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Валерыян Куйбышаў

(1888–1935)

Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расіі, савецкі дзяржаўны дзеяч. Ніякага дачынення да Беларусі і Слоніма не мае.

Янка Купала

(1882–1942)

Народны пісьменнік Беларусі. Класік беларускай літаратуры. У 1939 годзе быў у Слоніме, сябраваў з многімі слонімскімі пісьменнікамі.

Рыгор Катоўскі

(1881–1925)

Савецкі военачальнік. Ніякага дачынення да Беларусі і Слоніма не мае.

Міхаіл Кутузаў

(1745–1813)

Расійскі палкаводзец, дыпламат, ген-фельдмаршал. Ніякага дачынення да Слоніма не мае.

Васіль Крайні

(1929–1944)

Нарадзіўся ў вёсцы Сяргеевічы. Піянер-герой, партызан.

Уладзімір Ульянаў (Ленін)

(1870–1924)

Заснавальнік камуністычнай партыі ў Расіі і савецкай дзяржавы. Ніякага дачынення да Слоніма не мае.

Яўген Леашэня

(1900–1981)

Нарадзіўся ў Альбярціне. Беларускі вайсковец, краязнавец. Генерал-лейтэнант інжынерных войск.

Міхаіл Ламаносаў

(1711–1765)

Рускі вучоны-прыродазнавец, паэт, мастак, гісторык. Ніякага дачынення да Беларусі і Слоніма не мае.

Карл Маркс

(1818–1883)

Мысляр, грамадскі дзеяч, рэвалюцыянер, заснавальнік марксізму. Ніякага дачынення да Слоніма не мае.

Дзмітрый Мендзялееў

(1834–1907)

Расійскі вучоны, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН. Ніякага дачынення да Слоніма не мае.

Мікалай Мірошнік

(1925–1944)

Яфрэйтар з Харкаўшчыны. У гады вайны пры вызваленні Слоніма закрыў сабою варожы дот.

Адам Міцкевіч

(1798–1855)

Класік польскай і беларускай літаратуры, грамадскі дзеяч, публіцыст.

Валерый Чкалаў

(1904–1938)

Рускі лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза. Да Беларусі і Слоніма ніякага дачынення не мае.

Мікалай Шчорс

(1895–1919)

Герой грамадзянскай вайны на Украіне. Ніякага дачынення да Слоніма не мае.

Вера Харужая

(1903–1942)

Дзяячка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыстка, партызанка, арганізатар камуністычнага падполля ў гады вайны ў Віцебску. Да Слоніма ніякага дачынення не мае.

Іван Мічурын

(1855–1935)

Расійскі селекцыянер-практык і раслінавод. Ніякага дачынення да Беларусі і Слоніма не мае.

Аляксандр Сувораў

(1730–1800)

Расійскі палкаводзец. Кат беларускага і польскага народаў. Ніякага станоўчага дачынення да Слоніма і Беларусі не мае.

Іса Пліеў

(1903–1979)

Рускі вайсковец, двойчы Герой Савецкага Саюза. У гады вайны вызваляў Слонім.

Францішак Скарына

(1490–1551)

Вялікі беларускі асветнік-гуманіст, першадрукар, грамадскі дзеяч, вучоны-медык, пісьменнік.

Фёдар Сінічкін

(1901–1962)

Рускі вайсковец. Герой Савецкага Саюза. Працаваў старшынёю Слонімскага гарвыканкама.

Валянцін Таўлай

(1914–1947)

Беларускі пісьменнік. Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Слонімшчыне.

Марыс Тарэз

(1900–1964)

Дзеяч міжнароднага камуністычнага і рабочага руху. Ніякага дачынення да Беларусі і Слоніма не мае.

Уладзімір Яршоў

(1906–1979)

Рускі вайсковец. У гады вайны вызваляў Слонім.

Іван Тутарынаў