Выбрать главу

Сын: Тата, боль пакутны?

Самук: нават сяньня, але сяньня, я думаю, баліць на перамену надворже. (Падыходзіць да сына) Я рады, што ты зы мной, што вырас, уцалеў ад ліхалецьця вайны.

Сын: (кладзе руку на Самукова ўзплечча) Я памятаю, як у маразяную раніцу, поўную выбухаў, ты прыгнуўшыся нёс мяне пад шатамі заснежаных ёлак. Сьнег асыпаўся зкрываўлены з твае шчакі на маё абліччаь свісталі кулі й асколкі… (Вясёла) Адно цяпер, выраслым, я сьмяюся з маленскага ўражаньня. Мне ня было страшна з табой. Я ведаў ты быў пястроты???.

Самук: (сядае за столь перабірае замашна даміно) Сяньня кожны ўспамінае мне — навошта?

Сын: Чаму гаворыш гэтак?

Самук: (азірае сына) Неўзабаве ты будзеш праўнік. Прывучвайся спытацца у людзей інакш… (Адхопліва, што сказаў) Сын, ад успамінаў няма ніякіх спадзеваў — мінула. Навошта ўспаміны? Нядобрым успамінам мейсца ў кніжках, а ўспаміны сапраўдныя, пакутныя тлеюць разам з зьгінутымі. (Захопнаь у голасе больш цяплыні — ахвота пачаць дыскусію) Сын, прыйдзе час, мо праз пяцьдзесят, ці праз сто гадоў, людзі будуць толькі ўцеху ад працы. Нашчадкам нашым будзе дзіўна, але цікавасьць не адпадзе, чытаць пра гераізм на вайне, пра медалі за харобрасьць. У людзей будуць іншыя адчуваньні. Можа стацца, калі ўсе, на цэлым сьвеце, будуць любіць музыку, мастацтва, працу.

Сын: Хто небудзь захоча больш зямлі, больш прасторы — і вайна зноў.

Самук: Людзі будуць пагарджаць барацьбой. Будучае пакаленьне — спаборніцтва працы і вясёласьці, а ня войнаў.

Сын: Бахналіі вайны не мінуць!

Самук: …было-б добра, каб ты навучыўся не пракурорам працаваць, а… а-а? Вярэдзіць сябе іншым.

Сын: (вясёла, і паважна) Паэтам, пісьменьнікам стануся. Апяю пачуцьці, вольныя ад страху вайны і нядолі, але поўная сумленьня любові і працы, не назаву адвечнасьцяй.

Самук: Прырода творыць векавістасьць, а чалавек ёй дапамагае, што называеш адвечнасьцяй, дык таму, што жывём нядоўга. Людзі любяць самахлусьню.

Сын: (сам сабе ўражліва) Дзеля сябе добра надумаўся, бы нейкі сьвяты, будаваў дзяржаву, або дзейсьніў надуманую ідэю, але бяз прыкрасьці не абыйшоўся. Уваскрасіў Лазара? — Добра паказаць Боскую моц, а потым нічога не памятаць. Праз год, ці пазьней, гэты Лазар памрэ ў галечы, або ў іншым рабстве апынецца. Яго ніхто у Менску не сустрэне.

Самук: Згодзен з табой. Сучасны чалавек адзіноты. Кажны жадае будучае дзеля сябе, а не для іншых. Ёсьць іншыя — што любяць гонар свае сямжі шанаваць па над сьціплымі, запрацаванамі.

Сын: (урыўна) У Беларусі шмат Гамлетаў, у тым ліку і я.

Самук: (азірае сына) Сын, ты яшчэ не падрыхтаваны да самастойнага жыцьця. Цябе затопчуць, прыніжуць, хоць твой бацька вялікі заслужаны змагар. Яны любяць пакуты.

Сын: Ад мамы чуў гэта. Яна захопна агітавала мяне. (З усьмехам) Прылічыла сябе да новай касты людзей. Дасяжная, культурная. А ўсе іншыя — мужыкі, якія аруць землю і паміраюць за Айчыну на вайне. Далей баразны магільнай янбы не адыходзяць.

Самук: (падыходзіць да ліпы) Выпішу ярчэй: Пятнаццаць гадоў пасьля вайны. (Бярэ крэйду з шашчнай доскі.)

Сын: Тата, чаму любуешся мінулай або мінулымі войнамі?

Самук: Любуемся сабой — уцалелі!

Сын: Гэта — эгаізам! (Пярэрва)

Самук: Каста любіць усмапіны. Каста: — Іжэ есі!.. (Абыходзіць навакол ліпы, праводзіць пальцам па ліку 15???) Сын, пройдземся ў садзе.

Дзея 5-я

Сонца зайшло, але па летняму сьветла. У тым самым месцы, як у папярэдняй дзеі. Стол прыбраны і застаўлены бутэлькамі віна, талеркамі з лусьцікаму. Яніна разборліва стаўляе крэслы і ўслон: больш разборліва, выгодна стаўляе краскі ў трох шкляных стаянках.

Самук: (з сынам пад руку праходзяць паўз ліпы зь лікам 15ь якбы знарок праводзіць пальцам паміж лічбамі 1 і 5). Так, сын, 15 годаў адпачываю і не адпачыў.

Сын: (цікавата) Вайна скончылася вясной 1945, а ты сьвяткуеш чамусьці ўлетку. Тата, вайна скончылася для цабе на год раней.

Самук: Прашу не пачынаць зноў ад усходу.

Сын: Абяцаю, ня буду. (Зіркна на Яніну) Сяньня Купальле, до вогнішча лепш ісьці. Вясялосьці!… ня кухтайцеся сабой.

Самук: Любі што любіш, калі толькі падабаецца табе, і тады, як нехта сказаў: вартасьць да спадобы знойдзецца, хаця па мойму вартасьць пазнаецца праз уяўленьне…

Сын: … у самой вартасьці існаваньне рэчы!

Самук: Да Купальскага вогнішча ідзі — зашмат мудрот адзін — другому кажам.

Сын: (вясёла, усьмешна) Не асудзі — пайду… Яна, вясёлага вечара вам! Ня крыўдзіце тату. (Самук спраўляецца ляпнуць сыну па плячыь сядае каля стала)