Выбрать главу

Ну, вы толькі падумайце, таварыш рэдактар! Адкуль яно, такое нахабства? Ці то даюць аб сабе ведаць хібы па лініі выхавання, ці мо, даруйце за грубасць, ад разумовай слабасці яно? Многа ёсць у нас яшчэ розных бескультурных хамаў і нахабнікаў. Дык іх жа выхоўваць трэба. Усім, вядома, свой розум не ўкладзеш, але ўкладваць неабходна. Мы ж — сейбіты культуры. Так што — карэспаддэнта высылайце, будзем разам наводзіць парадак. А не — вышэй сігналізую. Я чалавек з пазіцыяй, за сваё пастаяць магу».

Яўсей Кірылавіч пашкроб канцом самапіскі брыво, падумаў і таропка закончыў допіс: «Толькі няхай прыязджае паміж пятнаццаццю і шаснаццаццю гадзінамі. Мае партнёры ў гэты час спяць, і я вольны ад культурнага занятку».

Колькі хвілін Яўсей Кірылавіч цешыўся ўсведамленнем сумленна выкананага абавязку. 3 асалодай зацягваўся дымам. Раптам спахапіўся, зірнуў на гадзіннік. Грукнуў кулаком у тонкую перагародку да суседзяў:

— Эй вы, бегемоты! Хопіць дрыхнуць, карты заплеснеюць? У альтанку!

І энергічна тыцнуў цыгарэтай у стол.

НА ПАЛЯВАННІ

Стаяў ціхі жнівеньскі нядвячорак. Даўно пачынаючы паэт Цімох Узвейка і крытык Мікола Барок пасля нялёгкай сваёй працы вырашылі папаляваць на качак. Для разнастайнасці, як сказаў Узвейка. Былі яны дружбакамі і вялікімі аматарамі прыроды. Па дарозе да плёса сябры ўсмак паспрачаліся па вострых пытаннях аховы флоры і фаўны. А што больш рабіць было? Трэба ж неяк бавіць час.

Але ж паспрабуй адразу адключыцца ад прадмета спрэчкі, калі ты заклапочаны праблемамі, якія цікавяць усё чалавецтва!

Стомленыя, са срэльбамі напагатове, яны ўкрадліва сунуліся па прыбярэжным зарасніку. Ціха шамацеў чарот, і ў Цімоха ў галаве, здавалася яму, таксама нешта шамацела. Ён не адразу зразумеў, што гэта надакучліва пляліся новыя сатырычныя рыфмы пра браканьераў. «Во прычапіліся, не раўнуючы, як гэтыя назолы — камары, — сярдзіта падумаў ён. — Дык жа ад камароў хоць адмахнуцца можна. А тут — і на паляванні няма ўгамону беднай галаве».

Крытыку ў сваю чаргу дакучалі нейкія няпэўныя трывожныя прадчуванні, і ён, каб вызваліць душу ад гэтага цяжару, у філасофскім роздуме забубнеў басам:

— Клопат, браце, наш вечны спадарожнік. Ён і рухае нас наперад у жыцці і сілы адбірае. Але дзе ж тыя нягодніцы-качкі папрытойваліся?

Узвейка толькі хацеў павесіць на плячо стрэльбу і выцягнуць з кішэні блакнот, каб нешта запісаць, як нечакана, напалоханы голасам Барка, над плёсам узвіўся адзінокі чырок.

— Ба-бах! — пекануў Цімох дуплетам.

Качка кульнулася ў паветры, а Узвейка раптам кінуў стрэльбу, схапіўся за галаву.

— Ай-я-яй! Што ж нарабіў!

— Чырка пашкадаваў? — Доўгі твар Міколы, здавалася, яшчэ больш выцягнуўся ў здзіўленні.

Цімоха калаціла быццам у ліхаманцы.

— Хай ён гарам гарыць, чырок гэты, — закрычаў як не ў памяці ён.— Верш сажраў, драпежнік пракляты!

— Ты што? — Барок пакруціў пальцам ля скроні.

— Што, што... Памятаеш, надоечы я атрымаў ганарар за верш, які ты так расхваліў учора ў газеце? Дык схаваў яго ад жонкі ў рулю стрэльбы, і во мазгі высахлі ад гэтай паэзіі…

Барок таксама тузануўся ўвесь, роспачна і з’едліаа ўсміхнуўся:

— Дык навошта хаваеш? Ці ў цябе сяброў няма?

Узвейку падмывала нейкім чынам спагнаць сааю злосць. Яму страшэнна захацелася абязвечыць дружбака якім-небудзь крыўдлівым словам, але ён не мог дазволіць сабе такой раскошы — інтэлігентны чалавек. I ён, падрабляючыся пад басісты голас, перадражніў Міколу:

— «Клопат — наш вечны спадарожнік…» Знайшоў час філасофію разаодзіць. Каб не забухаў, як у бочку, дык мізэрны той чырок так і сядзеў бы ў чароце.

Потым Цімох адшукаў чырка, грэбліва, двума пальцамі ўзяў яго за шыю і прывязаў да рэменя.

3 неба не падаў, не сеяўся, а як бы туманам асядаў драбнюткі дождж. Паляўнічыя не звярталі на яго ўвагі, моўчкі тэпалі наўкруг плёса. Каля чэзлай бярозкі, пад якой урос у зямлю лабаты валун, яны спыніліся адпачыць. Ды тут паляўнічы лёс зноў паслаў ім удачу.

3 блізкага заліўчыка з вясёлым краканнем узняўся крыжак. Шпарка трапечучы крыламі, ён нізка ляцеў над плёсам. Барок ускінуў бярданку, паймаў яго на мушку. Цімоху ўжо бачылася, як зараз качка пачне падаць, але Мікола раптам шалёна апусціў стрэльбу, стаў ліхаманкава зазіраць у рулю. А ў наступны момант далёка над плёсам паляцеў яго бядотны лямант:

— Ай-я-яй!

— Ты што? — здзіўлена выпучыў вочы Узвейка.

— Ганарар!.. Ды што гэта такое? Вар’яцтва нейкае находзіць! Я ж яго за той артыкул, у якім пахваліў твой верш, яшчэ не атрымаў! А што памроілася! — Барок павесіў стрэльбу на плячо, зноў зняў. — От так яно: забіваеш, тлуміш галаву, каб перакананым крытычным словам хоць крыху адбяліць нейкай зашмальцаванае, рыфмаванае шмоцце, а потым — бачыш? Потым сам як не ў памяці ходзіш, — прабубнеў не дужа ветла. — Такога крыжака ўпусціў!..