Кожны раз, калі мы пад'язджалі да Калінкавіч, я заўважаў, як святлее ягоны твар. I замест таго каб з Калінкавіч ехаць карацейшай дарогай,
ён рабіў кругаля. Мінаў паваротку на Хойнікі, за якіх-небудзь шэсць кіламетраў ад яе пераязджаў мост праз раку і міма аўтастанцыі выязджаў на плошчу Леніна ў Мазыры. На ёй, каля школы, у якой калісьці вучылася Вера Харужая, пакідаў машыну і вёў мяне да Прыпяці. Некалькі хвілін стаяў моўчкі, аглядаючы на супрацьлеглым беразе пясчаныя пляжы з кустам! лазы.
— Недалёка, на Прыпяці, ёсць знаёмы... Запрашае пажыць у яго тыдзень-другі... А я і на дзень ніяк не выберуся...— аднойчы прызнаўся ён.
Потым вёў мяне па Савецкай вуліцы, між старых двухпавярховых дамоў, першыя паверхі якіх — з цэглы, а другія — драўляныя з прыгожай разьбой пад дахам і на вокнах. Заводзіў на крыты рынак і вадзіў паміж сталамі, заваленымі садавінай і гароднінай. Пасля ўзбіраліся на тару. Паказваючы рукой на Мазыр, які адсюль увесь відзён як на далоні, з узгоркамі і ярамі, ён задаволена пытаўся:
— Ну, як?!
Ягоны твар свяціўея ўсмешкаю.
Толькі пасля гэтага мы вярталіся па шашы назад да хойніцкай павароткі і ўжо накіроўваліся да ягоных родных мясцін. Там Іван паўтараў адзін і той жа рытуал. Спачатку мы прыязджалі ў Глінішчы. Спыняліся каля калгаснай канторы. Іван па некалькі гадзін прастойваў з землякамі, распытваючыся ў іх пра жыццё-быццё, пра ўраджай. Параўноўваў, як з гэтым справа ў тых гаспадарках, адкуль мы едзем... Цікавіўся ў старшыні, што чуваць пра будаўніцтва школы. Потым мы ехалі за вёску, дзе па калена выраслі травы на асушаным балоце, ка ля страшнага «вока». Гэта сюды ў роспачы гірыбегла калісьці прыбітая горам Хадоська, збіраючыся налажыць на сябе рукі.— Не высыхае? — спытаўся Іван.
— Не,— адказаў старшыня.— Часам як не ўпільнуеш якую жывёліну, дык потым рады не дасі... Гуртам ледзь-ледзь выцягнем...
Пасля мы выязджалі на вясковую вуліцу, спыняючыся перад яго бацькоўскай хатай. Аднойчы зайшлі ў яе. Нас запрасілі за стол. Краем вока я назіраў, як Іван хвалюецца... Ён разгублена падзякаваў за запрашэнне і, аднекваючыся, выйшаў на двор.
Ад хаты мы пад’язджалі да могілак. Моўчкі спыняліся над дзвюма магіламі — ягонай дванаццацігадовай сястры і маці. I пасля гэтага, міма Алексічаў, ехалі ў Каранеўку. Першы раз, калі ўз’ехалі на грэблю, што злучае Алексічы з Каранеўкай, Іван зазначыў:
— Вось тая грэбля, якую будавалі куранёўцы.
***
I вось я зноў у Глінішчах. Толькі ўжо без Івана. Ад старой калгаснай канторы паварочваю ў завулак. Цяпер тут узвышаецца трохпавярховая школа імя Івана Мележа. Непадалёк ад яе — Дом культуры, а крыху далей — новае двухпавярховае праўленне калгаса «Ленінскі шлях». Усе тры будынкі з белай сілікатнай цэглы.
3 нейкім душэўным трапятаннем уваходжу ў школу. Тут пануе цішыня. Ідуць заняткі. На калідоры няма нікога. Заходжу ў настаўніцкую і, вітаючыся, знаёмлюся з адзіным чалавекам, які толькі што перагортваў за сталом нейкія паперы.
— Бондар, Васіль Андрэевіч,— адказвае ён і прызнаецца: — А я вас адразу ж пазнаў... Вы з Іванам Паўлавічам заходзілі аднойчы ў маю хату...
I, трошкі збянтэжыўшыся, удакладняе:
— У бацькоўскую хату Івана Паўлавіча... Мы — сваякі... Мой дзед па маці і Іванаў бацька — родныя браты...
Узрадаваны, я прызнаўся, што наважыў аб’ехаць мясціны, па якіх вазіў мяне Іван. Хачу зноў пабачыць людзей, з якімі тады сустракаліся...
Васіль Андрэевіч паказаў мемарыяльны пакой Івана Мележа ў школе. На сценах вісяць фотаздымкі, на паліцах расстаўлены кнігі... 3 хваляваннем я надпісаў сваё «Выбранае», на гэты раз ужо не сябру, а бібліятэцы ягонага музея... I зрабіў запіс у кнізе наведвальнікаў...
— А як бы з'ездзіць у Каранеўку? — спытаўся ў завуча.
— Гэта мы зараз...— адказаў Васіль Андрэевіч.— Толькі на легкавушцы туды не праедзеце...
Ён спачатку пазваніў старшыні калгаса, а потым сам пайшоў да яго... Вярнуўся разгублены.
— Давядзецца пачакаць... «Казла» няма пад рукамі... Ёсць дэзінфекцыйная аўтамашына... Дык на ёй жа нязручна ехаць...
— Чаму?.. Паеду, Васіль Андрэевіч...
Гадоў дзесяць таму назад Іван вазіў мяне па
глыбінных палескіх мясцінах на райвыканкомаўскім «казле». У дрымучым лесе, сярод сыпучага пяску нечакана сапсавалася машына. Мы не ведал!, што рабіць. Паявіўся лесавоз з бярвеннем. Я спыніў яго і папрасіў шафёра вывезці нас куды-небудзь з гэтай глушы. Іван, разгублены, не разумеў, як мы паедзем. Я ўгаварыў яго сесці ў кабіну, а сам залез на бярвенні. Шафёр даў мне падаслаць ватоўку, каб я не запэцкаўся смалой. Праз кожныя два-тры кіламетры Іван спыняў лесавоз, вылазіў з кабіны і вінавата пытаўся, як я сябе адчуваю. Смеючыся, я сказаў яму: