Як. мыш пад мятлою — испуганно. Молча Госці сядзелі як мышы пад мятлою (Я Колас)
Як на далоні— ясно, четко. Мястэчка відаць адсюль як на далоні,— вялікае, раскідзістае, яно цягнецца праз усю раўніну ад лесу да лесу (ІНавуменка)
Як Піліп з канапель — внезапно, неожиданно. Хто ен такі? — Выскачыў як Піліп з канапель (К.Крапіва)
Як пугаю па вадзе — бесследно, без результата. Знак там казне як пугаю па вадзе, ці заплаціць Сомі к за карову, ці не (К. Крапіва)
Як пшаніцу прадаўшы — очень крепко (спать). Потым засноў як прадаўшы пшаніцу, з добрай вячэры і пан не прыспіцца (У Дубоўка)
Як рэпу грызці — очень хорошо, без ошибок. Або Шурка. Дзевяты гадок, чытае як рэпу грызе, і гусі пасе ўсёлета (Я. Брыль)
Як след — так, как должно быть. Не паспелі ў шчасці як след пакупацца мы, — бомбы свіснулі, пырснула першая кроў (П Панчанка)
СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ
Магазін ушверсальны, прадуктовы, прамтаварны, тытуневы, кніжны, кандытарскі, хлебны, садавінна-гароднінны, галантарэйны, вінна-гарэлачны, парфумерны, ювелірны, мэблевы — магазин универсальный, продовольственный, промтоварный, табачный, книжный, кондитерский, хлебный, плодоовощной, галантерейный, винно-водочный, парфюмерный, ювелирный, мебельный
Калі адчыняецца (зачыняецца) гэты. магазін? — Когда открывается (закрывается) этот магазин?
Дзе мужна купіць? — Где можно купить ?
Ці есць у вас? — Есть ли у вас?
Пакажыце мне, калі ласка… — Покажите мне, пожалуйста…
Дайце мне, калі ласка… — Дайте мне, пожалуйста…
Дзе у вас аддзел…? — Где у вас отдел…?
Прадаўшчыца (прадавец) — продавщица, продавец.
Каса, касі р (касірша) — касса, кассир (кассирша).
Пакупка — покупка.
Каштаваць — стоить.
Цана — цена.
Зважыць — взвесить.
Адмерыць — отмерить. і
Прымерыць — примерить.
Абутак. — обувь.
Кашуля — рубашка, сорочка, рубаха.
Сукенка — платье.
Баваўняны, бавоўна — хлопчатобумажный, хлопок.
Дарагі — дорогой.
Танны — дешевый.
Сінтэтычны (штучны) — синтетический (искусственный).
Гальштук — галстук.
Насоўка — носовой платок.
Панчохі — чулки.
Шкарпэткі — носки.
Матэрыял (тканіна) — ткань.
Аксаміт — бархат.
Батыст — батист.
Паркаль, паркалёвы — перкаль, ситец; перкалевый, ситцевый.
Гузік ( [г] взрывной, как в рус. языке) — пуговица.
Камізэлька — жилет, жилетка.
Паліто з футравым каўняром, скураное — пальто с меховым воротником, кожаное.
Пінжак — пиджак.
Спадніца — юбка.
Штаны — штаны, брюки.
Пакажыце мне вунь тую блакітную блузку. — Покажите мне вот ту голубую блузку.
Хачу прымерыць цёмна-сіні і светла-карычневы касцюмы. — Хочу примерить темно-синий и светло-коричневый костюмы.
Якога колеру блузку вы хочаце? — Какого цвета блузку вы хотите?
Боты — сапоги.
Боці кі — сапожки
Гумавыя боты — резиновые сапоги
Пантофлі — шлепанцы.
Чаравнкі —ботинки, башмаки, штиблеты
Скураны, гумавы падносак — кожаная, резиновая подметка
Які размер чаравікаў вы носіце? — Какой размер ботинок вы носите^
Ці няма іншай пары з больш высокімі абцасамі? — Нет ли другой пары с более высокими каблуками?
Пакажыце мне сорак другі размер — Покажите мне сорок второй размер
Якія нумары пальчатак у вас ёсць? — Какие номера перчаток у вас есть?
Выпішыце мне, калі ласка, рахунак на гэтыя тавары — Выпишите мне, пожалуйста, чек на эти товары.
Прашу запакаваць мне вось гэтыя пакупкі разам — Прошу запаковать мне вот эти покупки вместе
Дайце мне, калі ласка, пачак самых танных цыгарэт — Дайте мне, пожалуйста, пачку самых дешевых сигарет.
Колькі каштуе тытунь для люлькі? — Сколько стоит табак для трубки?
Прашу два пачкі (дзве каробкі) запалак — Прошу две коробки спичек.
Якая цана газавай запальнщы (запальнічкі)? — Какая цена газовой зажигалки?
А ці есць каменьчыкі для запальнічкі? — А есть ли камни для зажигалки?
Я хачу набыць яшчэ дзве попельніцы (попельнічкі) — Я хочу приобрести еще две пепельницы
Ён любіць курыць кубінскія цыгары, бо яны моцныя — Он любит курить кубинские сигары, так как они крепкие
Мы хацелі б набыць дыван памерам 2X5 — Мы хотели бы приобрести ковер размером 2X5
Нам не хапае двух крэслаў — Нам не хватает двух стульев.
ТЕКСТ
Позняй восенню сорак трэцяга года на адным з самых спакойных перагонаў Беларускай чыгункі ўзарваўся нямецкі вайсковы эшалон.
Праз дзень, халодным, золкім досвіткам, бліжэйшую да месца катастрофы вёску акружылі карнікі. Жандары ў касках і стракатых плашч-палатках і мясцовыя здраднік і-паліцаі ў чорных, прамоклых шынялях прыехалі з райцэнтра на пяці машынах. Вёска была вялікая, але «накрыць» яе ўдалося хутка і спраўна. Як высветлілася значна пазней, уцалела толькі двое: хлапчук, які выпаўз баразной у загуменныя кусты, і дзед, што якраз заначаваў у сваяка на дальнім хутары.
Усе іншыя жыхары сагнаны былі ў той канец вёскі, дзе стаяла старая вялізная адрына, — усё, што ўцалела ад калгаснай фермы.
Зондэрфюрэр, начальнік экспедыцыі, разважыў, што прымусіць «бандытаў» капаць сабе яму — доўгая гісторыя. Значна прасцей спаліць іх у гэтай адрыне. Пакуль яго падначаленыя заганялі вёску ў трое шырокіх варот драўлянай будыніны, ён стаяў трохі збоку, на ўзгорачку, і непрыемна моршчыўся ад дзікага крыку і плачу…
Побач з ім амаль непрыкметна ўздрыгвала ад пранізлівай слаты маладая збялелая перакладчыца.
— Мы хутка скончым гэтае швайнэрай [1], і тады, фройляйн Вэра, паедзем дахаты. Будзе зноў цёпла … О так!..
Істота ў скураным паліто і белай вязанай хустцы выклікала на твар крывое падабенства службов а-інтымнай усмешкі.
Так бы ўсё і было, як бывала, аднак, зірнуўшы ў натоў п сваіх ахвяр, што набліжаліся да крайняй ад яго чорнай пячоры варот, зондэрфюрэр заўважыў знаёмага.
— Адкуль я ведаю яго?.. О! Мэншэнскінд [2], дык гэта ж той пячнік! Скажыце, фройляйн Вэра, каб яго падагналі сюды.
Печніка падагналі.
— Бі ст ду дох аўх гір, майн лібэр кэрльі[3] — засмяяўся начальнік.
Пячнік нічога не зразумеў. Ды, відаць, і не чуў. Бледны, без шапкі на лысіне, аброслы сівеючай шчэццю, ён упёрся ў немца скамянелымі вачыма і маўчаў. Толькі бяскроўныя губы перасмыкаліся, як ад нязбытнага жадання гаварыць.
Улетку ён рабіў зондэрфюрэру печы. Знайшлі яго і прывялі, вядомага на ўсю ваколіцу. Пяць раніц дзяжурны жандар абшукваў яго і кожны раз аднолькава весела знаходзіў у кішэнях майстра тое самае крэсіва, самасад і кавалак чорнага хлеба. А печы атрымаліся выдатныя.
Кухар хваліць пліту, а сам зондэрфюрэр — грубку з белай кафлі. Вось і цяпер ён ледзь не заахкаў на ўспамін аб яе гладкай цеплыні.
— Скажыце яму, фройляйн Вэра, што ён не будзе спалены. Спытайце, ён хоча жыць?
— Спадар зондэрфюрэр кажа, што вы, дзядзька, будзеце жыць. І ён пытаецца, ці вы гэтага хочаце? Пячнік толькі паварушыў бяскроўнымі губамі.
– І скажыце яму… Спытайцеся, хто ў яго там ёсць.
— Спадар зондэрфюрэр пытаецца, хто ў вас там ёсць? Там — у адрыне?
3 вуснаў у чалавека сарваліся словы: