Выбрать главу

— Папрашу-у!..

— Вы што гэта, шаноўны! — Барыс Канстанцінавіч заклаў рукі за спіну, гайдануўся на насках модных, з тоўстай падэшваю чаравікаў.— Папярэджваю: яшчэ раз такое — і я вымушан буду перагледзець свае адносіны да вас.

— А ваш бацька — цю-цю!..— У выцвілых вачах за акулярамі успыхнулі петушына-задзірыстыя агеньчыкі.

— Гэта што яшчэ за «цю-цю»?!

— 3 міністэрскага крэсла загрымеў. Толькі што па радыё перадалі. Прывітанне, калега!..

ЯК ТОЙ РАЗ…

У сельпо сустрэлі Антона Рыгоравіча як ні з абдымкамі. Такое цаніць трэба: чалавек добраахвотна пакінуў пасаду рэвізора райспажыўсаюза, каб наладзіць узорны сельпоўскі гандаль.

— Кіруйце намі, дарагі таварыш Бародаўка, як таго вымагае, так сказаць, нялёгкая справа перабудовы,— горача выгукнуў Уюнок, даўні сельповец.— I не саромейцеся, і не сумнявайцеся.

Антон Рыгоравіч засяроджана зморшчыў лоб:

— Так і быць.— Ён зацягнуўся цыгарэтай, думкай зазірнуў у сваё незасмужанае будучае і… рушыў у цэнтральны магазін. Там паглядзеў выкладку тавараў, далікатна пажурыў прадаўцоў, што не адчуваецца ў магазіне сучаснай гандлёвай эстэтыкі, і лагодна, хіба што з нейкім ледзь улоўным таямнічым прыціскам, спытаў у загадчыка магазіна:

— Дзе, шаноўны, захоўваеш паявыя, што днямі назбіраў?

Загадчык магазіна, лысагаловы мацак з прозвішчам, якое цяжка вымаўляецца, бліснуў залатымі каронкамі:

— Вам, Антон Рыгоравіч, лешп пяцёркамі ці дзесяткамі?

Бародаўка зашамацеў купюрамі: грошы, як вядома, любяць, каб іх лічылі. I пяцёркі, і гэтыя во чырвоненькія.

Потым ён у парадку знаёмства з кадрамі завітаў ва ўсе магазіны. Здароўкаўся, моцна паціскаючы рукі сваім новым падначаленым, і паблажліва жартаваў:

— У народзе кажуць: з прадаўцоў па нітцы — старшыні касцюм. Хе-хе…

Праз тыдзень у сяброўскім застоллі ён прыязней, чым заўсёды, усміхаўся свайму намесніку Уюнку:

— Як думаеш, калега, жыўнасць у вясковай гаспадарцы — лішняя ці не?

— Лішняя толькі скула ў баку,— падміргнуў маленькім вокам Уюнок.

— Трапны адказ! — пахваліў Антон Рыгоравіч кемлівага намесніка.

На другі дзень Бародаўка, падпісаўшы паперы, якія паднёс галоўны бухгалтар Паўзунок, дружалюбна ўзяў яго за локаць.

— 3 дакументацыяй, пільны страж уліку, як у нас — парадак?

Паўзунок пачцівым паклонам схіліў галаву:

— Поўны. Парсюк, якога адкармілі ў падсобнай гаспадарды, гэтае самае, загнууся. Акт я падшыў ужо куды трэба.

у душэўных размовах Антон Рыгоравіч хаўруснікаў «браткамі».

Быў час, калі Бародаўка спытаў у сябе: «Ці правільна ты, Антон Рыгоравіч, жывеш?». Прыслухаўся — сумленне маўчала. I ён весела загаварыў да намесніка:

— Цябе, дарагі Уюнок, не цягне на якую-небудзь культурную размову? — Тузануў пярэсты шырокі гальштук.— Што мы ўсё то пра свіней, то пра камбікорм… Давай лепш пра «Жыгулі» пагаворым.

— Можна і пра гараж заадно,— з гатоўнасцю адгукнуўся Уюнок.

— Пра гараж потым, не ўсё адразу.

Іхнюю даверлівую гаворку перапынілі крокі ў калідоры. У пакой ускочыў натапыраны, нефармальнага выгляду юнак з чамаданчыкам-«дыпламатам». I ад парога:

— Рэвізія!

«Ну што, хлапец, улезе ў твой «дыпламат»? — пасміхнуўся сам сабе Бародаўка.— Ладна, знойдзем табе якую кайстру».

Пашамацеўшы дзень пры дні бухгалтарскімі паперамі, рэвізор глыбокадумна спытаў у Антона Рыгоравіча:

— Колькі, грамадзянін Бародаўка, трэба мець чалавеку грошай, каб зразумець, што не ў грашах шчасце? — I раптам раўнуў на Уюнка, Паўзунка і загадчыка магазіна з прозвішчам, якое цяжка вымаўляецца:

— А вы, саўдзельнікі!.. Ды я вас усіх у каталажку!

Ад яго грамавога голасу тоненька зазвінелі крышталікі на люстры.

— Ага, саўдзельнікі,— плаксіва заенчылі «браткі».— Дык ён жа!..

— Паспрабаваў бы не даць табе,— віскліва накінуўся на Бародаўку Уюнок, — калаіцў бы, хапуга, як тую грушу!

— Душу выкалаціў бы,— ціснучыся да Уюнка бліжэй, засіпеў Паўзунок.

— Разбойнік з вялікай дарогі! — пагрозліва набычыўся загадчык магазіна з прозвішчам, якое цяжка вымаўляецца.— У каталажку цябе!

— Што-о?! Ды я вас, шакалаў, усіх зараз!..— ускінуў угору магутныя кулакі Бародаўка.

Рэвізор зайцам сігануў да дзвярэй.

У наступны момант усе замерлі. Пад акном спынілася машына — з сіняй паласой на дзверцах кабіны. 3 яе выйшлі… чацвёра.

— Каюк,— безнадзейна махнуў рукой Бародаўка.— Раптам ён глыбокім уздыхам глынуў паветра і прачула сыпануў: — Браткі, каяцца трэба! Дружна, усім разам. Правільна, злачынцы мы, перавыхоўваць нас, нягоднікаў, трэба!..