Выбрать главу

Між іншым, пасля, працуючы з табой побач, я прывык па выразу твару беспамылкова ўгадваць тваё ўражанне ад чыіх-небудзь вершаў, якія ты чытаў у маёй прысутнасці.

Для мяне, дружа, асабліва дорага была заўсёды твая бескампрамісная думка пра паэзію, пра вершы сяброў.

Наогул, пра паэзію гаварыць навучыліся многія... На нашай памяці ўжо каго толькі не назы­вал! паслядоўнікам Маякоўскага! Дзе тыя паслядоўнікі?.. Дзе іх вершы і паэмы?

А вось пра сапраўдны ўплыў вялікага савецкага паэта менавіта на тваю творчасць — пачынаючы ад актыўнай грамадзянскай пазіцыі агітацыйна-лірычнага верша і канчаючы змястоўнымі сэнсавымі рыфмамі — за выключэннем сяго-таго з крытыкаў у нас дома, ва ўсесаюзным друку не было сказана нічога.

Больш таго, многія аматары ўсесаюзнай паэзіі нават не падазраюць, што на Беларусі працуе паэт, у глыбока нацыянальнай творчасці якога, як ні ў каго з іншых савецкіх паэтаў, цікава спалучаецца разам гейнэўская іронія, гіпербалічная эмацыянальнасць Маякоўскага, святлоўскае ўменне змякчаць пафас добраю ўсмешкай.

У вайну ты расказваў, што, калі ў вока снай­пера «чорны гад паўзе з кустоў», то «ўмомант вейкі, быццам абцугі», заціскаюць гадзюку...

Дык у снайпера ж — аптычны прыцэл! А ў цябе — толькі чуйны слых ды пільны зрок... Але сваім зрокам нават пры святле маланак ты выхопліваеш са змроку бюракратаў, кар’ерыстау, прыстасаванцаў і дакладным словам, як трапнай куляй, ложыш іх напавал.

У жыцці добра адчуваць поплеч твой локаць, бо надзейна ведаеш, што ты, як герой аднайменнага верша, у наступленні за агульную справу, калі спатрэбіцца, ляжаш «на змяіныя скруткі дро­ту», каб праз яго, па тваёй сйіне, прайшлі да мэты тыя, хто ідзе побач...

Я нярэдка звяртаўся да цябе за парадай, паказваў дзесяткі вершаў... Ты сур’ёзна і шчыра, нічога не ўтойваючы, гаварыў праўду ў вочы, тое, што думаеш, што адчуваеш... Гэтая рыса твайго характару мяне кранала і расчульвала...

Вядома, кожнага маладога заўсёды абрадуе і ўзрушыць падтрымка майстра, а тым больш калі пра першы зборнік вершаў пачаткоўца піша адзін з яго любімых паэтаў.

Даруй, што да гэтага часу я не выказаў табе бязмежную ўдзячнасць за словы тваёй спагадлівасці, падтрымкі і адабрэння.

Разумеет, часам неяк дзіўна бывае ў жыцці... Я ведаю, што ты сябра, але не забываю, што ты — паэт, перад паэзіяй якога гатоў маліцца...

Чаму?.. За што?

Па-першае, таму, што твая паэзія перад маімі юнацкімі вачыма зазіхцела, «як жэмчугам акроплены мурог». Потым увесь час само жыццё так шліфавала гэты жэмчуг, што ён зырка заіскрыўся ўсімі гранямі і адценнямі.Па-другое, таму, што я змалку прычасціўся тым прыгожым пісьменствам, якому ўласціва грамадзянскасць...

А твая паэзія заўсёды была сучаснай, надзённай у самым лепшым сэнсе гэтага слова. Мабыць, ад прыроды ў цябе аголеныя карэньчыкі нерваў, бо яны вельмі чуйна рэагуюдь на ўсё навакольнае.

Хораша адчуваеш сябе побач з табой у жыцці, лёгка працавалася на чале з табой у «ЛіМе» і ў «Маладосці»... Праўда, толькі страшнавата было пісаць вершы... Але затое не адчуваў сябе падначаленым.

Сказаць табе вусна ўсё гэта я не здолеў бы... Таму пішу ліст, бо разумею, што чалавек не па­вшей саромецца гаварыць прыемнае людзям...

Сардэчна віншую цябе з тваім шасцідзесяцігоддзем!..

Зычу табе добрага здароўя!.. А новыя выдатныя вершы ты напішаш і без маіх пажаданняў...

Горача, па-сяброўску абдымаю цябе, дарагі дружа!

Мікола Аўрамчык

1977

НАШЫ ВАНДРОЎКІ

Кожны раз, калі мой позірк затрымліваецца на высокай, празрыстай, а ўверсе — зеленаватай вазе, я ўспамінаю Івана... Яны з Ліляй прынеслі гэты падарунак на наша паслястудэнцкае наваселле. Крохкая шкляная рэч змяніла некалькі прытулкаў, не разбілася пры пераездах.

А Івана ўжо няма...

Мне ён запомніўся па дзвюх даваенных публікацыях. Як і ўсе пачаткоўцы, вершы якіх паяўляюцца ў газетах, я зацікаўлена звяртаў увагу на кожнае новае імя ў друку. Помню, яго першы верш быў падпісаны прозвішчам Мелеш.

Пасля вайны я спытаўся ў Івана, чаму ён змяніў апошнюю літару ў сваім прозвішчы?

Ён, усміхаючыся, адказаў:

— Пачынаючаму трэба разборчыва пісаць прозвішча пад сваім творам.

Пазнаёміліся мы ў першы пасляваенны год. Іван вучыўся тады ў аспірантуры і працаваў літсупрацоўнікам у «Полымі». А неўзабаве пакінуў рэдакцыю і стаў выкладчыкам універсітэта.

Я вучыўся ва універсітэце. Мы часта сустракаліся, хутка зблізіліся: лёгка і проста сыходзіліся пасля вайны, пачынаючыя, людзі аднаго ўзросту, былыя франтавікі.