А Одры ішла да нас — прама насустрач сонечным прамяням, што падалі на яе тонкіх ліній твар.
Яна ледзь прыжмурылася, гледзячы па-над намі і …усміхнулася.
Ком падступіў да горла. На мяне раптам абрынулася ўсё адразу: ахвярнасць матчынага кахання, безабароннасць аголенай жанчыны, жарсць закаханай жонкі.
Мне захацелася заплакаць. Малюнак стаў ледзь размазаным. Дзесьці ў падсвядомасці мільганула думка, што мне трэба працерці вочы.
Одры стаяла каля нас, і хоць скрозь яе прасвечваў бераг сапраўднай ракі, яна была жывой. Такой жывой, што нам стала сорамна — мы падглядалі за жанчынай, якая купаецца.
Одры усміхнулася яшчэ раз, мяккай, усё разумеючай і даруючай усмешкай, быццам нам усміхнулася, быццам магла ведаць яна аб нашай прысутнасці — і павольна стала адыходзіць пад вярбовую заслону. Яна ледзь калыхала сваімі невялікімі сцёгнамі, прайграючы, ох як прайграючы ў прыгажосці і грацыі нашым сённяшнім жанчынам — як прайграе жывая жанчына ідэальнай гумовай ляльцы на подыуме…
Калыхнуліся галінкі вярбы.
Одры знікла.
— Я прыйду за табой, — хрыпла пакляўся сам сабе Ілья.
І тады я спалохаўся.
4. Вяртанне Одры
Усмешка Одры праследавала мяне ўвесь месяц. За гэты час я насыціўся сапраўднай нянавісцю да нашых жанчын: не мог бачыць падцягнутую, гладкую, практычна штучную скуру твараў, аднолькава ідэальныя формы целаў. Але больш за ўсё мяне вар'явалі ўсмешкі, што ўсе як адна паказвалі абсалютна аднолькавыя, ідэальна белыя і ідэальна роўныя зубы…
Одры усміхалася мне праз радкі на маніторы, калі я разлічваў новыя ўзмацняльнікі для прыёмніка, яе стан ўзнікаў ў кароткім пыху дымлівай смугі пры паянні чарговай платы. І Одры сустракала мяне дома — цяпер і ў мяне быў яе галаграфічны малюнак. Калі яна выходзіць з вады. Мне была ўжо знаёмая кожная складачка на яе целе, я ведаў колькасць кропелек вады на яе грудзях, я палічыў, колькі валаскоў у яе веках. Я любіў замарудзіць моцна-моцна рух глаграмы, стаць блізка-блізка — і ўсмешка Одры, мяккая і далікатная — усмешка сапраўднай жанчыны — раскрывалася, квітнела цэлыя паўгадзіны прама ля маіх вачэй.
Як жа мне хацелася дакрануцца вуснамі! — хоць на самае кароткае імгненне да гэтых вуснаў.
Зараз я разумеў Ілью. І я здагадваўся — не, я быў упэўнены, што ён гэтак жа застывае перад яе ўсмешкай па вечарах.
Я рабіў новы прыёмнік, Ілья знікаў у Інстытуце Цела — па яго прапановах яны будавалі новую ўстаноўку ўзнаўлення матэрыі.
— Разумееш, — расказваў мне Ілья, — кожная клетка стала перадае інфармацыю аб сабе звычайнымі электрычнымі імпульсамі. Абмен ідзе таксама гэтымі імпульсамі. У 20 стагоддзі людзі ўлоўлівалі імпульсы ў бачнай частцы спектру, у гукавым. Але гэта мізер у параўнанні з тым, што перадае цела чалавека, асабліва яго мозг… Твой прыёмнік павінен сабраць абсалютна ўсе імпульсы. Я скончыў праграму, якая расфарміруе гэты струмень на мільярды раўчукоў. Потым… потым кожны асобны раўчук будзе адказваць за ўзнаўленне матэрыі — у ім ляжыць уся інфармацыя аб гэтым мікраўчастку. Мы злучым ужо матэрыяльныя раўчукі ў адзінае цэлае…
— Ты звар'яцеў, — сур’ёзна сказаў я. — Ты хочаш стаць богам?
— Бога няма… Ёсць законы фізікі… І мы іх пазнаем…
— А ты падумаў аб тым, што калі ўсё атрымаецца, калі мы матэрыялізуем Одры — як ёй будзе тут? І… і раптам яна назаўтра пабяжыць у нашы дурныя салоны рабіць сабе вусны пухлей, зубы бялей, вочы шырэй, скуру гладзей, грудзі…
— Не трэба… Не трэба так аб Одры… Ты зробіш прыёмнік?
— Зраблю, — амаль злосна адказаў я.
Менавіта гэтага я і баяўся — што Ілья загаворыць аб матэрыялізацыі.
Але я зрабіў прыёмнік.
І мы ізноў адправіліся на той бераг ракі.
Сеанс прайшоў нармалёва.
Месяц, пакуль ішла расшыфроўка тэрабайтаў атрыманай інфармацыі, я практычна не выходзіў з дому. Добра, быў адпачынак.
Ілья зайшоў увечар, моўчкі прысеў на канапку.
— Заўтра пачынаем працэс. Прыйдзеш?
— Прыйду, — паабяцаў я, хоць мне не хацелася нікуды ісці. Проста сядзець і глядзець на галаграму.
Назаўтра я быў у Інстытуце Цела. Ён быў так ціхі, што мае крокі аддавалі рэхам. Усё замерлі — пачынаўся працэс. Ён павінен быў ісці больш за пяць гадзін. Колькі кавы было выпіта за гэты час, я не ведаю. Ва ўсякім разе, я не бачыў ні адной групы або групкі, дзе бы хтосьці не трымаў у руках кубак.
У "акварыуме" — у пакоі са шклянымі сценамі — завяршылася дзейства. Сотні вачэй былі прыкаваныя да невысокага ложа, ад якога адзін за другім ад'язджалі робаты.
— Працэс завершаны, — канстатаваў металічны голас робата. — Адно несупадзенне з першаснымі дадзенымі: дэфіцыт масы — 6 грамаў.