У другой палове красавіка наша армія зноў увайшла ў прарыў. Артылерыйская калона ўначы ішла за танкавай. Паколькі армія адарвалася ад свайго фронту на 150—200 кіламетраў, громячы тылы і камунікацыі немцаў, патрабавалася выключная дакладнасць руху па маршруту. Але першая аўтамашына адарвалася ад танкавай калоны, у выніку танкі звярнулі направа, а артылерысты, не ўдакладніўшы маршрут, паехалі ирама... Наткнулся на засаду. Немцы прапусцілі пяць машын, пачалі біць «фаустамі», завязаўся бой. Немцы адступілі, пяць аўтамашын, якія праскочылі праз засаду, невядома дзе. Даведацца, што з імі здарылася, даручылі мне раніцай наступнага дня. Як рашыць тэту задачу? Ехаць проста на разведмашыне, гэта значыць нічога не даведацца .і напэўна трапіць у лапы ворагу. I выйсце знойдзена: ёсць легкавая машына, захопленая ў немцаў з іх апазнавальнымі знакамі і афарбоўкай.
Праехаўшы два-тры кіламетры, бачу, стаяць машыны на ўскраі вёскі. Пад’язджаю.
Перада мной адкрылася карціна начнога няроўнага бою жменькі храбрацоў, якімі камандаваў Мікола. Забітыя немцы і нашы, машыны спалены. Падыходжу да крайняй хаты, ля якой пад коўдрай стогне паранены парторг дывізіёна, зямляк-іркуцянін Федзя Захараў. Расплюшчвае вочы, пазнае, просіць вады. Выпіўшы некалькі глыткоў, заплюшчвае вочы і на маё пытанне, як усё адбылося, дзе Мікола, не адказвае, памёр...
Пачуўшы і пераканаўшыся, што размаўляюць рускія, са склепа, размешчанага побач з хатай, вылез салдат, які расказаў мне пра ўсё. Праскочыўшы засаду і не даехаўшы да наступнай вёскі трыста — чатырыста метраў, калона спынілася. Насустрач, лязгаючы гусеніцамі, ішоў танк, ці «СУ», а ззаду пачалі аб’язджаць бронетранспарцёры. Адзін з нашых салдат падышоў да транспарцёра і, не падазраваючы, што гэта фашысты, спытаў, куды яны едуць і з якой часці.
Вось тут і пачалося. Але вельмі мала было нашых. Ворагі іх адолелі. Мікола біўся як сапраўдны герой. Пазнаць яго я мог па светла-карычневых ботах, якія былі адзінымі ў палку. А сумкі так і не знайшоў, хоць патраціў шмат часу.
Вось так закончыў свой слаўны жыццёвы шлях ваш сябра, мой таварыш Мікола Сурначоў...
Прашу вас, пакланіцеся мемарыяльнай дошцы, на якой напісана яго імя!
Ўспамяніце ж вы, з якімі
Мы не бачымся гадамі,
Нас хоць снамі залатымі
Успамяніце...—
пісаў М. Сурначоў у адным са сваіх вершаў.
Залатымі снамі я часта ўспамінаю сваіх абодвух сяброў.
А сёння захацелася ўспамянуць іх словам.
1964
СУСТРЭЧЫ
Чэрвеньскай ноччу сорак першага года мы з Міколам Сурначовым пакідалі Мінск. Ледзьве здолелі перабегчы Савецкую вуліцу, якая ў цэнтры горада нагадвала глыбокую вогненную раку. 3 трэскам гарэлі з сярэдзіны трохі чатырохпавярховыя камяніцы, нібы драўляныя домікі.
Мы прайшлі міма Універсітэцкага гарадка і цераз чыгунку, йа нрывакзальным віядуку рушылі ў бок Студэнцкай вуліцы. Трывожную цішыню парушалі свісткі цягнікоў, цемру прарэзвалі водбліскі паравозных топак.
На Студэнцкай, у інтэрнаце, не было ні душы. Я адчыніў пакой, выцягнуў з-пад ложка чамадан і ўзяў у кішэні пашпарт, студэнцкі білет і заліковую кніжку. Крыху падумаўшы, невядома дзеля чаго, захапіў альбом з фотаздымкамі, паклаў да яго пару кашуляў і, абгарнуўшы ўсё гэта тонкай коўдрай, перавязаў чамаданнымі рамянямі.
Цераз пераезд, міма Чэрвеньскага рынку, мы выйшлі вуліцай за горад, на Магілёўскую шашу.
На пагорку, дзе цяпер стаяць карпусы велазавода, пачынаўся пералесак, перад якім была будка дарожнага майстра. Мы выцягнулі са студні вады, напіліся і селі перадыхнуць. 3 пагорка журботным позіркам глядзелі на горад свайго юнацтва. Над ім высока шугала барвовае полымя.
3 горкай іроніяй ціха прамовіліся радкі Суркова: «Вот и кончилось детство, Коля», якія Сурначоў узяў эпіграфам да нізкі вершаў «Барвовая зара», што былі надрукаваны зімой у «Полымі рэвалюцыі».
Не паспелі мы адысціся ад горада, як развіднела і над шашой з’явіліся нямецкія самалёты. На
абочынах валяліся разбітыя фурманкі, ляжалі забітыя людзі.
Як і іншыя ўцекачы-выгнаннікі, мы пачалі пятляць па жыце, паводдаль ад шашы. Балюча было глядзець, як варожыя самалёты кружыліся над Красным урочышчам, дзе быў ваенны гарадок, і скідвалі бомбы. Некаторыя зніжаліся над шашой, вышуквалі сабе здабычу.
Сурначоў са шкадаваннем глядзеў на вытаптанае жыта і, прыцмокваючы, паўтараў:
— Сцябліны, як чараціны!.. Які быў ураджай!.. Як на пагібель...
Ён адрываў сцябло, заціскаў у зубах і, штосьці абдумваючы, маўчаў.