Одета как ризой она.
Толькі мне здавалася, што гэтай сасне сніцца не «прыгожая пальма», якая расце «ў гіустыні далёкай, у тым краі, дзе сонца ўсход», а наш гаманлівы беларускі бор.
У казахстанскіх стэпах, ад Какчатава да Акмолінска, я не раз прыгадваў родныя сасновыя бары. Але да іх трэба было прайсці нялёгкі шлях. Я не падазраваў нават, што для мяне ён будзе намнога даўжэйшы і пакутлівейшы, чым для іншых маіх землякоў, і што на працягу ўсяго яго са мной нязменна будзе ісці побач Лермантаў.
Мая дарога ў Беларусь пралягла праз Маскву. Пад Масквой толькі што былі разгромлены фашысцкія зграі. Увесь свет захапляўся гераізмам савецкіх войск. На вуліцах горада стаялі яшчэ супрацьтанкавыя «яжы». Тады я не ведаў, што героі-панфілаўцы, якія сваімі целамі перагарадзілі фашысцкім танкам шлях да Масквы, спявалі лермантаўскае «Барадзіно».
Наўрад ці гучалі ў тую пару так па-сучаснаму яшчэ чые-небудзь словы з тваіх вялікіх песняроў, Радзіма, як гучалі радкі Лермантава, якія былі на вуснах многіх тваіх разнамоўных сыноў:
Москва, Москва!.. люблю тебя, как сын,
Как русский,— сильно, пламенно и нежно!
Люблю священный блеск твоих седин
И этот Кремль зубчатый, безмятежный.
Напрасно думал чудный властелин
С тобой, столетним русским великаном,
Померяться главою и обманом
Тебя низвергнуть. Тщетно поражал
Тебя пришлец: ты вздрогнул — он упал!
Вселенная замолкла... Величавый,
Один ты жив, наследник нашей славы.
Масква благаславіла мяне ў бой за Беларусь. Масква ўручыла мне новую грозную зброю.
Калі мы, вызваляючы ад фашысцкай нечысці рускія вёскі, апынуліся каля Селішча, за якім раскінуліся «вдали лесистые равнины... и Волхов за лесом шумел», я не мог не думаць пра Лермантава і пра сваю Беларусь: у Селішчы служыў паэт у лейб-гвардыі Гродзенскім палку. Казармы ў Селішчы былі разбураны, а дом, у якім жыў Лермантаў, знішчаны.
«За Лермантава!», «За Беларусь!» — паўтараў я тады сам сабе, падвешваючы да «кацюшы» снарад за снарадам. I ў гуле снарадаў, услед за грозным голасам «кацюшы» натхнёна чытаў Лермантава.
I пасля ўсяго гэтага дваццацідвухгадоваму юнаку апынуцца ў фашысцкім палоне! Ды яшчэ дзе б вы думалі... У Ноўгарадзе?! У горадзе, які з маленства быў для мяне ўвасабленнем непакорлівасці і рускай вольнасці. У горадзе, які сустракаў, як пераможцу, Аляксандра Неўскага пасля разгрому нямецкіх псоў-рыцараў.
Я знаў, што Ноўгарад наведваў Лермантаў. Як быццам бы толькі што былі сказаны ім словы:
Приветствую тебя, воинственных славян
Святая колыбель!
..............................................
где вольности одной
Служил тот колокол на башне вечевой,
Который отзвонил ее уничтоженье
И сколько гордых душ увлек в свое паденье!..
— Скажи мне, Новгород, ужель их больше нет?
Ужели Волхов твой не Волхов прежних лет?
Балюча было глядзець на гэты бязлюдны, дарэшты зруйнаваны горад, на яго старадаўні Крэмль, у варотах якога стаяла фашысцкая ахова. Сэрца аблівалася гарачай крывёй. На шашы за горадам сялянкі, усхліпваючы, выціралі слёзы, калі гітлераўцы прыстрэльвалі знясіленых палонных.
То хацелася крычаць на ўвесь голас:
Паденье одного бойца
Не может погубить мой край:
И так уж он у ног чужих,
Забыв победы дней былых!..
Новогородцы! обо мне
Не плачьте...
То раптам як заклінанне вусны шапталі:
Краснея догорает день
В тумане. Пусть он никогда
Не озарит лучом своим
Густой новогодский дым...
I тады, як страшны папрок нам, успрымаліся словы Лермантава:
Сыны снегов, сыны славян,
Зачем вы мужеством упали?
Аднойчы да глыбіні душы ўзрушыў мяне сваёй натуральнасцю і праўдападобнасцю адзін лермантаўскі вобраз, якому ніколі да гэтага я не аддаваў належнай увагі. На ўзбочыне дарогі ляжала змяя, на якой сярэбраным адлівам блішчала луска, як блішчыць «разбитый меч», оставленный бойцом, в густой траве на поле роковом».
Нідзе я не адчуваў так побач з сабой Лермантава, як у няволі, на чужыне. У гэтых абставінах асабліва абвострана ў чалавека пачуццё да бацькаўшчыны, ад якой ён сілком адарваны. Усе яго думы цяпер толькі пра яе, далёкую і непаўторна прыгожую. Не раз, гледзячы на купку чорных ад сажы, нязграбных, пакручастых хваінак, што раслі непадалёк ад шахцёрскага лагера ў Руры, я з журбой прыгадваў гонкія сосны роднага краю. Непрызвычаены да чужой гнілой зімы з волкім снегам і дажджом, я ў душы мроіў аб нашых маразах і завеях, паўтараючы ўслед за Лермантавым: