Сэнс з’едлівых Міколавых слоў толькі слізгануў дзесьці ва ўсведамленні Узвейкі: «Намякае, шмоцце — гэта, значыцца, мае вершы». Больш ён не звяртаў увагі на зазлаваўшага сябра, вадзіў рукой па слізкім халаднаватым пер’і чырка і думаў пра сваё: «Не, трэба мяняць схованку. Дык жа паспрабуй знайсці яе, новую ды надзейную, калі ўжо самыя патаемныя раскрыла пільнае жончына вока! Хіба што ў пыласос? Не затаўхаеш жа грошы ў пральную машыну альбо ў выхлапную трубу «Запарожца».
Думка гэтая неяк дзіўна, не раўнуючы, бы той клоун у цырку, крутанулася і неспадзявана — зарыфмавалася. Узвейка выцягнуў доўгую шыю, як бы прыслухоўваўся да сваёй ідэі. Адчуў таксама — падалося, што і Барок у гэты момант вырашае штосьці дужа патрэбнае яму. Можа, нават, яны думаюць пра адно? Ён абрадавана схапіў Міколу за руку — паслухай, калі так! Бліснуў вачамі і прадэкламаваў:
Пральная машына размочыць, зжуе.
«Заларожац» чмыхне, выхлапам садзьме.
Барок пакруціў галавой, быццам штосьці муляла яму тоўсты карак.
— Што ж, можна сказаць, трапна, думка ёсць. — Паблажліва паляпаў Цімоха па плячы. — Адчуваецца — з падтэкстам радкі. У паэму лягуць? — Мікола паскроб за вухам. Ён ужо ўзяў сябе ў рукі і стараўся гаварыць упэўнена, з падкрэсленай годнасцю. — От 6ачыш, у цябе паэма, як той казаў, нараджаецца, а ў мяне ўжо, можна сказаць, гатоаы пачатак ліцэнзіі. Цьфу ты, што гэта я— рэцэнзіі на тваю новую паэму. Калі паэзія таленавітая, ано, каб ты ведаў, і нашаму брату, крытыку, лёгка пераконваць у гэтым чытача.
На Кучаравую гару, у свае ўтульныя дачы, яны вярталіся задумліва маўклівыя. Барок, высокі, мажны, сунуўся, як глыба, уставіўшыся нерухомымі вачамі ў сіні прыцемак. Шчуплы Узвейка, шпарка тэпаючы кяроткімі нагамі побач, раз-пораз паварочваўся да яго, стараўся зазірнуць у твар. Раптам ён цяжка уздыхнуў, з адчаем зноў схапіў Барка за руку:
— Можа ты, Мікола, знайшоў якую новую схованку, а? Дык будзь сябрам — падзяліся сакрэтам.
ПАРАЗУМЕЛІСЯ
У нядзелю раніцай мы з жонкай паспрачаліся. Ну дзе тут сцерпіш? Напярэдадні цвёрда дамовіліся, я намазаў лыжы, падрыхтаваў рукзак, а яна — адбой. Нешта, кажа, паясніцу ламанула, каб горай не было.
— Не прыслухоўвайся вельмі, на свежым паветры адпусціць, — спакойна пачаў я пераконваць яе, а ў самаго тым часам быццам сапраўды нешта ламанула ў сярэдяне. У каторы раз ужо так: прыдумае што-небудзь, і хоць ты вару тады пад яе падлі. — Зноў жа — прыгажосць якая, — працягваў я. — Памятаеш, як у Пушкіна: «Под голубыми небесами…»
— Паслухай, лірык, от прастудзішся альбо скруціш галаву — ці ўспомніш ты тады пра «голубые небеса», — перапыніла яна мяне насмешліва.
— Лежань, — кінуў я ёй сцішана. Схапіў лыжы і бразнуў дзвярамі.
Вярнуўся дадому пад вечар.
— Хараство якое! Снег, Анютка, як дробнымі зорачкамі пасыпан. А паветра — бальзам. I без падзей не абышлося.
— Жонку адну на цэлы дзень пакінуў, а сам дзіцячымі забавамі цешыцца, — абарвала яна маю гяворку.
— Паслухай, Анютка, што далей было. На першым жа кіламетры пакаўзнуўся ў выбоіне і чую — трэсь! Канец лыжы адкалоў.
— Ой і добра! — Жонка задаволена расцягнула напамаджаныя вусны. — Шкада толькі, што не напалам трэснула.
Словы яе ў адно вуха ўляцелі мне, з другога вылецелі.
— Потым з гары мчаўся, ды так рэзнуўся — аж іскры з вачэй пасыпаліся.
— Так табе і трэба, бесталковаму. Можа, паразумнееш.
— Толькі от рукавіцы згубіў, што ты звязала. Ну, ды ладна — такая страта…
— Няхай бы ўжо і новая шапка ў снег звалілася.
Я сеў побач з жонкай на канапе.
— Далей было яшчэ цікавейшае. 3 жанчынай адной пазнаёміўся. 3 гары з’язджалі і сутыкнуліся. Ды так лоўка кульнуліся ў снег! А смех у яе — як званочак.
— Не надаражайся, мяне гэтыя кепікі зусім не кранаюць, — прытворна абыякава адказала жонка.
А я працягваў:
— У наступны выхадны зноў, казала, выйдзе на лыжню. Хоць завея, хоць мароз будзе — ні на што не паглядзіць.
Анюта ўстала з канапы, пайшла на кухню.
Увесь тыдзень яна потым пілавала мяне за рукавічкі. У нядзелю, калі я моўчкі пачаў апранаць лыжны касцюм, жонка, таксама моўчкі, прынесла з кладоўкі свае лыжы.
— Што, любая, рукавічкі шукаць збіраешся? — не стрываў я і кальнуў яе.
Яна адказала мне ў тон:
— Не, даражэнькі, пайду пагляджу на тое месца, дзе ў цябе іскры з вачэй пасыпаліся. А заадно і званочак паслухаю…
КАБ СПАЛАСЯ
У магазіне было тлумна. Муж і жонка Падалецкія павольна прасоўваліся ўздоўж прылаўка, прыглядваліся да стракатых статуэтак. Яны збіраліся на імяніны да сваёй прыяцелькі Алы Марцынюк — касіркі швейнага атэлье.