Выбрать главу

на пасьцелю нашу.

Адам

Спаць я не хачу.

Баюся сноў уторных:

боль яны прыносяць мне.

Мінулай ночы сьніўся сон:

я зноў адзін

у рай вярнуўся

і скарбы усялякія,

ніколі мной нябачаныя,

спакволілі нямотнасьцяй шмат вачэй.

Я намагаўся іх крануць рукамі,

але рукі як суччо таўстое,

нават крыху ад плеч не зварухнуліся.

Сьцежкі нявузкія а простыя і шырокія

слаліся прад мной і ў гушчарох губляліся.

Сьцены навакол з камянёў дрэвамі аброслыя

высока уздымаліся.

Бы на скалу прыморскую,

на іх вышэзнасьць

спрабаў я узысьці,

але постаць мая ўся

адтуль

сыпалася пясочанамі

і замірала, маўляў насёны прад усходжаньнем.

Ева (лажыцца на зрыхтаваную пасьцель)

У рай мы больш ня вернемся.

Ня жалься Богу,

а кажы, удзяч мальбой хвалебнай:

усёдна я Тваім жыцьцём жыву,

у вобразе, Табой ствароным.

(рыньвіста ўстае з пасьцелі)

…Божа,

Божа Валадарны, імям гэткім назваўся нам.

Ева грэху іншага

Адаму не дабавіць!

(падыходзіць да Адама, ён усё сядзіць

каля уваходу да пячоры)

Не пагарджай, не праклінай мяне!

Адам (устае, абдымае Еву)

Ад гэтае начы

ніколі,

ніколі, Ева!

Ты-ж мая сужэнка!

Ева (хоча весьці Адама да пячоры)

Кладзіся спаць, Адам.

Назаўтра нам

шмат працы ёсьць зрабіць.

Мне хочацца зь пячоры перасяліцца

ў будоўлю,

рукамі нашымі збудаваную.

Нам цесна ў пячоры.

(ускідвае валасы на Адамавы плечы,

цалуе яго)

Ты мне мілей

у поцемку затульным валасоў маіх.

Пяшчоць мяне, Адам,

пяшчоць.

—------------

Адам лагодна адхінуў ад сябе Еву.

Адыйшоўся ад пячоры. Яна таксама,

трымаючы рукой даўгія валасы свае,

крокаў некалькі пайшла за ім.

Спынілася. Моўкла. Усё адгадвала,

дзеля чаго ён паводзіць гэтак.

Ручай бруніў то ціхна, то зычна,

і гадзюка (Ева ўпершыню даведалася),

ледзь ня ўкусіла яе за нагу.

Адам пайшоў да хмызьнякоў і трысьнягу.

І стуль вярнуўся з ахапкам густога вецьця.

Ева хацела памагчы паднесьці.

Але ён наўмысна,

і неяк, бадай, жорстка,

нічога ня кажучы,

абыйшоў яе паўзбоч.

У шызьне ночы яна ўбачыла:

вусны Адамавы незразумела

самі з сабой гавораць.

Ева радавалася. Маўклівела, як вочы.

Адам вярнуўся зноў, дзе жыве ізь ёй.

Кінуў хмызьняк каля самае пячоры,

і пачаў ля ўваходу растаўляць яго.

— Уваходзь! Чакай мяне.

Ева увайшла да пячоры. Ізноў адчула:

сюды яна прыйшла і засталася жонкай.

Прысела на пасьцелі. Вадрылі пахна высушаныя краскі.

Ня слухала шасьценьня вецьцяў.

Прыгладзіла валасы далонямі

ды вальней на плечы распусьціла іх.

У маленькім празорцы, што яшчэ застаўся ува ўходзе,

бачала яна: Адам шчыльней, шчыльней яго захутвае.

Ня сьцерпела:

— Адам, навошта гэтак робіш?

Цыркуны цьвірчэлі. І ручай упобач

у цямрыні пячорнай вадрыста-духатлівай,

здаецца, плыў праз саму пячору.

Летні месяц даўно зайшоў.

Адам ня спаў, і ня спала Ева,

яна пяшчотна яго грудзі гладзіла.

— Ева! — адклікнуўся ён.

Першым, упершыню, адхіную яе жарсьліва.

І да вуснаў ейных шаптаць пачаў

пра жыцьцё вечная і суладная.

—-------------

Назаўтрае яна сьмяялася і весялілася,

аглядзела рану невялікую на назе Адамавай.

І папрасіла на яе глядзець:

— Адам, я танцаваць перад табой хачу

усе рухі сораму грэшнага й нягрэшнага…

Гэтак было вясёла ў сэрцы ейным,

гэтак было радасна і Адаму.

І ён падумаў: жывот Евін,

яшчэ неякую таёмнасьць не абяцае.

— Адам, як люба да тваіх каленаў цёплых

прытуліцца.

Стамілася ад танцу я… А ты-ы! Зноў сядзіш

і думаеш.

Уверся: ад мінулай ночы, у табе жыву ўся…

Адам, зноў не захінай пячору

ад сьвятла месячнага і зор,

калі толькі яны цьвеляць цябе,

схініся нада мной

у змрок гульлівы майго аблічча…

Адам, вускрошніш ты

із майго цела.

Адам

Ах, не! Шчыльней захутаю

у пячоры шчылінку кажную.

Зайдросны я. Я адно жадаю

цябе упобач бачыць.

Хай кажны сьцеражэ

жыцьцё сваё…

— Табе ў муках нараджаць дзяцей, -