— Я разлічваю i на тваю дапамогу.
— Маю дапамогу? — перапытаў Макаёнак.— Якую дапамогу я магу табе аказаць? Крытыкаваць «Звязду» «Нёман» не мае права. Наадварот, сам пабойваецце, каб ад яе не дасталося. А што яшчэ?
— Бачыш, мы на адным з рэдакцыйных сходаў аналізавалі становішча, чаму «Звязда» губляе падпісчыкаў. I прыйшлі да вываду: адной з прычын з'яўляецца тое, што ў газеце вельмі рэдка выступаюць вядучыя пісьменнікі рэспублікі са сваімі новымі творамі.
— Дык «Звязда», скажам, раманы ці апавяданні ды i п'есы цалкам же друкаваць не зможа? — зазначыў Андрэй Ягоравіч.
— Вялікія творы друкаваць поўнасцю ў газеце, безумоўна, нельга,— адказаў я.— Але найбольш яркія ўрыўкі даваць не толькі можна, але i неабходна. Гэтым мы будзем і павышаць аўтарытэт газеты, і папулярызаваць саміх аўтараў, іх новыя творы.
— Выходзіць, калі напісаў дрэнную аповесць або п'есу, дык яе трэба несці не ў выдавецтва, а к вам у газету. Вы друкуеце з яе лепшыя ўрыўкі, i яна потым ідзе за мілую душу? — з'іранізаваў Макаёнак і засмяяўся.— Так я зразумеў?
— Не, не так, — гэта была наша першая размова пасля даволі доўгагa рaсстaння,i мне хацелaся яе прaцягваць.— Па-першае, «Звязда» не такая газета, каб друкаваць урыўкі з дрэнных аповесцей ці п'ес, па-другое, я думаю, што дрэнных твораў вы і ў «Нёмене» не друкуеце.
— Калi шчыра сказаць, хацелася б не друкавaць, aле даводзіцца... Іншы раз проста выбару няма, — Андрэй Ягорaвіч хітра ўсміхнуўся. — Вось тады i мы друкуем урыўкі, так сказаць, лепшае з горшага.
— Ваш чaсопіс тоўсты, матэрыялу патрэбна многа, тут сапрaўды іншы рaз яго не назапасіш, — згадзіўся я. — А для газеты заўсёды што-небудзь цікавае выбраць можна. Вось, скажам, мы крытыкуем многія клубы, што ў іх дрэнна абстаяць справы з самадзейнасцю. Крытыкуем справядліва. А калі паглядзець з другога боку: што можна ўзяць для самадзейнасці з нашай газеты? Не шпарка разгонішся! Цікавыя навела ці апавяданне друкуюцце рэдка. Аб скетчах, невялікіх п’есах i гаварыць не прыходзіцца. Вось, для прыкладу, ты, Андрэй, у апошнія гады, калі стаў вядомым драматургам, напісаў што-небудзь для самадзейных драматычных гурткоў?
— А навошта? — здзівіўся ён.— Я пішу вялікія п'есы.
— Правільна, вялікая п'еса лепей. Але яе паставяць у рэспубліцы ў адным, у лепшым выпадку ў двух тэатрах. А малую маглі б сыграць у сотнях, а то i тысячах самадзейных калектывах. Якая шырыня вядомасці.
— Ды дзе ж цяпер гэтыя калектывы? Іх жа няма!
— У гэтым вялікую віну павінны ўзяць і вы, драматургi, на сябе.
— Ты ведаеш, Міхал, а я аб гэтым не падумаў, — прызнаўся ён.
— Чыстaсaрдэчнaе прызнанне змякчае віну, — пажaртаваў я. — Рaз пaмылкa дапушчана, яе трэба выпраўляць. Калі ты не пярэчыш, я зраблю адну прапанову...
— Якую? — пацікaвіўся Андрэй Ягоравіч.
— Ты, не адкладваючы ў доўгую скрынку, пішаш невялікую п'есу для самадзейных калектываў, i мы яе тут же друкуем у «Звяздзе».
— Бач пад'ехаў! — Макаёнак адкінуў рукой песмы сваіх чорных валасоў, што звісалі над вачыма. — Разумеет, хацелася якраз брацца за новую вялікую п'есу.
— Пачaкай з ёю крыху, панасі ў себе, — не адступаў я. — Аднаактоўка ў цябе больш месяца-двух не зойме ж?
— Ды не, вядоме.
— Дык ці не варта табе ўважыць самадзейныя калектывы, а заадно i сябра? Вось у гэтым твая дапамога i будзе.
На гэтай першай сустрэчы ў рэдакцыі мы дамовіліся, што кожная новaя п'есa, якая будзе Макaёнкам напісанa, упершыню з’явіцца перад чытачамі «Звязды».
Андрэй Ягоравіч даў цвёрдае слова.
Зноў у рэдакцыі Андрэй Ягоравіч з'явіўся дзесьці праз месяц.
— Ну, Міхал, рыхтуй прэмію! Тваё першае задание выканаў! — ён дастаў з папкі і неяк вельмі ўжо ўрачыста паклаў на стол рукапіс, на вокладцы якога было надрукавана: «Трыбунал».
Я запрасіў яго сесці, а сам пачаў гартаць рукапіс. I тут Макаёнак зноў загаварыў:
— Вось толькі аднаактоўка не атрымалася. Сеў пісаць, і ўсё так лёгка пайшло, разумееш, што не заўважыў, як вялікая п'еса вырысавалася. Але клянуся, слова гонару, задумвалася аднаактоўка: і персанажаў мала, і дзеянне праходзіць у адным месцы, так што дэкарацыі мяняць не трэба. Словам, гэтую вялікую п'есу можна ставіць і ў драмгуртках.
Я быў вельмі ўзрадаваны такой пунктуальнасцю сябра і наперад, яшчэ не чытаючы, сардэчна падзякаваў яму за п'есу.
— Якая б яна вялікая ні была, — сказаў я, — мы яе надрукуем цалкам.
— Ты спачатку пачытай, пачытай, — усміхаючыся, казаў Макаёнак, — можа, яшчэ забракует?
— На ўрыўкі намякаеш?
— Не, навошта? Самому мне п'еса падабаецца. Аказалася, я яе даўно выношваў. Часта думаў над тым, як паказаць усенародную барацьбу з фашызмам, не выводзячы на сцэну вялікую колькасць людзей. А тут вось гэта задача: напісаць аднаактоўку, што паставіла мяне ў пэўныя рамкі і ўрэшце рэшт дапамагло мне. Увогуле, ты пачытай уважліва, на мой погляд, п'еса атрымалася нядрэнная.