Выбрать главу

ДАЙДЖЭСТ

Яны адпачывалі. Сядзелі ў скверы на лаўцы, размаўлялі пра жыццё-быццё. Малады кучаравы клянок, які выстаяў у спякоту, ціха шамацеў ім зялёнай лістотаю.

— Пытаеш, чаму ў нас кругом рэзрух такі? Калёсы нашы зусім расхлябаліся, — гаварыў Вайцёнак, шкрабаючы пальцам скроню. — Атосы трэба падцягваць.

— Ыгы, варта нам дзейнічаць папулісцкім кансенсумам, — згадзіўся Зыбайла.

— Але ж для гэтага патрэбен добры завадатар. Не леташак нейкі, канечне, а дужы, дзябёлы сяголетак.

Зыбайла згодна кіўнуў галавой, ляпнуў далоняй па калене.

— Плюралізм трэба разварушыць як след, плюралізм. Інакш нічога не будзе.

— Дык што, калі зборня наша — адзін у лес, другі па дровы.

Ціўкнула маладая галка. Яны задралі галовы.

— У некаторых — дык і голасу, як у гэтай пігаліцы, — працягваў Вайцёнак. — А дзяруцца.

— Менеджэраў з сябе корчаць.

— Не, хопіць балбатні. Настаў час рашуча ставіць высокі моцны сцежар.

— Ага, не балбатаць, а шукаць і знаходзіць. Дайджэст!

— Дайджэст, — паўтарыў Вайцёнак і спахапіўся. — А што яно абазначае, гэтае слова?

— Ды хто яго ведае? У газетах пішуць, па радыё гавораць, дык і я гавару. — Зыбайла плюскаў вачамі, нібы падміргваў. — Мода, брат, — не толькі жанчынам па вуліцах у панталонах хадзіць…

Маладая галка прарэзліва вссела ціўкнула і залапатала крыллем.

ДУГА 3 БАНЬКАЙ

Маладзіковы вечар непаспешліва апусціўся на зямлю. Сябры па сваёй суботняй традыцыі селі за карты. Балабуцька растасаваў калоду, пахваліўся Ганцэвічу:

— Заўтра, панімаіш, буду выступаць у Доме настаўніка. На круглым стале «Гаворым па беларуску».

— «Гаварым па-беларуску», а сам — «панімаіш».

— Адвыкну, не ўсе адразу. Закон дае мне на гэта яшчэ сем гадоў.

Ганцэвіч пакрыў піковага туза казырнай шохай, хітра прыжмурыў зеленаватае вока:

— Нешта ты зачасціў на розныя зборышчы. На адкрыцці выстаўкі авангардыстаў выступаў, на вечарыне філатэлістаў, паведамлялі ў друку, грукатаў палымянай прамоваю. Яшчэ, здаецца, юбіляра нейкага, ці то фізіка, ці хіміка вітаў... Такі ты ва ўсім спецыяліст?

Балабуцька рэзнуў з-за вуха бубновым валетам.

— Хамут без лямца, ды дуга з банькай... Папулярнасць, панімаіш, абавязвае.

— Надзьмулася імя? — тоўстым вуснам Гянцэвіча, відаць было, хацелася ўсміхнуцца, і ён сціснуў іх, крутнуў галавой. Але Балабуцькя заўважыў на яго твары непрыхаваны скепсіс.

— А цябе завідкі бяруць? Што ты трясеш грывай, нібы мух адганяеш?

Гянцэвіч не стрымаў усмешку:

— Прыгадаў, як называў такіх мой дзед.

— А-я, памятаю твайго дзеда, пямятяю. Пекныя вусікі, сівая бародка клінком… Інтэлігентны і разумны быў чалавек. Ну-ну, дык як ён называў?

— Пад кожную бочку шпунт.

— О! Кажу ж — у разумнай галаве мудрасць жыве! Правільна, адзін шпунт для ўсіх бочак. Незамянімы, панімаіш, — выпнуў грудзі Балабуцька. Пявярнуўшы вочы да акна, ён шчасліва ўсміхнуўся — дзесьці там пабачыў нейкую зачараваную яго красамоўствам зборню.

Ганцэвіч тым часам неўпрыкмет савануў у адбой сямёрку хрэсцяў і вышмаргнуў адтуль чырвовую даму.

— Ну, сябра, галава ў цабе, як у Гегеля! Памры, Шушкевіч з Пазьняком — лепш не скажуць! Дуга з банькай!

ЮБІЛЕЙНЫ ТОРТ

Шчасліўчыкам што! Яны салодка п’юць ды ядуць і шчаслівыя сны бачаць. А тут такі кашмяр наваліўся — аж не здыхацца было.

Не, дзея адбывалася не ва ўбогім шалашы, як у сне пушкінскай Таццяны, я ў шыкарнай зале Дома літаратара, і былі там не страшыдлы з рагамі, з петушынымі галовамі, а прыстойныя людзі. Усе тякія паважныя, урачыстыя… Дзіва што — юбілей калегі адзначалі!

Як тыя матылькі, пырхалі туды-сюды афіцыянткі, разносілі стравы. Каля цэнтральнага стала, асновы літары «п», сышліся карыфеі, услаўленыя высокімі ўрадавымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. Нецярпліва чакалі прыязнага «запрашаю» і разумна, разважліва перамауляліся. Праблем жа ў жыцці — поўны воз. Дык яны скажуць, што і ўпотай востра зірк адзін на аднаго: а што ў цябе, хітрая ліса, у галаве?.. Ды дужа яны, мусіць, былі згаладалыя цяперашнім перабудовачным часам. То той, то другі крадком падчэпіць відэльцам скрылёк кілбасы, адкусіць бутэрброда з ікрой, укіне ў рот масліну...

Праз сон я выразна адчуў, што мне стала сорамна за сябе: паклёп на людзей сню. Ну ці ж яны, лаўрэаты і заслужаныя, стануць вырабляць такое?.. Дык не, во трэба ж было сплесціся!

Афіцыянткі тым часам талакой унеслі і паставілі на аснову літары «п» вялізны, амаль на ўвесь стол, торт. На бліскучай ружова-жоўтай скарынцы прыгожа, каліграфічна было выпечана: «Дарагому юбіляру ад усіх выдавецтваў, рэдакцый газет і часопісаў». «О, то гэ-та ж мне!» — як ні вылузнуўся я са скуры ад нечаканай радасці. Аж слінкі пацяклі ў мяне, як у таго Тараса на Парнасе, і забурчала ў жываце.