Яніна: (пакуль Самук гаварыў да яе, узяла пад рукі Другога і Трэцяга гасьцейь да Самука) Даражоны, усё мінае! А цяпер госьцікі (Вясёла) хадзем, хадзем, па вуліцы шырокай. Самук сяньня не ў гуморы.
Тыцкала: (пакуль пайслці) Самук, ты перамяніў лінзы!
Самук: (мяняе мейсцаь сядае плячыма да гасьцей) Амін!.. Праводзь іх, Яня.
Тыцкала: Шчасьця табе! Дабранач, Самук! (Наровіць паляпаць Яніне па бакуь Яна міла-лёгка адпіхвае ягоную рукуь Самук адзін далонямі да скроні, апіраецца над сталом)
Яніна: (да гасьцей) Не сьвяртайце увагі: ён расчулены ад наведваньня былой жонкі.
Трэці госьць: Даўгата ўношанага аўтарытэту… Да сваіх сяліб хадзем… Мы ўсё ўспомнім. (Яніна хоча сказаць ласку разьвітаньняь яны адыходзяць моўкнаь У гэты час зьяўляецца Незнаёмы, зь ім, за кустом, Тарас)
Тарас: (прыхоўна) Твая справа цяпер. (Зьнікае)
Незнаёмы: (шпарка выйшаўшы з кустоў да Самука, скорагаворкай) Я чуў усё… я хачу… (Крануўся пляча, турхнуў Самука, азірнуўсяь чуюцца крокі Яніныь хаваецца за куст)
Яніна: (вярнуўшысяь спачатку пазірае на пахіленага Самука, але не падыходзіць да ягоь глядзіць у бок возера летнім веташком) Мой любы, гляжу на возера, і думаю, быццам расхінаю запоны зямнога раю, запоны нашага людскога шчасьця. (Пярэрва) Словы ня выкажуць маіх адчуваньняў і ўражэньняў. (Азіраецца на Самука) Не хвалюйся, мой даражоны! (Не падыходзіць да Самука, прахаджваецца, перабірае далоні.) Навошта хвалявацца? Былі касты і застануцца касты. Мацнейшыя ўладай — прыгнечай! Ты ўлады не дабіваўся. Ты слабейшы, таму згінайся, выслужвай, прыстасовайся, будзь пакорнікам. (Шчыра ўсьміхаеццаь адварачваецца да возераь прыгладжвае валасыь папраўляе вопратку.) Ты красамоўна гаворыш. (Ідзе да ліпы із закрэсьленым Самуком лікам 15) — «Жывот маці ўжо ёсьць форма» — кажаш ты. А ле навошта думаеш: жывот маці — фрома магілы?.. Уцякаць, хавацца ад ворага да затулы, да нары — інстынкт ад мацярынскага чэрава? (Апіраецца рукой на камень ліпы) Або: «Жанчына, бы пячора, яна вонкавым выглядам кліча пранікнуцца ў ейную затулу з ейным пачуцьцём». (З лёгка-жартоўным сьмехам) Жанчыне — уцягваць, мужчыне — мацаць, чуць гэтую цягу». (Ідзе да Самукаь перамена настроем — больш праўдзіва) Я хачу нарадзіць табе… я хачу ўбачыць маю жарсьць рухлівай постацяй, сьпярша маленькім бяздапаможным чалавечкам, а потым амужнелым. Ён будзе, бяз яго не абыйдзецца грамадства. Павядзе навучаць людзей да вялікага злучэньня чалавечнай любасьці. (карціва абдымае Самука) Любы не перажывай! (Абнятая галава падае мёртва на стол) Саму-у-к! (Зноў кранае галаву Самукаь ціхатаь адстыпае ад ягоь левай рукой прыгладжвае валасыь гэты рух??????? зразумець, што здарыласяь бянтэжна глядзіць у глыбіню навакольляь павольна з кустоў уваходзіць Незнаёмы)
Незнаёмы: Ты забылася пра мяне?
Яніна: (зноў кранае Самокову галавуь адказвар не пазіраючы на Незнаёмага) НЕ! (Адступае да Самукаь глядзіць на Незнаёмага)
Незнаёмы: (спакойна) Маё пытаньне? Не адказвай — не прычым…
Яніна: (незбянтэжана) Можа — і ня прычым… Валей шчыра: чаму і каго цікуеш?
Незнаёмы: (ідзе бліжэй да Яніны) Нават калі заплюскваю вочы, дык абоіх бачу вас…
Яніна: (спрабуе ісьці насустрач) Гэта — сон ці ява?.. Я зноў перад табой…
Незнаёмы: (спакойна) Сапраўдная ява… і шкадую — зьнікла без майго сапраўднага ўдзелу… (Спыняюцца ў блізкасьць)
Яніна: Яго прызналі людзі… ягоныя заслугі… і ён пачаў не прызнаваць іх…
Незнаёмы: Значыць, людзі памыліліся, або нестае часу яшчэ больш памыліцца па- сапраўднаму…
Яніна: (кранае за руку Незнаёмага) Гэта ня сон. Надоечы бачала цябе, увечары, прайшоўся каля ягонай сялібы колькі разоў…
Незнаёмы: Недалёка жыву — адно якіх 30 км. ад вас, цябе, яго.
Яніна: (гледзячы ў вочы Незнаёмаму) Што хочаш ад нас?
Незнаёмы: Мой адказ ня прычым! Ён будзе, бы канавы каля дарогі…
Яніна: (па ранейшаму гледзячы Неснаёмаму ў вочы) Ты хацеў помсьціцца мне ці яму?
Незнаёмы: (пярэрваь із скрыўленным абліччам) Нікому!.. Але жыло камусьці адномсьціўцам.
Яніна: Дзякую! Больш нічога не кажы. (У прасьцінку да навакольля) Не кажы! (Падыходзіць да Самука, кранае зноў ягону галавуь ціхата) Ён памёр…
Незнаёмы: (ідучы да стала) Ягонае жыцьцё — сьмерць самапераканьне…
Яніна: (адступіўшы ад Самукаь уцятліва) Хто мы? Двое жывых, ці адзін памёрлы?
Незнаёмы: Маленькія людзі змагаюцца супроць саміх…
Яніна: (абыходзячы вакол стала) Я вас абодвух не пазнаю, і вас абодвух адчувала… (Спыняецца) Адну сьвечку засьвячу — цёмна, цёмна сярод сьвечак. (Паліць сьвечку)