Самук: А дзеці ад другога ёсьць?
Яніна: Кажа, двое нарадзіліся. (Самук ходзіць на ўсьцяжы каля стала) Не радя вельмі, у анкетах пытальных трэба пісаць: нарадзілася у вёсцы Забродак — Менскае вобласьць. Шкадуе, што мужу прыходзілася успамінаць пра яеь нарадзілася у вёсцы… А потым хвалілася: ейны муж належыць да інтылігэтнай касты, і нарадзіўся не дзе-небудзь, а ў старым Пскове.
Самук: (дацемліва) Да новай грамадзянай касты прыстасавалася? (Сядае да стала)
Яніна: Усё гаварыла з пафосам і пагардай. Асабліва: «Я шкадую Уладзімера. (Насьмешліва) Яго трэба выцягнуць зь мясьцін, дзе адны мядзьведзі водзяцца. Ах, як шкадую, што нарадзілася у вёсцы! Жыла сярод балот і камароў.
Самук: (ён чуецца шчасьлівым) Павер, я рады, што яна шчасьлівая.
Яніна: Яе ня звочыце… Хваліліся, якія сукні апранае. Усейны клопат: як кажны месяц па-моднаму апранацца, і больш чутка аддавацца мужу, бо усё робіць яе і яго.
Самук: (урыўна) Як доўга будзе тут?
Яніна: (з вывучальным позіркам) Казала, што ад першае часіны прыезду сюды чуецца непрыемна… Нават магілы бацькоў ёй ня хочацца наведаць, бо надта кранае ейнае сумленьне быць тут, дзе гноем пахне больш, чымсьці возерам і лесам.
Самук: Вось дык, надворже! (З позіркам на Яніну) А ўсё такі кахаю яе!
Яніна: Адно і тое апавяданьне цьвярдзіш! (Падыходзіць да стала, адвольна, далоняй дзеліць даміно, а тады апіраецца рукамі на канты стала) Наўжо я невартая цябе?.. Памятаеш, як ратаваў мяне ад немцаў… Няўжо я ня вартая цябе?.. Навошта ратаў мяне? Маё ратаваньня абыйшлося шэсьць забітых людзей.
Самук: (паважна) Ты была роўная мне!
Яніна: (склаўшы рукі на грудзях) Была роўная з табой. Я неўмела перамагаць, а перамога дасталася мне таксама. (Падыходзіць да Самука) Любы мой, 15 год ужо мінула ад часу вайны, а ты яшчэ студэнт перад усім мінулым. (Крыху цішэй) Валей быць расстралянай немцаміь чымсьці канчацца самагубствам дзеля Айчыны.
Самук: (абыякава, але задумліва) Айчына для мяне — вечнае пакаленьне. Геніяльныя палкаводцы крывавыя апраметнасьці не памятаюць, самагубствам не канчаюць.
Яніна: Усякія ахварнасьці й уражаньні ад меры адчуваньня.
Самук: (цвяліста) Мне цяжка адчуваць свае адчуваньні… Чаму ўсё здарылася сянішнім днём? Чаму? Адчуваньні ніякіх дзеяў ня прыносяць. Адчуваньні — шыш, сапраўдны шыш! Плачуць ад іх або захапляюцца, вось, прынамсі: Які прыгожы сёньня сонцазаход.
Яніна: (стаіць перад ім) Даражоны, не памятае сваіх слоў, а яны цікавыя, як маё жыцьцё з табой. (Лагодна ўсьмешна) Калісьці ты сказаў: адчуваньні, і ўражаньні, і парываньні, выкліканыя выпадкам, патрабуюць заканчэньня ў розуме і патрэбе.
Самук: (адступае за-стала) І гэта таксама — шыш! (Зь дзеціным азартам) Я сказаў тады: Бог таксама ёсьць, ёсьць калі нараджаецца і памірае. Жыве і — значыць, ёсьць людзі. Бог — людзі!
Яніна: (перамена настрою) Ты іншае казаў. (Пакручвае галавой) Ажаніцца зы мной. (Самук пазірае на сялібу, азіраецца і Яніна. Былая жонка выйшла з дому і накіравалася навонкі сялібы. Сын таксама выйшаў, ідзе да іх)
Самук: Тысячу раз цалую цябе, Уладзімер. Яня, я ненавіджу пакуты.
Яніна: Я каля пчалярні выйду, выхады ведаю.
Самук: (калі Яніна адыходзіць) Дзякую! Я пярэвартнем для цябе ня буду! (Самук чакае сынаь сам сабе) Усё клянецца мяне… Я змагаюся супроць пакутаў? калі чалавек у чэсьці да сваіх покутаў — ёй нішто.
Дзея 4-я
У тым самым мейсцы, як 3-й дзеі. Сонечнае сяйво больш вячорнае. Даўгія сьцені ў садзе. Самук і сын стаяць побач стала.
Самук: Сяньня ўжо да шашак — позна. А заўтра паспрабуем. (стаўляе некалькі шашак на дошку) Я прысяду. (Ідзе да крэсла) Сын, ты можаш пастаяць, бо цэлы дзень, бадай, у хаце прысядзеўся.
Сын: Сядзеў, хадзіў, і нават падскакваў. (Прысядае на скрай стала) Ты, тата, не хвалюйся. Усё добра было, і надалей застанецца добра… Пра яе пагаворым потым.
Самук: Дзякую, сын! Нездарма тваё імя Улада, Валадар… Згодны, ня будзем пра яе. Але маму сваю мусіш называць мамай, а не — пра яе.
Сын: Я сказаў таму, што стаміўся ад даўгой гутаркі зь ёй, але не ў прысутнасьці Яніны пагаворым пра маму. (Загорсквае пачатае) Тата, сяньня сьвята для цябе, я хачу разам з табой весяліцца і сьвяткаваць. (Азірае прастор) У гэтым годзе нават надворже сьвяточнае…
Самук: (урыўна) Глядзі, як позна матылькі лётаюць!
Сын: Упершыню чую: тата любіць матылькоў.
Самук: калі быў маладзешы, прырода для мяне ўсяго прыродаю была: прыгожа, цікава, сьцюдзёна. Я блізкі да яе цяпер. калі баліць нага і раны на целе — ўяўляецца: дрэвы ато жальлем адрастаюць.