Выбрать главу

Подчинительные союзы по своему значению можно разделить на следующие группы временные, условные, причинные, целевые, уступительные, сравнительные, пояснительные и результативные. Каждая из этих групп связывает части сложноподчиненных предложений в зависимости от отношений, существующих между ними. Перечислим основные подчинительные союзы по группам:

временные калі, пакуль, як, ледзь толькі, чуць, толькі што, чуць што, абы, толькі, з таго часу як, з той пары як, у той час калі, да таго часу пакуль, перш чым, пасля таго як и т д,

условные: калі (б), як (бы), каб, раз, толькі, абы;

причинные: бо, што, паколькі, як, таму што, з прычыны таго што, па той прычыне што, а то;

целевые: каб, абы, для (дзеля) таго каб, з тым каб, затым каб, замест таго каб, на тое каб, для (дзеля) чаго;

уступительные: хоць (хаця), няхай (хай), хіба, балазе, дарма што, нягледзячы на тое што;

сравнительные: як, чым (чымся), нібы, нібыта, быццам. бы, што, каб, аж (ажно). п аколькі, як бы, як быццам, як і, падобна да таго як;

пояснительные: што, як, каб, быццам, нібы, нібыта, як бы, як. б ыццам;

результативные: так што, таму, дык, ад чаго.

СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ

Баханк а (часцей буханка) хлеба — буханка хлеба.

Чвэртка, палова буханкі — четверть, половина буханки.

Чэрствы хлеб, свежы хлеб — черствый хлеб, свежий хлеб.

Батон — батон.

Дайце мне, калі ласка, два рагалікі і дзве булачкі, зважце паўкілаграма абаранкаў.— Дайце мне, пожалуйста, два рогалика и две булочки, взвесьте полкилограмма баранок.

Хлеб свежы? — Але (так), свежы; Не, чэрствы, прывезены ўчора. — Хлеб свежий? — Да, свежий; Нет, черствый, привезен вчера.

Перні к — пряник.

Крэндзель — крендель.

Ватрушка — ватрушка.

Пячэнне — печенье.

Колькі каш т уюць пачак чаю і 100 грамаў кавы? — Сколько стоят пачка чаю и 100 граммов кофе?

Кавярня — кофейня, кафе.

Цукар — сахар.

Цукеркі — конфеты.

Ласункі — сладости.

Воцат — уксус.

Дрожджы. — дрожжи.

Да вострых прыпраў належаць: карыца, перац (чырвоны, чорны, духмяны), гваздзіка, каляндра, гарчыца. — К острым пряностям относятся: корица, перец (красный, черный, душистый), гвоздика, кориандр, горчица.

Папрыка — паприка, красный стручковый перец

Вяндлі на — ветчина, копчености

Вэнджаная шынка — копченый окорок

Зважце, калі ласка, вось гэта колца каўбасы (кілбасы) — Взвесьте, пожалуйста, вот это колечко колбасы

Рыба сыравэнджаная, гарачага вэнджання — рыба сырокопченая, горячего копчения

Вага — весы

Шал і — рычажные весы

3 сардзін і шпротаў можна прыгатаваць смачныя бутэрброды, асабліва калі іх аздобіць скрылікамі лімона, прыпарушыць зелянінай — Из сардин и шпрот можно приготовить вкусные бутерароды, особенно если их украсить ломтиками лимона, присыпать зеленью

Сметанковае масла — сливочное масло

Сыр галандскі, мінскі, пашахонскі, дыетычны, хатні, адыгейскі стэпавы, кастрамскі, расійскі, сялянскі — Сыр голландский, минский, пошехонский, диетический, домашний, адыгейский, степной, костромской, российский, крестьянскии

Гарэлка — водка

Вінна-гарэлачны магазін — винно-водочный магазин

Шынок — шинок, трактир, кабак

Яблыкі антонаўка, каштэль, штрыфель, пуцінк а (пуціука), малінаўка, белы наліў — Яблоки антоновка, каштель, штрейфлинг, путинка, малиновка, белый налив

Адзін спелы (зялёны) яблык — одно зрелое (зеленое) яблоко

Кісла-салодкі — кисло сладкий

Гатунак — сорт, категория товара по качеству, разновидность товара

Сорт — разновидность какого либо культурного растения, реже означает то же, что и гатунак

Агародніна (гародніна) капуста, морква, бручка, буракі, цыбуля, рэпа, агуркі (гуркі), гарбузы, памідоры, кавуны — Овощи капуста, морковь, брюква, свекча, лук, репа, огурцы, тыква, помидоры, арбузы

Садавіна: вішні, чарэшні,яблыкі, лімоны, мандарыны, апельсіны, сл івы — Фрукты вишня, черешня, яблоки, лимоны, мандарины, апельсины, сливы

Ягады суніцы, маліна, чарніцы, брусніцы, ажыны, буякі, парэчкі, журавіны, трускалкі (клубшцы) — Ягоды: земляника, малина, черника, брусника, ежевика, голубика, смородина, клюква, клубника.

Чырвоныя, чорныя парэчкі — красная, черная смородина.

Грыбы: смаржок, страчок, гаварушка, апенька, лісічка, падбярозавік (бабка), падасінавік (асавік), баравік (белы грыб), св інуха, сыраежка, мухамор, зялёнка, радоўка. — Грибы: сморчок, строчок, говорушка, опёнок, лисичка, подберезовик, подосиновик, боровик (белый гриб), свинушка, сыроежка, мухомор, зеленка, рядовка.

ТЕКСТ

Калядны вечар

(Отрывок из рассказа)

Здаецца, сам свет гатовіўся як можна лепш сустрэць калядны вечар.

Было ціха. Над белай зямлёй зві сл і бясформенныя сівыя хмары. Лес перастаў хістацца, маўчаў, закрыўшыся белым інеем, усё роў на як узлажыў к святу чыстую кашулю. А стройныя елкі падымалі свае галовы высока над другімі дрэвамі, і вырысоўваліся ў небе іх вяршыні, як крыжыкі, як вежы цэркваў.

За дзень перад куццёю лясні к Тарас яшчэ досвіту ехаў гасцінцам у горад Н. Кожны год даводзілася яму ездзіць перад калядамі ў замак. Гэта язда падабалася Тарасу:

яго пасылалі, як растаропнага служаку, а ў замку яго зналі ўсе паны і любілі. А самае важнае тое, што Тарас возьме з горада свайго сына, Паўлюка, які апошні год вучыўся ў семінарыі. Паўлюк — гордасць Тараса, прычына людской зайздрасці.

Тарас купіў на дарогу пачак папярос за тры капейкі, каб не так сцішна было аднаму ў полі і каб не вазіцца з курэннем на холадзе. У палукашку ў санях ляжала штук пятнаццаць зайцаў, рыба, сушаныя грыбы. Гэта — гасцінец на куццю замкавым панам ад пана ляснічага.

Тарасава пасада стаяла каля самага лесу, што цягнуўся, як падкова, роўным паўкругам. Тут жа каля хаты цякла рэчка-крыніца. Толькі самыя траскучыя маразы засцілалі яе пялёнкаю лёду.

Цяпер у Тарасавай хаце кіпела работа, — гатовіліся да свята, да каляднага вечара, таго вечара, якога так нецярпліва чакаюць дзеці і які так многа прыносіць радаснага ў шэрае жыццё простага чалавека.

Два старэйшыя Тарасавы сыны — а яны ўжо былі праўдзівыя дзецюкі — уходжваліся на дварэ: загатаўлялі каровам трасянку, секлі і пілавалі дровы. А іх дзядзька, Андрэй, меншы Тарасаў брат, залажыўшы сякеру за пояс, пайшоў трэсці свае кошыкі. Андрэй быў заўзяты рыбак.

А самая важная работа ішла ў хаце. Сягоння Кася раней запаліла ў печы. Белаваты дымок роўна падымаўся ўгару і расплываўся высока ў ціхім марозным паветры. Каля печы стаяў ужо заслон, накрыты чыстым настольнікам. На адным яго канцы стаяла ражка з цестам. Скавароды весела брынчалі па прыпеку, і мяккія, гарачыя аладкі кі даліся, як ігрушы, спрытнаю рукою Касі. Уся лава проці печы была застаўлена міскамі, гарнушкамі, гаршкамі з усякімі прыпасамі для вячэры.

Пачынала змяркацца.

У покуце на сене ўжо важна стаяў гаршчок з куццёю. Мужчыны ўхадзіліся і цяпер мыліся ў ночвах. Дзядзька засеў брыцца. Малыя даўно памыліся, прыбраліся і гатовы былі сесці за стол.

У хаце было ціха. Усе стараліся трымаць сябе як можна прыстойней. Нават гарбуз Міхась трымаўся, як сталы чалавек.

Невялічкая лямпачка, вісячы над сталом, надавала хаце нешта незвычайнае і новае.

Вясёлы вечар! Усе нецярпліва чакалі Тараса і Паўлюка, асабліва Паўлюка. Такі ён быў слаўны хлопец! Дый бачылі яго даўно — паўгода, дзякуй Богу, прайшло ўжо, як Паўлюка не было дома.

(Я. Колас)

Лексический комментарий к тексту

каляды — заимствование от латинского Са lеndае [календэ] — название первого дня каждого месяца у римлян