Выбрать главу

— Там… мая… баба…

— Ен кажа, што там яго жонка.

— Скажыце яму, што жонка яго таксама не згарыць. Ён можа ўзяць яе.

— Спадар зондэрфюрэр кажа, што фрау… што жонку сваю вы можаце забраць.

Бяскроўныя губы ў сівеючай шчэці заварушыліся зноў:

— У мяне там і дачка… з малымі дзет… камі…

— Ен кажа, што там у яго ёсць дачка са сваімі дзецьмі.

— О! Мэншэнскінд! Можа, у яго яшчэ хто-небудзь ёсць?

— Спадар зондэрфюрэр пачынае выказваць нездавальненне. Ён пытаецца, хто ў вас там ёсць яшчэ?

— Скажы яму, што ў мяне там суседз і… А ты скажы, што яны сваякі…

— Ён кажа, што ў яго там многа сваякоў. А таксама суседзі.

— Суседзі?! Эс і ст обэр этвас цу ляхен![4] Можа, ён хоча, каб я аддаў яму ўсю гэтую банду? Спытайцеся ў яго апошні раз: чаго ён хоча, вар'ят?

— Спадар зондэрфюрэр пачынае злаваць. Вы, дзядзька, не дурыцеся, калі хочаце жыць. Зараз адрыну падпаляць. ён кажа, што вы, мусіць, хацелі б забраць адтуль усю банду.

Пад чорнай навіссю броваў ажылі нарэшце вочы. Губы зусім перасталі дрыжаць. Нібыта не сваю, незвычайным жэстам, пячні к узняў галаву:

— А ён што думаў? І ўсіх! Усіх добрых людзей!.. Можа, ён ім раўня — гэты твой гаспадар? Або ты, можа?. Цьфу!..

Чалавек плюнуў пад ногі, тады павярнуўся і ўжо не тым няпэўным крокам, як сюды, пайшоў да варот адрыны.

Быў нейкі момант разгубленасці, а потым зондэрфюрэр сарваў з правай рукі мокрую скураную пальчатку, адшпіліў кабуру, выхапіў пісталет і прыцэліўся…

У жудасным ляманце стрэл амаль не пачуўся.

Але пячні к упаў.

Ен яшчэ ўздрыгваў, калі яго паднялі і кінулі цераз плот, пад ногі збою аднавяскоўцаў.

Тады вароты назаўсёды зачыніліся.

І ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць.

(Я. Брыль)

Лексический комментарий к тексту

mementomori — читается [мэмэнто моры] — латинское изречение жпомни о смерти». Напоминанне о смерти.

чыгунка — железная дорога

золкі — промозглый, пронизывающий

карні к — каратель

стракаты — пестрый

здрадні кі — предатели

спраўна — точно, аккуратно, исправно

высветліцца — выясниться

сваяк — родственник

жыхар — житель

адрына — сеновал

прымусіць — заставить, вынудить, приневолить

драўляная будыніна — деревянное строение

непрыемна — неприятно

істота — существо

натоў п — толпа

ахвяра — жертва

заўважыць — заметить, приметить

зразумець — понять, постичь, уразуметь

жаданне — желание

вядомы — известный

абшукваць — обыскивать

кішэнь — жен. р, карман

крэсіва — огниво

кавалак— кусок

атрымацца — получиться

грубка — голландская печка, голландка

паварушыць — пошевелить

вусны — уста

нездавальненне — неудовольствие, недовольство, неудовлетворение

апошні — последний

нарэшце — наконец

няпэўны — нетвердый, неуверенный, неопределенный

крок — шаг

разгубленасць — растерянность, смятение, недоумение

жудасны — жуткий, ужасный, ужасающий збой — большое скопление, скопление

Упражнения

1. Спишите, подчеркните союзы, с помощью которых прнсоединяются сравнительные обороты.

Дзень скончыўся не так, як зачаўся. (Я. Колас) Ноч такая цёмная, як сажа. (П. Пестрак) Буран, як ашалелы, вые. (М. Танк) Паўстануць сосны старчмака, гудуць, што ў буралом. (П. Броука) Голас звініць так, што ручаёк. (І. Шамякін) Ільны такія белыя — што лебядзіны пух. (М. Калачынскі) Дачка заў сёды бліжэй да матчынага сэрца, чым сын. (А. Чарнышэвіч) У Надзі былі ўсе падставы не з'яўляцца там, дзе яе асобай маглі цікавіцца больш, чым на гэтай глухой станцыі. (М. Лынькоу) Барабаншчык узвышаўся над усімі, нібы капітан карабля. (І Шамякін) Аленка, нібы спалохаўшыся, раптам спыняецца. (Я. Колас) Пачакаўшы трохі, нібыта для маскі роўкі, госць нешта запісвае. (Я. Брыль) Над тундрай зара зіхаціць залатая, нібыта калыска палярнага дня. (А. Александровіч) Бы на краёчку горнай стромы, трапечуць сэрцы юнакоў над кнігаи. (А. Вялюгін) Вароны ў высі крык заўзяты ўзнялі, бы клянуць сябе. (Я. Купала) Полымя, бы знячэўку, шуганула ўверх. (М. Лынькоу) Як бы прыглядаючыся, ён спыніўся пасярод вуліцы. (Я. Колас) Адтуль, недзе з-за ўзгорку, даносіліся невыразныя, як бы прыдушаныя, гукі. (К. Крапіва) Звініць яе голас, быццам ветрык гарэзлівы. (М. Танк) Хлопчык моцна засмяяўся, быццам успомніў штосьці смешнае. (Р. Мурашка) Такой часінай дня густая, быццам пара, стаіць гарачыня. (П. Глебка) Ясныя зоркі, быццам дзяўчаткі, скрозь іх валокны глядзяць. (Я. Колас) Як быццам спуджаны, маўчыць сасняк. (М. Машара) Фурманка, як быццам мурашка, паволі выпаўзала з далёкага лесу (К Чорны)

2. Определите, в каких случаях употреблены сравнительные обороты, а в каких фразеологические выражения. Предложения с фразеологизмами выпишите.

Яхі ма як бы па галаве абухам стукнула. (Я. Колас) Ён паў над жоўтымі пяскамі, як быццам задрамаў (П. Броука) Прачытала я гэта — і мяне як агнём апякло… (В. Палтаран) Як мыла з'еўшы, ён паклыбаў далей (К. Чорны) Мікола ўсхапіўся з пасцелі, як непрытомны. (Я. Колас) Учора да вечара я памагаў. Помачы ад мяне, ад калекі няшчаснага, як ад казла малака (Я. Брыль) Цяпер ён стараўся трымацца са мною як таварыш. (М. Гарэцкі) Вялікае, як навальніца, шчасце ахапіла яго. (К. Чорны) Як па старонках кніг, па гонях чытаю літары слядоў. (П. Глебка) Аднаму баязліўцудавялося ісці ноччу цераз лес, у небаракі аж зубы ляскалі і сам ён калаціўся як асіна. (К. Крапіва) Усе сцягнуліся бліжэй адзін да аднаго, людзей нібы пабольшала, але што ж, калі без патронаў як без рук… (М. Гарэцкі) Вецер, убраўшыся ў сілы, лесам, як вехцем, трасе. (Я. Купала) Далёка-далёка, як з-пад зямлі, даносіўся сабачы брэх. (Я. Колас) Жука і Барадатыча як вадой змыла — уцяклі ў кусты ад пчол. (М. Лынькоу) А што было, тым часам, рабіць, калі ў се маўчалі як вады ў рот набраўшы? (І. Мележ) Вы не ведаеце яго. Ён жа такі — хворы не хворы, а цягне як вол. (А. Макаёнак) Я гляджу на акардэон, як на штосьці жывое. (М. Ракітны) Меднастволы, як выліты, высіцца бор. (П. Панчанка) А што ён працаўнік, і гэтакі й такі, дык ясна тут як двойчы два: вы з ім, здаецца ж, сваякі — жывёлы з аднаго хлява. (К. Крапіва) Згушчаліся хмары, аблажыла ўсё неба, стала цёмна, як у калодзежы, загрукацеў гром, бліснула маланка, і як з вядра лінуў дождж. (І. Гурскі) Трэба яна мне як леташні снег!.. (І. Мележ) А што вы, разумныя? Хоць бы ты, Сымон? Таўпехаецеся як Марка па пекле ці як мухі ў смале і больш нічога. СЯ. Купала)

3. Определите, в каких предложениях слова, присоединяемые союзами бы, нібы, нібыта, што, як, як би, як быццам, входят в состав сказуемого, а в каких являются сравнительными оборотами.

У вёсцы стала ціха і панура, як у магіле. (М. Лынькоў) Ноч была нібы казка. (К. Чорны) Па пустой, нібы ахутанай імглою, вуліцы з пагашанымі фарамі праі мчала аўтамашына. (У. Карпаў) Уся сцяна нібыта шкляная. (Т. Хадкевіч) Лёд, бы камень самацветны, блішчыць праменнаю ігрой. (А. Звонак) Дзяўчына — бы ягадка тая. (М. Танк) Хата ў іх цяпер што клуб той. (7. Шамякін) Вадзіцель глядзіць так, што вар'ят. (А. Мележ) Дрэвы як быццам зацвілі залацістымі кветкамі. (У. Шахавец) Яна як быццам іграла пальцамі, вырываючы свірэпку, выкалупваючы з зямлі карэнні асоту і пырніку. (Т. Хадкевіч) Само балота як бы замерла ў сваёй адвечнай зацятасці. (Я. Колас) На ўроках мы займаліся чым папала. (Я. Скрыган) Заў вагі накіроўваліся больш на самога Мікуця, чым на яго прамову. (К. Чорны) Гэта ён скарэй падумаў, чымся выгаварыў. (3. Бядуля)

вернуться

4

Гэта ўжо проста смешна!..