Не менш сарака тысяч псоў-рыцараў загінула ў гэтай бітве. 15 тысяч крыжаносцаў трапіла ў палон. Тэўтонскаму ордэну быў нанесены знішчальны ўдар. У гэтым велізарнае значэнне Грунвальдскай перамогі.
Сучаснікі і ўсе гісторыкі адзначаюць бяспрыкладную стойкасць смаленскіх палкоў, мсціслаўскага князя Юрыя Лінгвеньевіча і воінаў яго палка.
Але амаль ніхто з гісторыкаў не гаворыць аб тым, што Юрыю Мсціслаўскаму ў 1410 годзе было ўсяго 16 год. Дачка Дзмітрыя Данскога Марыя стала жонкай мсціслаўскага князя Лінгвенія Альгердавіча ў 1394 годзе. Мяркуюць, што ў тымжа годзе нарадзіўся Юрый. Бабуляй Юрыя па бацькоўскай лініі была Марыя Віцебская, а дзедам — літоўскі князь Альгерд. Такім чынам, у жылах Юрыя Мсціслаўскага цякла кроў трох народаў: рускага, беларускага і літоўскага.
Час смерці Юрыя Мсціслаўскага невядомы, але вядома., што яшчэ ў 1453 годзе ён быў у Мсціслаўлі і аказаў значную падтрымку тым, хто змагаўся супраць польска-шляхецкай агрэсіі.
Гг. Крычаў, Мсціслаўль.