— A-а, вось што!..— усміхнуўся я і супакоіў:
— Ён ваш пачэсны госць!.. Дык вы і паводзьце сябе як гаспадары!
Забягаючы наперад, скажу, што ў далейшым у раённых кіраўнікоў тут склаліся шчырыя, таварыскія адносіны са сваім депутатам. Пазней Іван вазіў мяне па гаспадарках гэтага, як я жартаваў, прапахлага мятай, раёна (нямала саўгасаў у ім занята вырошчваннем мяты)...
Назаўтра хлебаробы калгаса імя Леніна вылучылі Івана кандыдатам у дэпутаты. Старшыня Уладзімір Іосіфавіч Кулак падрыхтаваў пад дубам! на беразе Пцічы абед з рыбацкай юшкай...
Спачатку Іван быў у захапленні ад прозвішча старшыні калгаса. Дружалюбна пацвельваў:
— Савецкі кулак! Калгасны гаспадар!..
Потым неяк задумаўся, спахмурнеў. Аказала
ся, раней дэпутатам тут быу сам старшыня.
I трэба было бачыць збоку, як два гэтыя палешукі, няёмка адчуваючы сябе адзін перад адным, імкнуліся паразумецца...
***
Я прыехаў у Петрыкаў уначы. I не заплюшчыў вачэй у гасцініцы. Устаў з ложка, як толькі развіднела. Выйшаў на ганак. Агледзеўся. Усё здалося такім знаёмым... Колькі разоў мы з Іванам спыняліся ў гэтай гасцініцы, на другім паверсе! Проста з ганка пратаптанай сцяжынай ішлі у суседні двухпавярховы дом — райком партыі. Ён у цяністым яблыневым садзе, які акружаюць даўнія акацыі. Зайсці б як калісьці, пагутарыць сазнаёмымі людзьмі!.. А можа, ніхто з іх цяпер не працуе тут?
Да дзевяці гадзін праблукаў па гарадку. Пайшоў у рэдакцыю. Толькі падышоў да ганка, як чую, ззаду аклікае жанчына:
— Добрай раніцы! Я пазнала вас здалёку...
Гэта намеснік рэдактара раённай газеты Эся
Барысаўна Шыфман. Яна была даверанай асобай Івана Мележа, калі яго вылучалі кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР.
— Вы не ўяўляеце, як я хвалявалася тады! А Іван Паўлавіч аказаўся такім простым чалавекам!.. Як сардэчна і шчыра дзякаваў ён мне за тое выступление!
Ад яе я даведаўся, што са знаёмых сакратароў райкома партыі па-ранейшаму працуе толькі адзін Савянок. Мне захацелася яго наведаць.
Я заўважыў, што ў Івана Мележа было нейкае асаблівае стаўленне да яго. Можа, Іван сімпатызаваў яму, што Савянок ягоны зямляк, з аднаго раёна. А можа, малады чалавек выклікаў у Івана ўспаміны пра юнацкую працу ў райкоме камсамола.
На калідоры ў райкоме мітусіліся людзі ў рабочым адзенні. Яны сабраліся ў ад’езд — капаць бульбу.
Я зайшоў да Савянка. Пасядзелі, пагаварылі. Сцяпан Васільевіч успамінаў пра Івана Мележа з нейкай асаблівай цеплынёй і спагадаю. Я заўважыў у ягоных валасах сівізну...
Развітваючыся, я папрасіў прабачэння за тое, што адарваў некалькі хвілін дарагога часу.
Прыйшоў на кручу. Пастаяў пад клёнамі каля помніка дзеду Талашу. Міма яго родных Навасёлкаў мы з Іванам калісьці не раз праязджалі на быстраходным катэры.
Праз вулачку, якая спускаецца ўніз па яры, перабраўся на другую кручу, дзе ўзвышаецца Дом культуры, у якім Івана вылучалі кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР.
Пасядзеў на лаве пад старымі таполямі. Угледзеўся ўдалячынь... I толькі цяпер зразумеў, чаму менавіта сюды Іван прыходзіў са мной кожны раз. Абедзве гэтыя кручы, з вулачкай, што раздзяляе іх, у мініяцюры нагадваюць Мазыр.
Я пабрыў на прыетань і купіў білет на першы цеплаход.
На маё здзіўленне, ім аказаўся «Янка Купала».
Па Прыпяці плавае цеплаход з гэтым дарагім нам імем.
Пазнаёміўся з капітанам і механікам. Яны запрасілі да сябе ў рулявую рубку.
Абодва яны — капітан Валеры Паўлавіч Прусакоў і механік Аляксандр Данілавіч Кацура — слаўныя хлопцы, палескія старажылы. Калі я неабачліва заікнуўся, што берагі Прыпяці больш аднастайныя, чым Сожа ці Бярэзіны, яны абодва гатовы былі выкінуць мяне за борт. Я вярнуў іх прыхільнасць, пахваліўшы дарашэвіцкі парк...
Абодва яны ўлюбёныя ў сваю Прыияць так, як Іван быў улюбёны ў сваё ГІалессе.
3-за павароту ракі, рассякаючы хвалі, насустрач нам выплыў гэтакі ж самы цеплаход, як і наш.
Размінаючыся, яны прывіталі адзін аднаго гудкамі. На борце сустрэчнага я прачытаў: «Якуб Колас».
I мне ўявілася раптам, як да іх далучаецца трэці — «Іван Мележ»,
1978
ПАМЯЦІ СЯБРОЎ
Кожны раз, калі я спыняюся ў Саюзе пісьменнікаў перад мемарыяльнай дошкай, на якой залатымі літарамі высечаны імёны тых, чые сэрцы згарэлі ў пажары ваеннага ліхалецця, мне здаецца, быццам бы перада мной не калонка знаёмых прозвішчаў, а шарэнга выстраеных людзей. I ўсе ў цывільнай вопратцы. Толькі адзін Іван Шапавалаў вылучаецца сярод іх сваёй вайсковай выпраўкай. Мне чамусьці ён прыгадваецца то ў цёмна-сіняй лётнай форме, то ў зялёнай фуражцы пагранічніка...